Суббота, 11 июля 2020

День: 10.12.2019

Очередные случаи списания денег с банковских карт. Дело рук виртуальных мошенников и … дочери потерпевших

Очередные случаи списания денег с банковских карт. Дело рук виртуальных мошенников и … дочери потерпевших

Происшествия
Як паведамляе в.а.намесніка начальніка РАСК А.М.Марчук, за мінулы тыдзень следчымі было ўзбуджана сем крымінальных спраў. +Напэўна, спачатку жыхарка горада палічыла, што таксама стала ахвярай «віртуальных махляроў», калі заўважыла знікненне з карт-рахунка грамадзянскага мужа 189 рублёў. Але праваахоўнікі хутка ўстанавілі, што грошы прысвоіла... яе дачка, якая ўжо была судзімая за крадзеж. Менавіта яна і абвінавачваецца ў тым, што ўкрала картку і зняла пазначаную суму. Па факце ўзбуджана крымінальная справа па ч.2 арт.212 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (да пяці гадоў пазбаўлення волі). На мінулым тыдні ў райаддзел міліцыі звярнулася двое пацярпелых ад махлярскіх дзеянняў з банкаўскай карткай. У жыхаркі г.п.Шарашэва з карт-рахунка знікла 53 рублі. А да жыхара в.Белы
Журналисты вместе с РОЧС съездили в рейд «по печкам». Напоминаем правила эксплуатации!

Журналисты вместе с РОЧС съездили в рейд «по печкам». Напоминаем правила эксплуатации!

Происшествия, Профессия
Аляксандр Іванавіч Куніцкі з вёскі Скорцы, як і іншыя адказныя ўладальнікі печак,  да  ацяпляльнага сезона  падрыхтаваўся загадзя.  Нездарма нашы продкі  ацэньвалі руплівага гаспадара па кастры дроў: ён заўсёды павінен выглядаць з-за плота. Калі інакш, то ўсе суседзі засмяюць. Печка, нягледзячы на масавае выкарыстанне такіх відаў ацяплення, як газавае або электрычнае, па-ранейшаму карыстаецца папулярнасцю. Яна і зараз сустракаецца практычна ў кожным трэцім доме цэнтральных сядзіб сельскагаспадарчых таварыстваў, а ў аддаленых вёсках — амаль ва ўсіх домаўладаннях. Але далёка не ўсе ставяцца да пячнога ацяплення з належнай адказнасцю.  Зараз для многіх гаспадароў печка страціла сакральны сэнс — гэта проста ўстройства, якое можна выкарыс-тоўваць «п
Страна Мультипультия. В Пружанах прошел VII интегрированный фестиваль «Детство без границ»

Страна Мультипультия. В Пружанах прошел VII интегрированный фестиваль «Детство без границ»

Актуально
Адзін з вялікіх мысліцеляў сучаснасці сказаў: “Аднойчы вы пасталееце настолькі, што зноў пачняце чытаць казкі і глядзець мультфільмы.” Паколькі я і не пераставала гэтага рабіць, то з задавальненнем наведала VII раённы інтэграваны фестываль “Дзяцінства без межаў”, прымеркаваны да Міжнароднага дня інвалідаў. Сёлета ён быў тэматычным і называўся “Краіна Мультыпультыя”. А гэта значыць, што сустрэча з любімымі героямі была гарантавана з першых хвілін. Спадзяванні спраўдзіліся: фестываль атрымаўся вельмі кранальным і наскрозь прасякнутым пяшчотай і цеплынёй. І як сказаў бы ослік Іа: гэта мой любімы памер і мой любімы колер свята. Толькі тут “асаблівыя” артысты выступаюць на мяжы сваіх магчымасцей. Толькі тут на тварах гледачоў лунаюць самыя шчырыя ўсмешкі. Толькі тут пануюць сапраўдныя
4 современных кабинета,  спортивная и игровые площадки. Ружанская СШ получила помощь в рамках проекта по модернизации

4 современных кабинета, спортивная и игровые площадки. Ружанская СШ получила помощь в рамках проекта по модернизации

Профессия, Ружанские мотивы
У Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Сусветнага банка ўжо ёсць паспяховы вопыт супрацоўніцтва. Адным з прыкладаў таму з’яўляецца і праведзеная ў Ружанскай СШ работа ў рамках рэалізацыі праекта «Мадэрнізацыя сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь». Усе школы-прэтэндэнты праходзілі сур’ёзны адбор і былі ўзгоднены з Сусветным банкам. Якім чынам Ружанская СШ  трапіла ў гэты праект, расказвае яе дырэктар Аляксандр Шамяцюк: — Ніякіх заявак нам падаваць не давялося: наша ўстанова адукацыі трапіла ў спіс таму, што прыняла дзяцей з закрытых з-за малакамплектнасці школ. У прыватнасці, на сваё апекаванне мы ўзялі вучняў Манчыцкай, Поланскай школ. Увогуле праект рэалізоўваецца на базе прыкладна 120 школ краіны, прычым амаль у паўсотні з іх пастаўлена завяршальная кропка.
20 декабря стартует конкурс на лучшее новогоднее оформление зданий

20 декабря стартует конкурс на лучшее новогоднее оформление зданий

Год малой Радзімы, Новости
З 20 па 27 снежня 2019 года ў нашым горадзе і раёне будзе праводзіцца штогадовы раённы агляд-конкурс на лепшае навагодняе афармленне будынкаў і прылягаючых да іх тэрыторый. Для ўдзелу ў аглядзе-конкурсе запрашаюцца прадпрыемствы, арганізацыі, установы, індывідуальныя прадпрымальнікі і ўладальнікі прыватных жылых дамоў. Да 20 снежня бягучага года ўсе, хто пажадае прыняць удзел у конкурсе, павінны выканаць афармленне сваіх будынкаў і тэрыторый і падаць адпаведную заўку на ўдзел. Заяўкі падаюцца ў аддзел архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама. Разгляд пададзеных заявак і агляд навагодняга ўбрання будынкаў будзе праводзіцца з 20 па 27 снежня. Пры разглядзе конкурсных аб’ектаў увага будзе звяртацца на дызайн афармлення аб’ектаў і прылеглых тэрыторый,