Суббота, 25 января 2020

День: 06.12.2019

Молодая учительница Татьяна Притульчик: «Полюбила немецкий язык благодаря братьям Гримм»

Молодая учительница Татьяна Притульчик: «Полюбила немецкий язык благодаря братьям Гримм»

Молодёжный клуб, Профессия
— Наша школа па гарадскіх мерках маленькая, ды ўдаленькая, – ганарыцца сваёй установай дырэктар Мураўскай сярэдняй школы Алена Мікалаеўна Хоміч. — Скарбонка дасягненняў нашых выхаванцаў папаўняецца з зайздроснай прагрэсіяй. Вялікая заслуга ў гэтым і саміх дзяцей, і, вядома ж, педагогаў. Шмат надзей кіраўнік ускладае і на маладых спецыялістаў, сярод якіх асабліва вылучае настаўніцу нямецкай мовы Таццяну Анатольеўну Прытульчык. Каб пераканацца ў яе словах, мы пабывалі на ўроку замежнай мовы і паразмаўлялі з вучнямі. — Guten Morgen!.. Наша настаўніца самая лепшая! — Прыгожая, добрая, усё растлумачыць, ва ўсім дапаможа! — Дзякуючы ёй, мы літаральна за першую чвэрць так падцягнулі свой узровень, што амаль увесь урок стараемся размаўляць па-нямецку! Наперабой ды яшчэ з далучэннем
Состоялась І отчётно-выборная конференция Пружанского районного объединения профсоюзов

Состоялась І отчётно-выборная конференция Пружанского районного объединения профсоюзов

Новости, Профессия
У Палацы культуры прайшла І справаздачна-выбарная канферэнцыя Пружанскага раённага аб’яднання прафсаюзаў. Удзел у ёй, акрамя прафсаюзнага актыву раёна, прынялі намеснік старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі А.М. Манкевіч і старшыня абласнога аб’яднання прафсаюзаў А.А.Мурашкін.Адным з галоўных пытанняў парадку дня стала падвядзенне вынікаў работы аб’яднання за перыяд са студзеня 2015 года па лістапад бягучага года. «Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі сёння з’яўляецца адной з самых магутных і ўплывовых грамадскіх арганізацый у нашай краіне. Каля 96% эканамічна здольнага насельніцтва краіны з’яўляюцца членамі прафсаюзаў», — падкрэсліла ў сваім дакладзе старшыня Пружанскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Таццяна Гаманчук. Да слова, Пружанская арганізацыйная структура ФПБ — гэта 13 галіновых праф
Рэцэпты на Біс: торт са згушчонкай і арэхамі (без выпечкі)

Рэцэпты на Біс: торт са згушчонкай і арэхамі (без выпечкі)

Профессия, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад Анжалікі Бірук, навучэнкі Пружанскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа. ІНГРЭДЫЕНТЫ: пячэнне — 850 г, какава-парашок — 1 пачак, згушчонка — 250 г, сметанковае масла — 250 г, вада — палова шклянкі, грэцкія арэхі — 100 г, цукар — палова шклянкі. ПРЫГАТАВАННЕ У ваду ўсыпаць цукар, посуд паставіць на агонь, зварыць сіроп і астудзіць. Змяшаць згушчанае малако з какавай-парашком і сметанковым маслам, затым дадаць у сумесь астылы цукровы сіроп і ўсё добра перамяшаць. На дно раздымнай формы выкласці пластамі: пячэнне, крэм, зноў пячэнне, крэм і г.д. Зверху пасыпаць здробненымі арэхамі. Паставіць торт у халадзільнік на 4 гадзіны. Смачна есці!
Пружаны  и Гайновка заключили соглашение о сотрудничестве

Пружаны и Гайновка заключили соглашение о сотрудничестве

Актуально
Як адміністрацыйная адзінка Рэспублікі Беларусь, Пружаншчына мяжуе з шэрагам гмін Польшчы, з якімі ў нашага рэгіёна склаліся даўнія сяброўскія сувязі. Найбольш цеснае супрацоўніцтва наладжана з Гайнаўскім паветам, дэлегацыя з якога днямі наведала Пружаны. У яе склад увайшлі бурмістр г.Гайнаўка Ежы Сірак і прадстаўнікі яго адміністрацыі. Мэта візіту — падпісанне пагаднення аб наладжванні далейшых кантактаў паміж Пружанскім раёнам і Гайнаўскім паветам. Ці можна жыць у адзіноце? Як зазначыў старшыня Пружанскага райвыканкама Ю.Ю.Бісун, у сучасных рэаліях усё магчыма. Аднак у такім выпадку нельга гаварыць пра далейшае развіццё. Культурнае, спартыўнае, адукацыйнае ці іншае. Таму Юрый Юр’евіч падчас сустрэчы з польскімі калегамі выказаў зацікаўленасць ва ўмацаванні наладжанага падчас шмат