Среда, 11 декабря 2019

День: 02.12.2019

Будни старосты: от замены батареек до ревизии аварийных деревьев

Будни старосты: от замены батареек до ревизии аварийных деревьев

Год малой Радзімы, Профессия, Ружанские мотивы
Міхаіл Варанко — стараста з зусім невялікім вопытам: усяго толькі год як ён займае гэтую грамадскую пасаду. Але ў Ружанскім сельвыканкаме падкрэсліваюць, што працуе ён вельмі эфектыўна і вынікова. Тое, што стараста валодае сітуацыяй на давераным участку, адчуваецца ўжо з першых мінут размовы. — У полі маёй дзейнасці толькі адзін населены пункт — аграгарадок Варанілавічы. На сённяшні дзень тут пастаянна пражывае 292 чалавекі, з якіх 182 працаздольнага ўзросту, 50 — дзяцей і падлеткаў, 60 — пенсіянераў, — апелюе лічбамі Міхаіл Міхайлавіч. Стараста запэўнівае, што яму даводзіцца вырашаць звычайныя жыццёвыя пытанні, якія, як правіла, маюць сезонны характар. У асенне-зімова-вясенні перыяд, напрыклад, у іх ліку асвятленне вуліц, ачыстка дарог ад снегу, летам — выдзяленне сотак, іх апра