Четверг, 14 ноября 2019

День: 02.11.2019

Пружанскому РОВД исполняется 80 лет

Пружанскому РОВД исполняется 80 лет

Актуально, Профессия
Хаця афіцыйна дзень стварэння аддзела ўнутраных спраў у Пружанах адзначаецца 2 лістапада, калі ў 1939 годзе быў падпісаны Загад НКУС СССР аб стварэнні Пружанскага павятовага аддзела міліцыі, на самай справе, работа па арганізацыі органаў правапарадку пачалася адразу з моманту далучэння нашага рэгіёна да БССР. Спачатку гэта была дружына, якая ўзяла на сябе барацьбу са злачынным элементам у час безуладдзя. Начальнікам народнага органа правапарадку стаў Аляксандр Пятровіч Ільяшук з в.Куплін. Потым працоўная гвардыя паступова была перафармаціравана ў спецыяльную службу з аператыўным саставам з падрыхтаваных работнікаў. Наваствораны райаддзел міліцыі заняў будынак, дзе раней знаходзілася польская паліцыя — на вуліцы Пацэвіча (зараз вул.Савецкая, 15). Пасля ліквідацыі паветаў з пачатку