Суббота, 22 февраля 2020

День: 26.12.2019

В Пружанах соревновались маленькие таэквондисты

В Пружанах соревновались маленькие таэквондисты

Спорт
19 снежня адбылося адкрытае першынства Пружанскага раёна па таэквандо "Белавежская пушча". Удзел у спаборніцтвах прынялі тры каманды: Брэсцкай СДЮСШАР прафсаюзаў па відах барацьбы, спартыўнага клуба "Хваран" (г. Брэст) і пружанскага аддзялення. Судзейства спаборніцтваў прайшло па сістэме dae-do (з выкарыстаннем электроных жылетаў і шкарпэтак). Пружанскія юныя таэквандысты (2008-2009 і 2010-2011 гадоў нараджэння) навязалі барацьбу супернікам з абласнога цэнтра. У выніку Уладзіслаў Белаглаўка, Канстанцін Гурэцкі, Ілья Гацура і Якаў Талстуха перамаглі ў сваіх вагавах катэгорыях. Крышачку не хапіла майстэрства Ільи Чайкоўскаму і Алегу Ганчару -- у хлопчыкаў срэбра. Трэніруе пружанскіх спартсменаў Віталь Мадзяліца.Кацярына Пашкевіч, Сяргей Талашкевіч (фота).