
ОАО «Шени-агропродукт»: когда желания совпадают с возможностями
Для ААТ «Шані-аграпрадукт» працоўны сезон 2019 года
заканчваецца з добрымі вынікамі. Як зазначае дырэктар таварыства Д.М.Хвастоў, нягледзячы на пэўныя
складанасці, удалося па ўсіх пазіцыях атрымаць рост паказчыкаў. А па некаторых
нават паставіць рэкорды як у гісторыі самой гаспадаркі, так і на ўзроўні раёна.
— Працаваць з-за неспрыяльных умоў надвор’я давялося ў сціслыя
тэрміны,— расказвае Дзмітрый Мікалаевіч.— Гэта прымушала пераходзіць да
аўральнай работы на сяўбе, і прыспешваць
людзей і тэхніку. І дзякуючы зладжаным дзеянням усіх падраздзяленняў і асобных
работнікаў, калектыў «Шані-аграпрадукт» зноў паспяхова пераадолеў выпрабаванні
надвор’ем і атрымаў добры ўраджай.
Ёсць чым ганарыцца гаспадарцы ў жывёлагадоўлі, няблага спрацавалі
па цукровых бураках: атрымалі ўраджай