Суббота, 25 января 2020

День: 12.12.2019

Школьник вместе с семьёй переехал из Украины, а  теперь его научно-исследовательские работы в числе лучших в Беларуси

Школьник вместе с семьёй переехал из Украины, а теперь его научно-исследовательские работы в числе лучших в Беларуси

Молодёжный клуб
Вова? Валодзя? Як лепш звяртацца? Не, — злавіла сябе на думцы — гэтага яснавокага юнака чамусьці хочацца называць па-даросламу: Уладзімір. Яму толькі 16, але задуменны позірк і нехарактэрная для яго ўзросту сур’ёзнасць сведчаць, што сапраўдную цану жыцця гэты малады чалавек з в.Смаляны ведае лепш за многіх сваіх аднагодкаў. Сам ён родам з украінскага “горада шахцёраў” Антрацыт. У 2015 годзе, калі стала зразумела, што ваенны канфлікт, які годам раней успыхнуў на Данбасе, зацягнуўся, сям’я Уладзіміра Волчыка вымушана была пакінуць родны горад. — Бацькі вырашылі пераехаць у Беларусь, у Пружанскі раён, дзе жыў мой беларускі дзядуля, — расказвае юнак. Тата-шахцёр адразу ўладкаваўся на працу на мясцовае збожжасховішча, а мама, былы паштальён, пачала асвойваць жывёлагадоўчую сферу.