Четверг, 14 ноября 2019

День: 08.11.2019

Легендарному председателю колхоза «Рассвет» Евгению Кудинову — 90!

Легендарному председателю колхоза «Рассвет» Евгению Кудинову — 90!

Актуально, Профессия, Сельское хозяйство
Сваё 90-годдзе адзначае легендарны старшыня калгаса «Рассвет»На Пружаншчыне Яўгена Іванавіча Кудзінава ведае не адно пакаленне людзей. Герой Сацыялістычнай Працы, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі, Ганаровы грамадзянін Пружанскага раёна… Падчас працы ў школах раёна ён карыстаўся аўтарытэтам у сваіх вучняў і іх бацькоў, а пазней, калі ўзначаліў калгас «Рассвет», яго імя было на слыху далёка за межамі раёна ў работнікаў сельскай гаспадаркі. Яўген Іванавіч нарадзіўся 10 лістапада 1929 года ў вёсцы Косар Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай вобласці. У шматдзетнай сям’і выхоўвалася пяць дзяцей. Падлеткам яму давялося перажыць нямецка-фашысцкую акупацыю. Пасля вайны Яўген Іванавіч закончыў сем класаў і паступіў на вучобу ў Магілёўскае педагагічнае вучылішча. Пасля атрымання ды
Для чего нужна йога? Чтобы понять себя!

Для чего нужна йога? Чтобы понять себя!

Здоровье, Спорт
Хутка споўніцца год, як інструктар ёгі Наталля Ярашава (сертыфікаваны спецыяліст, член Федэрацыі ёгаў Расіі) займаецца з пружанскімі дзяўчатамі. Прыхільніц гэтай практыкі ў нашым горадзе не так і многа (пастаянна заняткі наведвае 15 чалавек), але ўсе яны адзначаюць, што станоўчыя змены, якія адбываюцца з арганізмам, даўно заўважылі. Наталля Васільеўна прызнаецца, што напачатку сутыкнулася з поўным неразуменнем таго, што ж такое ёга на самой справе. Даводзілася тлумачыць. Чалавек павінен дакладна ведаць, навошта ён ідзе ў ёгу і якая яго матывацыя. Жадаючых займацца можна было падзяліць на дзве ўмоўныя групы – у першай жадалі пахудзець, у другой вылечыць хворую спіну. Сапраўды, ёга можа дапамагчы і ў першым выпадку, і ў другім, але … асаблівым спосабам. — Пры дапамозе практ
Наш опрос. Выборы — это выбор

Наш опрос. Выборы — это выбор

Выборы - 2019, Новости
Парламенцкія выбары — гэта нагода будаваць планы ў вырашэнні многіх пытанняў не толькі для ўсёй дзяржавы, але і для кожнага грамадзяніна. У чарговы раз 17 лістапада кожны з нас атрымае магчымасць аддаць голас за ажыццяўленне падобных чаканняў. З якімі думкамі пружанцы пойдуць на парламенцкія выбары? Ці наогул лічаць, што іх голас, аддадзены за таго ці іншага кандыдата, — патрэбны. З такімі пытаннямі мы звярнуліся да жыхароў нашага горада. Вікторыя і Святлана: — Звычайна ў галасаванні мы прымаем удзел усёй сям’ёй. Пры гэтым дома ніколі не спрачаемся, хто за каго будзе аддаваць свой голас: гэта прыватная справа, выбар кожнага. У той жа час праграмы кандыдатаў заўсёды вывучаем дасканала, бо менавіта на іх абяцанні і прапановы арыентуемся пры сваім выбары. Яўгенія: —
Народны фальклорны гурт «Бабіна лета» адзначыў 30-годдзе

Народны фальклорны гурт «Бабіна лета» адзначыў 30-годдзе

Культура
У нядзелю, 3 лістапада, ва ўтульнай зале Аранчыцкага сельскага Дома фальклора адбыўся творчы вечар народнага фальклорнага гурта “Бабіна лета”, якому ў гэтым годзе спаўняецца 30 гадоў. За час свайго існавання гурт развіўся творча і прафесійна, атрымаў павагу і прызнанне гледачоў. А як усё пачыналася? Спачатку пры Аранчыцкай птушкафабрыцы існаваў хор. У ім спявалі не толькі жанчыны, але гучалі і мужчынскія галасы. Потым загадчыца Аранчыцкага СДК Яўгенія Васілюк пагутарыла з жанчынамі, якія ведалі мясцовыя песні. Рашылі стварыць фальклорны гурт “Бабіна лета”, удзельніцай якога стала і Таццяна Піліпаўна Пушко. Спачатку яна, настаўніца па адукацыі, спявала, прыслухоўвалася да астатніх. А калі калектыву было прысвоена ганаровае званне “народны” (гэта адбылося ў 2002 годзе), узнача
Внимание! Прямые линии.

Внимание! Прямые линии.

Новости
13 лістапада 2019 года з 8.00 да 11.00 гадзін па тэлефоне 9-20-62 правядзе «прамую тэлефонную лінію» намеснік начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Пружанскім раёне — начальнік упраўлення ўліку падаткаў ПУЛІКОЎСКАЯ Наталля Васільеўна. 13 лістапада 2019 года з 15.00 да 16.00 гадзін у будынку Шаняўскога сельвыканкама будзе весці выязны прыём грамадзян намеснік дырэктара Пружанскага КУВП «Камунальнік» КАЗЛОЎ Віталій Ігаравіч. Папярэдні запіс па тэл.: 2-14-67. 14 лістапада 2019 года з 9.00 да 11.00 гадзін па нумары 9-06-58 правядзе «Прамую тэлефонную лінію» намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, начальнік аддзела занятасці Кудрэйка Алена Аляксандраўна па пытаннях занятасці насельніцтва. 14 лістапад
Гісторыя з фатаграфіяй. Пад гукі горна і барабана

Гісторыя з фатаграфіяй. Пад гукі горна і барабана

Культура
«Па слядах» нядаўняга дзяржаўнага свята захацелася даць гэты здымак, зроблены 7 лістапада 1956 года. З варот толькі што адкрытай у Пружанах школы-інтэрната выходзіць вясёлая чарада дзяцей і дарослых. Усё, як і патрэбна: наперадзе — сцяг піянерскай дружыны, барабаншчык, гарністы. Бачны транспарант «Няхай жыве 39-я гадавіна Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі». І радасныя ўсмешкі не дзеля прыгожай фоткі, а ад душы, проста ў адчуванні свята. Якая падзея павінна адбыцца ў жыцці сённяшніх падлеткаў, каб расцвілі на тварах такія шчырыя ўсмешкі? Новы смартфон у падарунак? …Здаецца, гэта я проста бурчу, думкамі вяртаючыся ў часы, калі дрэвы былі высокімі, неба бясхмарным, а шлях у будучыню здаваўся светлым і шырокім… Педагог справа — Віталій Мікалаевіч Лопаць. Праз 10 гад