Среда, 11 декабря 2019

День: 19.11.2019

Сквер семейных пар пополнился красными дубами

Сквер семейных пар пополнился красными дубами

Новости, Экология
Сквер сямейных пар, які быў закладзены сёлетняй вясной уздоўж ракі Мухавец, восенню папоўніўся новымі дрэвамі. Яшчэ сем сем’яў далучылася да акцыі, ініцыяванай РК БРСМ і раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Дапамогу ў правядзенні яе таксама аказалі работнікі лясгаса і камунальнай службы. Многія маладыя пары прыйшлі разам з дзецьмі, а для некага пасадка дрэва стане першым выкананым пунктам з вядомай тройкі абавязкаў (дрэва-дом-сын). Ля кожнага дрэўца прымацавана шыльдачка з прозвішчам тых, хто яго пасадзіў. Гэта абавязвае да дадатковай адказнасці, бо проста пасадзіць дрэва – мала, трэба яшчэ забяспечыць належны догляд. Цяпер побач з маладзенькімі клёнамі будуць красавацца і чырвоныя дубкі. Але свабоднага месца тут яшчэ хапае, а гэта
83% избирателей по Пружанскому избирательному округу №9 приняли участие в выборах

83% избирателей по Пружанскому избирательному округу №9 приняли участие в выборах

Актуально, Выборы - 2019
Вынікі асноўнай палітычнай падзеі краіны гэтай восені падведзены: прозвішчы кандыдатаў, якія былі абраны ў склад Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, абнародаваны. Выбары ў Беларусі адбыліся па ўсіх выбарчых акругах краіны, у тым ліку і па Пружанскай №9. Варта адзначыць, што яе выбаршчыкі паказалі высокую грамадзянскую актыўнасць: з 58714 выбаршчыкаў, зарэгістраваных на тэрыторыі акругі, на выбарчыя ўчасткі прыйшло 48738 чалавек. А гэта значыць, што 83% выбаршчыкаў прыняло ўдзел у парламенцкіх выбарах. Віталь і Юлія Селівонцы прыйшлі на Пружанскі-Ленінскі выбарчы ўчастак №2 з сынамі. Як лічаць бацькі, Арцём і Аляксандр павінны змалку далучацца да важных падзей у краіне. Варта адзначыць, што многія землякі тлумачылі сваю пазіцыю так: удзел
Ветеринарная служба ОАО «Мурава»: благополучие начинается с ответственности

Ветеринарная служба ОАО «Мурава»: благополучие начинается с ответственности

Профессия, Сельское хозяйство
Як кажа галоўны ветурач ААТ «Мурава» В.І.Вайтовіч (на здымку справа), абавязкаў у ветэрынарнай службы гаспадаркі шмат. Спецыфіка працы такая, што можна правесці ў клопатах цэлы дзень і яшчэ ноч прыплюсаваць. Галоўны спецыяліст адказвае за здароўе жывёл, распрацоўку схем вакцынацыі. За закладкай і якасцю кармоў, падрыхтоўкай сіласных траншэй таксама даводзіцца сачыць. Усё дзеля канчатковага выніку — якасці атрыманай прадукцыі . Каб справіцца з задачамі выдатна, трэба мець адказных памочнікаў. Адным з такіх і з’яўляецца ветурач фермы «Ізбіцы» С.А.Воран (злева).Алег Сідарэнка. Фота Сяргея Талашкевіча.
«Вартаўнікі» Пружан — млыны

«Вартаўнікі» Пружан — млыны

Год малой Радзімы, Культура
Да свята работнікаў сельскай гаспадаркі хацелася знайсці нешта па тэме. Але ў колішніх вяскоўцаў не ў традыцыі было фатаграфавацца за працай. Таму на здымку — толькі выява, без людзей. Гэты млын стаяў некалі на вуліцы Хватка, цяперашняй Леніна. Дакладна кажучы, было там два ветракі: адзін на месцы цяперашняга райпалівазбыту, а вось гэты — амаль насупраць. «За польскім часам» малолі тут муку звычайную і пытляваную, для сітнікаў. Яшчэ адзін млын — Каплана — стаяў на Кобрынскай, у раёне цяперашняга КБМ. А на выездзе з горада, прыкладна на месцы хлебазавода, працаваў паравы млын Круцеля. Але ветракоў на старой карце ў раёне «кальца» паказана некалькі. І кароткая вуліца, што ішла ад цяперашняй Р.Шырмы да Пушкінскай, называлася Млынарскай. Ірына СЯДОВА.