Четверг, 14 ноября 2019

День: 01.11.2019

Гісторыя з фатаграфіяй. На «рагатым» ровары…

Гісторыя з фатаграфіяй. На «рагатым» ровары…

Год малой Радзімы, Культура
Слова «веласіпед» з‘явілася ў лексіконе пружанцаў, напэўна, пасля 1939 года. Раней гэты транспартны сродак мясцовыя людзі называлі «роварам» або «равэрам» на польскі манер. Ды і зараз многія сталыя гараджане так гавораць. А таксама ўзгадваюць, што доктар Гарустовіч шмат гадоў і пасля вайны ездзіў менавіта на такім веласіпедзе польскага ўзору, з ручкамі руля, узнятымі ўверх, нібы рогі. Датаванне гэтага здымка можна зрабіць па ўзросце хлопчыка на веласіпедзе — гэта Міхаіл Нічыпаровіч, які нарадзіўся ў 1924 годзе. Тут яму гадоў 15-16, так што фота можна аднесці да 1939-40 гг. Наперадзе ў Міхаіла Антонавіча — яшчэ доўгае годнае жыццё, першай вяхой выпрабаванняў якога стане ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне… Фота зроблена каля моста на вуліцы Савецкай. Пад коламі веласіпеда, там, дзе
Заместитель Главы Администрации Президента Андрей Кунцевич провел прием граждан, который длился около 9 часов

Заместитель Главы Администрации Президента Андрей Кунцевич провел прием граждан, который длился около 9 часов

Новости
У чацвер у будынку райвыканкама прыём грамадзян і юрыдычных асоб правёў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Андрэй Міхайлавіч Кунцэвіч. На прыём да яго запісалася звыш дваццаці чалавек не толькі з Пружаншчыны, але і з гарадоў Брэста і Кобрына. Многія прыходзілі не адныя. Але да ўсіх было надзвычай уважлівае стаўленне як гэтай вышэйшай службовай дзяржаўнай асобы, так і кіраўніцтва райвыканкама. Магчыма, таму прыём грамадзян доўжыўся каля дзевяці (!) гадзін. Забягаючы наперад, адзначу, што большасць пытанняў, з якімі прыйшлі на прыём да намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь людзі, у свой час разглядаліся на розных, у тым ліку і рэспубліканскіх, узроўнях. Аднак так як не былі разгледжаны на карысць заяўнікоў, тыя ўзнімалі іх зно
Художник-мультипликатор Галина Романова: «Рисуйте свои мечты…»

Художник-мультипликатор Галина Романова: «Рисуйте свои мечты…»

Год малой Радзімы, Культура, Профессия
Я даўно развіталася з дзяцінствам, але працягваю любіць мультфільмы з такой сілай, нібы толькі ўчора пачала пазнаваць свет… Лялечныя ці маляваныя, пластылінавыя ці з 3D-эфектам – якія б ні былі! – яны здольны абудзіць у людзях самыя тонкія пачуцці. Менавіта таму нядаўняя сустрэча з ураджэнкай Пружан, вядомым мінскім мультыплікатарам Галінай Раманавай стала для мяне адной з самых яркіх падзей года. Пра тое, куды прыводзяць мары, як нараджаюцца героі мультфільмаў і які насамрэч глыбокі сэнс закладваецца ў іх, здавалася б, лёгкі сюжэт, і адбылася наша гутарка.  – Галіна, напэўна, Вы ў дзяцінстве любілі глядзець мультфільмы? Які з іх быў самым любімым і ці застаецца такім сёння? – Магчыма, у гэта складана паверыць, але ў дзяцінстве ў мяне не было фаварытаў у мультыплікацыі. Усе філь
Волейболистки СШ №5 победили на первенстве города. У юношей сильнейшими оказались представители СШ №3

Волейболистки СШ №5 победили на первенстве города. У юношей сильнейшими оказались представители СШ №3

Спорт
З 21 па 28 кастрычніка ў ДЮСШ №1 праходзіла адкрытае першынство горада сярод сярэдніх школ па валейболе. У спаборніцтвах прыняло ўдзел 7 каманд юнакоў і столькі ж каманд дзяўчат. Фінальныя гульні прайшлі ў панядзелак. Спачатку за прызавое трэцяе месца змагаліся дзяўчынкі. Мацнейшымі аказаліся прадстаўніцы СШ №1, якія ў дзвюх партыях абыгралі прадстаўніц СШ №4. Апошнім, здаецца, не хапіла не майстэрства, а менавіта характару. За першае месца сёлета змагаліся спартсменкі СШ №3 і СШ №5. Пераможцу вызначылі толькі ў трэцяй партыі, як вынік — мацнейшымі аказаліся прадстаўніцы СШ №5.У юнакоў трэцяе месца адваявалі прадстаўнікі Слабадской СШ, якія абыгралі каманду СШ №4. Самым відовішчным стаў фінал, у якім змагаліся хлопцы з СШ №3 і Мокраўскай СШ. І хоць гульня скончылася з лікам 2:0 н
«Лесной» студотряд принял участие в посадке леса

«Лесной» студотряд принял участие в посадке леса

Актуально, Экология
Ужо стала добрай традыцыяй рэгулярная дапамога навучэнцаў аграрна-тэхнічнага каледжа пружанскай лясной гаспадарцы. Маладыя людзі штогод з задавальненнем прымаюць удзел ва многіх “лясных’” імпрэзах: вясной, да прыкладу, гэта – дабрачынная акцыя “Тыдзень лесу”, калі ўзнаўляюцца пасадкі, а восенню – акцыя “Чысты лес”, падчас якой праводзіцца санітарная ачыстка лесапаласы. – Зыходзячы з вопыту мінулых гадоў і ведаючы адказнасць хлопцаў і дзяўчат, сёлета быў створаны “лясны” студатрад, які аддана і з веданнем справы працуе ў Ліноўскім лясніцтве. Усе яго члены — дасведчаныя і добрасумленныя людзі. Таму, карыстаючыся выпадкам, хацелася б выказаць вялікую ўдзячнасць адміністрацыі каледжа за іх узорных выхаванцаў, – кажа намеснік дырэктара ДЛГУ “Пружанскі лясгас” Ірына Васільеўна Раман
Рэцэпты на Біс: курыца з мёдам і соевым соусам

Рэцэпты на Біс: курыца з мёдам і соевым соусам

Профессия, Ружанские мотивы, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад сацыяльнага педагога ДУА «Ружанская СШ» Алы Стасюкевіч. ІНГРЭДЫЕНТЫ: грудка курыная — 600 г, мёд — 2 ст.л., соевы соус — 4 ст.л., віно белае — 5 ст.л., алей — 1 ст.л. ПРЫГАТАВАННЕ Філе падзяліць на парцыённыя кавалкі і злёгку адбіць, каб яны сталі роўнымі. Зрабіць соус-марынад, змяшаўшы соевы соус, мёд і віно. Пасаліць і паперчыць кураціну, заліць соусам і пакінуць на 30 мінут. Паставіць патэльню на даволі моцны агонь, нагрэць у ёй аліўкавы або сланечнікавы алей. Выкласці курыцу, дадаць рэшткі соусу і гатаваць мяса, перыядычна перагортваючы, 10-15 мінут. Падаваць гатовую курыцу з рысам. Смачна есці!
Игры Разума: долгожданная победа «Мили»

Игры Разума: долгожданная победа «Мили»

Молодёжный клуб
В преддверии нездешнего, но довольно популярного праздника состоялась наша игра, а потому думать над тематикой долго не пришлось. И мы благодарим всех, кто откликнулся на призыв и привнес в игровой вечер ещё больше антуража. Тыквы и костюмы получились просто отличными (смотрим фото). В этой слегка жутковатой игре у нас выявился новый победитель. «Миля» уже на первый перерыв ушла в роли лидера. Правда затем пропустила вперед «Лесную братву», однако «тот, чьё имя называть нельзя» помог команде одержать такую долгожданную победу. Именно на этом вопросе срезалась «Лесная братва» и оказалась на третьей строчке. «Лень Тюленя» за счёт ставки смогли сократить отставание от лидеров, но неуверенность в музыкальном вопросе не позволила возглавить итоговую таблицу. «PlomBEER»
ТОП-5 самых популярных статей месяца

ТОП-5 самых популярных статей месяца

Новости, Подписка
Падрыхтавалі традыцыйны ТОП-5 самых папулярных публікацый на сайце за месяц. У кастрычніку лідарства захапіў аповед пра самага маладога дырэктара ўстановы культуры ў раёне -- Алёну Вакульчык, якая працуе ў Шарашэва. На другім месцы фотарэпартаж з раённага кірмаша "Пружанская восень". Замыкае тройку рэпартаж з узнагароджання трох нашых зямлячак ордэнам Маці. Чацвёртым па папулярнасці ў нашых чытачоў стала апытанне пра любімых настаўнікаў. Літаральна на некалькі праглядаў менш у артыкула пра гаспадыню новага кафэ "Овертайм".Падпісчыкі нашай групы https://vk.com/publicbudniby паставілі ажно 128 падабаек спявачцы Вользе Якімавай, якая стала пераможцай абласнога конкурсу. А вось у групе https://ok.ru/budni найбольшую ўвагу надалі дзвюм парам блізнят, які