Среда, 11 декабря 2019

День: 20.11.2019

Отделению дзюдо в Пружанах исполнился год!

Отделению дзюдо в Пружанах исполнился год!

Спорт
12 лістапада споўнілася роўна год, як пружанскія хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі магчымасць займацца дзюдо. Брэсцкая СДЮШАР прафсаюзаў па відах барацьбы адкрыла ў нашым горадзе аддзяленне па гэтым, дарэчы, алімпійскім відзе спорту. Трэнерам быў прызначаны наш зямляк Андрэй Кавалеўскі. Сёння ў пружанскім аддзяленні займаецца 29 хлопчыкаў і дзяўчынак ва ўзросце ад 9 да 12 гадоў. Нягледзячы на невялікі спартыўны стаж, многія з іх паспелі гучна заявіць пра сябе на спаборніцтвах рознага ўзроўню. А вось на адкрытым першынстве Пружанскага раёна, якое прайшло напярэдадні першага дня нараджэння, аддзяленне было прадстаўлена 26-цю байцамі. У выніку амаль усе з іх сталі прызёрамі. Перамогу ў той дзень святкавалі Ягор Кашчанка і Мілана Рэвенька. Што тычыцца Ягора, ён займаецца літаральна з перш
Рэцэпты на Біс: шакаладны пірог з тварожнай начынкай

Рэцэпты на Біс: шакаладны пірог з тварожнай начынкай

Профессия, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад цырульніка Хрысціны МЕЛЬНІК. ІНГРЭДЫЕНТЫ: для цеста: мука — 350 г, масла сметанковае — 250 г, цукар — 100 г, какава — 4 ст. лыжкі; для начынкі: тварог — 500 г, яйка — 3 шт., смятана — 150 г, цукар — 150 г, цукар ванільны — 10 г, мука — 50 г. ПРЫГАТАВАННЕ Духоўку разагрэйце да 180 градусаў. Форму для выпякання змажце сметанковым маслам. Усе інгрэдыенты для цеста (муку, масла сметанковае, какаву, цукар) трэба расцерці ў крышыва. Для начынкі тварог, яйкі, цукар, ванільны цукар, муку і смятану ўзбіце блэндарам. На дно формы выкладзіце 2/3 часткі цеста, зрабіце борцікі. Зверху выліце начынку і раўнамерна пасыпце пакінутай часткай цеста. Выпякайце ў духоўцы 50-60 мінут. Гатовы пірог, калі астыне, пастаўце ў халадзільнік як мінімум на 2 гадзіны. Смачна есці!
Семья Ромаш: «Лучшие спутники жизни — доброта, незлопамятность, доверие»

Семья Ромаш: «Лучшие спутники жизни — доброта, незлопамятность, доверие»

Культура
Як сваім жыццём заслужыць павагу акружаючых? Як адважыцца ў сталым узросце памяняць вясковае жыццё на гарадское? Як жыць у згодзе са сваёй другой палавінкай? Сям’я Ромашаў адказы не толькі на гэтыя, але і на многія іншыя пытанні не трымае ў сакрэце. Вера Пятроўна і Іван Якаўлевіч разважаюць не толькі з вышыні пражытых гадоў — у першую чаргу, зыходзячы з уласнага багатага жыццёвага вопыту.Вось ужо без малога дваццаць гадоў як Ромашы пераехалі ў Пружаны. Але большую частку свайго свядомага жыцця Вера Пятроўна і Іван Якаўлевіч пражылі ў Лазоўцы: атрымалася так, што, дзе нарадзіліся, там і згадзіліся. Але калі зарабілі заслужаны адпачынак, адважыліся на кардынальныя змены ў жыцці. — Родная вёска пачала аджываць свой век ужо даўно. Вядома ж, баліць душа, што такі лёс напаткаў на
Фоторепортаж с празднования Дня работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности АПК

Фоторепортаж с празднования Дня работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности АПК

Актуально, Профессия, Сельское хозяйство
Падчас урачыстага мерапрыемства, прысвечанага святкаванню Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу, у вялікай зале Палаца культуры літаральна не было свабодных месцаў. І сабраліся тут не толькі героі ўрачыстасці, але і прадстаўнікі арганізацый іншых накірункаў дзейнасці, што яскрава сведчыць аб важнасці працы аграрыяў. Ні адна сфера эканомікі не можа паспяхова функцыянаваць без наяўнасці такога падмурка, як сельская гаспадарка. І чым больш трывала наладжана харчовая бяспека, тым хутчэй развіваюцца іншыя накірункі. Такі эканамічны пастулат добра бачны на прыкладзе Пружанскага раёна, прамысловая структура якога на дзве трэці прадстаўлена аграрнымі прадпрыемствамі. Больш за 4 тысячы чалавек адзначае прафесійнае свята хлебаробаў і жыв