Четверг, 20 февраля 2020

Месяц: декабря 2019

Почти символ года: сирийский хомячок Жорик

Почти символ года: сирийский хомячок Жорик

Молодёжный клуб
Сірыйскага хамячка мне падарылі на вясновыя святы. Я назвала яго Жорык. На той момант яму было толькі два месяцы. Ён вясёлы і пацешны. Нават не верыцца, што ў хутка год, як жыве з намі. Мы вельмі хутка пасябравалі, літаральна за некалькі дзён. За гэты час Жорык паспеў трапіць у мноства смешных гісторый! Найбольш цікава было назіраць, як ён знаёміцца з нашай кватэрай. Цяпер я выпускаю яго з клеткі кожны дзень. За гэта ён абавязкова цалуе мяне ў шчочку (гэта так міла!) і толькі пасля пачынае сваё падарожжа. Ён вельмі цікавіцца мамінымі кветкамі, яна нават кліча яго “садаводам”. А для мяне ён – белае паўночнае медзведзяня. Аднойчы Жорыкава падарожжа доўжылася адно трое суток. Аказваецца, сірыйскія хамячкі выдатна ўмеюць гуляць у “хованкі”. Толькі ноччу, калі ўжо ўсе спалі, наш хітр
Встречайте победителей конкурса на лучшее новогоднее украшение территории

Встречайте победителей конкурса на лучшее новогоднее украшение территории

Актуально, Профессия
Прырода не спяшаецца радаваць нас прыгожымі зімовымі пейзажамі, але навагодні настрой можна стварыць і ўласнымі рукамі. Што выдатна даказалі ўдзельнікі штогадовага агляду-конкурсу на лепшае навагодняе ўпрыгожанне прысядзібнай тэрыторыі. У рэйд па падвядзенні вынікаў конкурсу трапілі і журналісты “раёнкі”.Першым населеным пунктам, у які мы завіталі, стаў аграгарадок Мурава. На мой погляд, гэта аказаўся найбольш упрыгожаны куток Пружаншчыны. Жыхары на славу пастараліся, каб упрыгожыць свае сядзібы і радаваць вока сабе і аднавяскоўцам. Але няглядзечы на мноства прыбраных двароў, заяўку на ўдзел падала толькі сям’я Чуевых, якая ўпершыню ўдзельнічала ў конкурсе. І іх сядзіба, і сядзіба суседзяў (і чаму толькі заяўку не падалі?!) уразіла і журы, і карэспандэнтаў. Яшчэ адным пунктам, д
Наш опрос: каким для вас был 2019 год?

Наш опрос: каким для вас был 2019 год?

Новости
Адышоў у нябыт 2019 год. Якім ён быў для нашых пружанцаў? Ці шмат радасці прынёс людзям і ці спраўдзіў іх мары і пажаданні? Пра гэта мы спыталіся ў прахожых на вуліцах горада. Ірына: -- Год Свінні, прызнацца, для мяне быў роўным і гладкім, як такая шкурка на сале: ніякіх, дзякуй Богу, дрэнных вестак і ўзрушэнняў. Вядома, хацелася б, каб новы год прынёс больш стабільнасці ў грамадстве, больш здароўя дзецям і родным. І каб ва ўсім свеце, нарэшце, усталяваўся мір. Каб людзі сустракалі святы ў цяпле і спакоі і не хваляваліся за будучыню. Віктар: -- Прызнацца, 2019 год адмерваў добрага пакрыху. Мяркую, так і павінна быць: колькі ні дай, чалавеку ўсё роўна будзе мала. Дзякуй мінуламу году за тое, што старэйшая дачка паспяхова скончыла ўніверсітэт і сёння ў яе вымалёўва
Рэцэпты на Біс: рулет «Навагодні»

Рэцэпты на Біс: рулет «Навагодні»

Профессия, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад Любові Хоміч, галоўнага бухгалтара Сухопальскага сельвыканкама. ІНГРЭДЫЕНТЫ для цеста: яйкі — 4 шт., цукар — 1 шклянка, мука — 1 шклянка, кефір — 5 ст.л., сода — 1/2 ч.л., алей для змазвання бляхі; для крэмУ: смятана (тлустасцю 25-30%) — 1 шклянка, кансерваваныя ананасы — 1 слоік, цукровая пудра — 1 ст.л. ПРЫГАТАВАННЕ Яйкі ўзбіць з цукрам. Кефір змяшаць з содай. Змяшаць абедзве сумесі і дадаць муку. Цеста выліць на змазаную алеем бляху. Выпякаць у духоўцы 15 мінут пры тэмпературы 180 градусаў. Смятану ўзбіць з цукровай пудрай і змазаць ёй гарачы корж. Выкласці зверху ананасы, скруціць у рулет і пакінуць у халадзільніку на 1 гадзіну. Смачна есці!
В Ружанах завершена реконструкция пищеблока больницы

В Ружанах завершена реконструкция пищеблока больницы

Новости, Профессия, Ружанские мотивы
Адыходзячы год для медыцынскай галіны раёна азнаменаваўся яшчэ адной добрай падзеяй: рэканструкцыяй бальнічнага харчблока ў Ружанах. Камфортнае лячэнне ў сценах Ружанскай гарбальніцы складана ўявіць у тым ліку і без належнай работы харчблока. Да мінулага тыдня ён знаходзіўся ў будынку, які быў узведзены ў 1961 годзе. За амаль шэсцьдзясят гадоў рамонту гэты аб’ект не бачыў, а з часам яшчэ і перастаў укладвацца ў сучасныя санітарна-гігіенічныя нормы. Рашэнне сітуацыі знайшлося падчас даследавання былога дзіцячага аддзялення бальніцы: пасля істотнага скарачэння колькасці дзіцячых ложкаў будынак пуставаў, а па сваіх параметрах якраз адпавядаў тым, якія прад’яўляюцца да харчблокаў.І вось у ліпені гэтага года прыватнае ўнітарнае прадпрыемства па выкананні паслуг «ІВА» прыступіла да рэка
В Пружанах соревновались маленькие таэквондисты

В Пружанах соревновались маленькие таэквондисты

Спорт
19 снежня адбылося адкрытае першынства Пружанскага раёна па таэквандо "Белавежская пушча". Удзел у спаборніцтвах прынялі тры каманды: Брэсцкай СДЮСШАР прафсаюзаў па відах барацьбы, спартыўнага клуба "Хваран" (г. Брэст) і пружанскага аддзялення. Судзейства спаборніцтваў прайшло па сістэме dae-do (з выкарыстаннем электроных жылетаў і шкарпэтак). Пружанскія юныя таэквандысты (2008-2009 і 2010-2011 гадоў нараджэння) навязалі барацьбу супернікам з абласнога цэнтра. У выніку Уладзіслаў Белаглаўка, Канстанцін Гурэцкі, Ілья Гацура і Якаў Талстуха перамаглі ў сваіх вагавах катэгорыях. Крышачку не хапіла майстэрства Ільи Чайкоўскаму і Алегу Ганчару -- у хлопчыкаў срэбра. Трэніруе пружанскіх спартсменаў Віталь Мадзяліца.Кацярына Пашкевіч, Сяргей Талашкевіч (фота).
Дождь не помешал традиционному пружанскому Параду Дедов Морозов

Дождь не помешал традиционному пружанскому Параду Дедов Морозов

Актуально, Культура
Казка пра Ёлку і металічную Мыш     Пасадзіў дзед... елку. Вырасла елка вялікая-вялікая, зялёная-зялёная. “Выкапаць яе і сам выкапаю -- гэта ж не рэпка! І ўсталюю сам. А вось як упрыгожыць -- не ведаю”, -- прызадумаўся стары. І паклікаў на дапамогу бабулю, а тая прывяла ўсіх сваіх унукаў і ўнучак. За дзецьмі прыбегла Жучка, за Жучкай -- Кошка, а следам прывалаклася вялікая шэрая з металічным адлівам Мыш.     -- Мой год наступае -- мне і камандаваць парадам! -- запішчала ганарлівая шэрая істота, пра якую дагэтуль узгадвалі толькі ў маленькай казцы, а сёння гудзе ўвесь свет.      -- Бачыш ты, расхадзілася! 2020 – год металічнага Пацука, няма чаго падмазвацца! -- абурылася жоўтая Свіння, якая, зыходзячы ў 12-гадовы адпачынак, вы
Команда «Блицкриг» стала победителем ІІ Рождественского турнира по интеллектуальным играм

Команда «Блицкриг» стала победителем ІІ Рождественского турнира по интеллектуальным играм

Молодёжный клуб
Напярэдадні зімовых канікулаў у дысказале Палаца культуры прайшоў ІІ Калядны турнір па інтэлектуальных гульнях сярод падлеткаў. Як і летась, турнір арганізаваў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Аўтарам пытанняў і вядучай выступіла галоўны спецыяліст аддзела Ганна Солад.За перамогу змагаліся ўсе гарадскія школы, гімназія, каманды Хараўской і Параслянскай СШ, зборныя каледжа і Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. У першым туры «Веру — не веру» найбольш праніклівымі аказаліся прадстаўнікі каманды “Ой, да ладна!” (Хараўская СШ). Яны не памыліліся ў 12 з 15 прапанаваных каверзных пытанняў. Розны ўзровень ведаў паказалі гульцы ў другім туры, дзе правільны адказ трэба было выбраць з чатырох варыянтаў, але больш за тры правільных адказы не дала ні адна
Организована предварительная запись на прием заявлений по вопросам досрочного использования средств семейного капитала

Организована предварительная запись на прием заявлений по вопросам досрочного использования средств семейного капитала

Новости
В связи с вступлением в силу с 1 января 2020 г. Указа Президента Республики Беларусь от 18 сентября 2019 г. № 345 «О семейном капитале» в службе «одно окно» Пружанского райисполкома (г. Пружаны, ул. Г.Ширмы, 17 (1-й этаж, каб. 119), тел. 142 (для жителей Пружанского района), +3751632 90969, +3751632 38358) организована предварительная запись на прием заявлений по вопросам досрочного использования средств семейного капитала. Режим работы службы «одно окно»: понедельник, вторник, четверг, пятница: 08.00 - 13.00, 14.00 - 17.00;среда: 08.00 - 13.00, 14.00 - 20.00.
В рамках акции «Наши дети» пройдут утренники для детей-инвалидов

В рамках акции «Наши дети» пройдут утренники для детей-инвалидов

Афиша
В рамках проведения ежегодной благотворительной акции «Наши дети» на территории Пружанского района пройдут Новогодние утренники для детей-инвалидов: 26.12.2019 г. – в 15.00 часов в Ружанском центре культуры и досуга по адресу: г.п. Ружаны, ул. Советская, 11. 29.12.2019 г. – в 15.30 часов в Шерешевском центре культуры и досуга по адресу: г.п. Шерешево, пл. Фимина, 3. 29.12.2019 г. – в 15.00 часов в Линовском сельском Дворце культуры по адресу: а.г. Линово, ул. Парковая, 1. 30.12.2019 г. – в 16.00 часов в Пружанском городском Дворце культуры по адресу: г. Пружаны, ул. Советская, 10.  Телефон для справок: 9 53 67
Гісторыя з фатаграфіяй. Калядныя святы ваеннага часу

Гісторыя з фатаграфіяй. Калядныя святы ваеннага часу

Год малой Радзімы, Культура
У чым адметнасць гэтага здымка? Ён зроблены падчас Вялікай Айчыннай вайны ў акупіраваных фашыстамі Пружанах. Гэта мог быць снежань 1941-га, 1942-га або 1943-га гадоў. Дакладная дата, на жаль, не пазначана, але злева ля галінак упрыгожанай ёлкі бачны малітоўны надпіс на нямецкай мове, фотапапера на адваротным баку здымка таксама мае маркіроўку па-нямецку. Вуліца Тармасава, якая тады называлася Шарашоўскай. Царква Евангельскіх хрысціян-баптыстаў. Вучні нядзельнай школы адзначаюць вялікае свята Нараджэнне Хрыстова. Нягледзячы на вайну, жыццё працягвалася, нават сціплыя падаруначкі заціснуты ў дзіцячых кулачках. Цікава, пернікі гэта былі ці рэлігійныя кніжачкі? Дарэчы, белыя пухнатыя шапачкі з трусінага пуху на дзяўчынках выглядаюць вельмі сучасна. Маладыя людзі, што стаяць у цэн
Купить или срубить? Собрали всю важную информацию о новогодних елочках

Купить или срубить? Собрали всю важную информацию о новогодних елочках

Актуально
Колькі ёлачка каштуе?Напярэдадні навагодніх і калядных святаў ДЛГУ «Пружанскі лясгас» традыцыйна бярэцца за нарыхтоўку і рэалізацыю ёлак, соснаў і хваёвых букетаў. Набыць галоўны атрыбут свята можна будзе з 22 па 31 снежня на тэрыторыі лясгаса і яго лясніцтваў. Кошт дрэўцаў прымальны і залежыць ад іх вышыні: да 1 метра — 6 рублёў 1-2 метры — 7 рублёў 50 капеек 2-3 метры — 9 рублёў 3-4 метры — 13 рублёў. Акрамя дрэўца, у лясгасе можна купіць па невысокай цане навагодні букет. Яго кошт складае 1 рубель 80 капеек. Гэта цудоўны варыянт для тых, хто не жадае ці не мае магчымасці паставіць дома ёлку, але хоча атрымліваць асалоду ад навагодняга атрыбута і хваёвага водару. Упершыню летась Міністэрства лясной гаспадаркі прапанавала беларусам далучыцца да акцыі «Захавай сімвал свята». І
Третий благотворительный интеллектуальный турнир «Ў» прошел в Пружанах

Третий благотворительный интеллектуальный турнир «Ў» прошел в Пружанах

Молодёжный клуб, Новости
14 снежня ў актавай зале СШ №4 прайшоў трэці дабрачынны турнір па інтэлектуальных гульнях “Ў”. На гэты раз разумнікі і разумніцы збіралі сродкі на пакупку праектара для сацыяльна-педагагічнага цэнтра з сацыяльным прытулкам у пас. Сонечны. На жаль, невялікая колькасць каманд-удзельніц (хоць і з трох гарадоў вобласці) не дазволіла завяршыць добрую справу самастойна: сабраныя грошы будуць аб’яднаны з іншай спонсарскай дапамогай. Трэба адзначыць, што супрацоўнікі СПЦ таксама падтрымалі турнір і выставілі сваю каманду «Закон Мёрфі» — навічок інтэлектуальных гульняў. Вядучым і аўтарам пытанняў зноў выступіў Андрэй Смоляр. Выдатны тон задаў першы іспыт «Музычная азбука». Думаецца, кожны ўдзельнік пачуў мелодыю па душы і здолеў адгадаць хаця б некалькіх выканаўцаў. Лепш за ўсё гэта атрыма
Рэцэпты на Біс: салата з фасоляю

Рэцэпты на Біс: салата з фасоляю

Профессия, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад Святланы Карпыза, спецыяліста па закупках аддзела па адукацыі. ІНГРЭДЫЕНТЫ: фасоля чырвоная — 1 слоік (200-250 г), морква па-карэйску — 200 г, курынае філе — 1 шт., сыр цвёрды — 200 г, перац балгарскі — 1 шт., сухарыкі («Хрусцім») — 1 пачак, маянэз — 200 г. ПРЫГАТАВАННЕ Адварыць курынае філе да гатоўнасці і астудзіць. На вялікую талерку кучкамі выкласці моркву, сухарыкі і фасолю. Саломкай нарэзаць перац, філе, сыр і таксама выкласці на талерку. У цэнтр дабавіць маянэз. Можна ўпрыгожыць зелянінай. Салата перамешваецца ўжо на стале. Смачна есці!
Девушки из СШ №5 и юноши из СШ №3 выиграли Кубок города по волейболу

Девушки из СШ №5 и юноши из СШ №3 выиграли Кубок города по волейболу

Спорт
У панядзелак у ДЮСШ №1 прайшоў фінал Кубка горада па валейболе сярод сярэдніх школ. У спаборніцтвах прыняло ўдзел восем каманд юнакоў і сем каманд дзяўчат. У гульні за трэцяе месца змагаліся прадстаўніцы СШ №3 і Слабадской СШ. З лікам 2:1 перамаглі дзяўчынкі з СШ №3. Выдатна пачалі гульню за першае месца спартсменкі СШ №5 і, здавалася б, лёгка перамаглі канкурэнтак з СШ №4. Але ў другой партыі прадстаўніцы СШ №4 сабраліся і паказалі моцную гульню, так што пераможцу турніру давялося вызначаць у трэцяй партыі. 2:1 — і перамога за СШ №5 (дарэчы, каманда гэтай школы перамагла і ў першынстве горада, якое праходзіла ў кастрычніку). З лікам 2:0 на карысць Мокраўскай СШ завяршылася гульня за трэцяе месца ў юнакоў. Спартсмены СШ №1 навязвалі барацьбу і нават вялі ў лік