Среда, 11 декабря 2019

Месяц: ноября 2019

Правила проведения рекламной игры «Созвездие призов»

Подписка
Настоящие Правила проведения рекламной игры «Созвездие призов», направленной на стимулирование подписки на газету на первый квартал или первое полугодие 2020 года, реализуемой на территории Пружанского района Брестской области, разработаны в соответствии с Положением о проведении рекламных игр на территории Республики Беларусь, утвержденным Указом Президента Республики Беларусь от 30.01.2003г. № 51. 1. Общие положения. 1.1. Организатором рекламной игры является УРГ «Раённыя будні» и программы радиовещания «Пружанскае раённае радыё» (далее — Организатор), УНП 200027014. Юридический адрес: Республика Беларусь, 225133, Брестская обл., г. Пружаны, ул.Красноармейская, 78. 1.2. Наименование рекламной игры — «Созвездие призов». 1.3. Территория проведения игры – Пружанский район&nb
Гісторыя з фатаграфіяй. Дзяўчына ў скверы

Гісторыя з фатаграфіяй. Дзяўчына ў скверы

Год малой Радзімы, Культура
У другой палове 20-га стагоддзя да Пружаншчыны дайшла «мода» на рознага кшталту скульптуры — сімвалы эпохі. Знакамітай дзяўчыны з вяслом, здаецца, не было, але выявы  жанчын і дзяўчат з каласамі, снапамі, птушкамі, кніжкамі,  піянераў з адпаведнай атрыбутыкай упрыгожвалі  школьныя двары, скверы, перасячэнні вуліц. Былі скульптуры, зразумела,  з ліку недарагіх, таму з часам яны выглядалі не вельмі прыгожа. Да знікнення  адной з апошніх  — манументальнай жанчыны з голубам міру, якая некаторы час стаяла на скрыжаванні Савецкай і Чырвонаармейскай, — дарэчы, прыклала руку (журналісцкае пяро) і  наша «раёнка». Хутка пасля публікацыі артыкула ў сярэдзіне 1980-х  скульптуру, з якой тырчала арматура, замянілі на кампазіцыю «Мацярынства». Яна і сёння  стаіць тут. А выява,
Внимание! Изменения в расписании движения поездов на 3 и 4 декабря

Внимание! Изменения в расписании движения поездов на 3 и 4 декабря

Новости
Паважаныя пасажыры! ЗМЕНЫ Ў РАСКЛАДЗЕ РУХУ цягнікоў  (адпраўленне  са ст. Аранчыцы) 3 снежня 2019 г. —№608 Брэст-Мінск — прыб./адпраўл. — 07:25/07:27 (змены); —№649 Магілёў-Брэст — прыб./адпраўл. — 09:23/09:25 (змены); —№051 С.-Пецярбург-Брэст — прыб./адпраўл. — 11:10/11:12 (змены); —№095 Масква-Брэст — прыб./адпраўл. — 12:32/12:34 (змены); —№652 Брэст-Мінск — прыб./адпраўл. — 13:09/13:11 (змены); —№681 Мінск-Брэст — прыб./адпраўл. — 13:24/13:26 (змены); —№727 Мінск-Брэст — прыб./адпраўл. — 13:50/13:51 (змены); —№607 Мінск-Брэст — прыб./адпраўл. — 17:03/17:05 (змены); —№701 Мінск-Брэст — прыб./адпраўл. — 22:43/22:44 (змены); —Брэст-Баранавічы — прыб./адпраўл. — 10:31/10:32 (змены); —Баранавічы-Брэст — прыб./адпраўл. — 12:52/12:53 (з
Рэцэпты на Біс: салата курачка тэрыякі

Рэцэпты на Біс: салата курачка тэрыякі

Профессия, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад мамы трох сыночкаў Маргарыты МАКСІМОВІЧ. ІНГРЭДЫЕНТЫ: курынае фiле — 400 г, мёд — 1 ст.л., соевы соус — 50 мл, часнок — 2 зубкi, таматная паста — 1 ст.л., салатны мiкс (можна ўзяць пакет гатовай сумесі, 80-100 г), сыр (пажадана мацарэла), свежы агурок, кунжут, аліўкавы алей. ПРЫГАТАВАННЕ Фiле нарэзаць невялiчкiмi кубiкамi,. Абсмажыць з дробна пасечаным часнаком на алiўкавым алеі 5-10 мінут. Змяшаць мёд, палову соевага соусу, таматную пасту, выліць сумесь у патэльню з курачкай i патушыць яшчэ 5 мінут. Ахаладзіць мяса, змяшаць з салатным мiксам, цёртым сырам, парэзаным агурком, па жаданні можна дадаць насенне кунжуту. Заправіць атрыманую страву соевым соусам. Смачна есці!
Главные проблемы Ружанщины: бобры, мусорки и пожары

Главные проблемы Ружанщины: бобры, мусорки и пожары

Год малой Радзімы, Профессия, Ружанские мотивы
Без перабольшання, самая маштабная падзея сёлетняга года, якая ўвойдзе ў гісторыю Ружан, — фестываль-кірмаш працаўнікоў сяла «Дажынкі-2019». Таму невыпадкова, асноўныя падзеі адыходзячага года тым ці іншым чынам тут звязаны з падрыхтоўкай да свята. Пра звязаныя з ім змяненні ў абліччы пасёлка і найбольш важныя падзеі «раёнка» расказвала, а пра некаторыя — нават і не раз. Але, як гаворыць старшыня Ружанскага сельвыканкама Аксана Юркоўская, пасля «Дажынак» жыццё ў сельсавеце не спынілася. — Адной з праблем мясцовага маштабу, якая ніяк не губляе вастрыню, з’яўляецца барацьба з… бабрамі. У сельвыканкам рэгулярна паступаюць як пісьмовыя, так і вусныя звароты ад жыхароў вуліцы Горкага. Людзі занепакоены тым, што тут, на ўскрайку пасёлка, абжываюцца бабры. У выніку дзейнасці гэтых жывёл
В Ружанском сельсовете скоро появится первый фермер

В Ружанском сельсовете скоро появится первый фермер

Профессия, Ружанские мотивы
Ружанскі сельсавет на Пружаншчыне самы вялікі, але вось парадокс: на яго тэрыторыі пакуль не зарэгістравана ніводнага фермера. Тым не менш, людзей, якія ведаюць, як атрымаць ад зямлі даход, на Ружаншчыне хапае. Адзін з іх — Мікалай Хвясько. Жыхар Ружан лічыць, што фермерам можа стаць кожны — было б жаданне працаваць. Ён, напрыклад, да сельскай гаспадаркі раней не меў ніякага дачынення. Але, перш чым брацца за рэалізацыю сваёй ідэі, чытаў спецыялізаваную літаратуру, шукаў адпаведную інфармацыю ў інтэрнэце, вывучаў вопыт фермераў, у тым ліку і замежных. І толькі затым звярнуўся да мясцовай улады: пад вядзенне асабістай падсобнай гаспадаркі тут яму выдзелілі каля чатырох гектараў ворыўнай зямлі.Мікалай расказвае: — Першапачаткова вырашыў вырошчваць маліну, клубніцы і буякі. Саджанцы
Белая Русь, БРСМ и Союз женщин объединились  и провели субботник

Белая Русь, БРСМ и Союз женщин объединились и провели субботник

Год малой Радзімы, Новости
Члены грамадскіх аб’яднанняў завяршылі адзін з лістападаўскіх працоўных тыдняў карыснай справай: узброіўшыся граблямі, яны правялі суботнік у гарадскім парку. Актывісты раённых арганізацый ГА «Белая Русь» (дарэчы, члены гэтага аб’яднання аказаліся самымі ініцыятыўнымі — іх сабралася каля паўсотні чалавек), «БРСМ», «Беларускі саюз жанчын» выйшлі на ўборку апалага лісця. Супрацоўнікі музея-сядзібы «Пружанскі палацык» таксама не засталіся ўбаку. «Галоўнай славутасцю нашага парку з’яўляецца палацык — аб’ект гістарычнай спадчыны, дзе знаходзіцца музей. Менавіта ён прыцягвае ўвагу да гарадскога парку, тут часта бываюць экскурсійныя групы не толькі беларускіх, але і замежных турыстаў. А за мяжой любяць адпачываць не сярод пажоўклага лісця, а на зялёнай траўцы», — так рас
Игры Разума: Милан для «Вассерманов»

Игры Разума: Милан для «Вассерманов»

Молодёжный клуб
За окном все холодает, но в зале кафе «Посиделки» в этот вечер было привычно жарко! «Дети Вассермана» отлично справились с игрой в этот раз. Особенно отличились в "миланской" теме, что и предопределило исход игры. Поздравляем с заслуженной победой. Но её могло и не быть. Ведь «Миля» набрала столько же баллов, что и победители. Но вышеупомянутый тур сыграл решающую роль в этой схватке. «Лесная братва» единственная взяла максимальный балл в ставке и смогла буквально ворваться в призовую тройку. «Лень Тюленя» имели хорошие шансы на победу, но в ставке что-то пошло не так. «Крепкий орешек» единственные смогли в первом туре набрать 7 баллов. «Все наши» только с «Крепким орешком» и «Милей» узнали сэра. И вместе с победителями закрыли все мишени в миланской теме.
Наша землячка Вероника Антошок спела вместе с Русланом Алехно на сцене Кремлевского Дворца

Наша землячка Вероника Антошок спела вместе с Русланом Алехно на сцене Кремлевского Дворца

Культура
– Алё…– Добры дзень! Вераніка? – Рада Вас чуць, Алена Сяргееўна! – зменены да непазнавальнасці голас на тым канцы проваду падказаў, што маленькая дзяўчынка, з якой мы сустракаліся тры гады таму, ужо паспела пасталець, а шчырае вітанне засведчыла, што мяне памятаюць… Помню і я, як у той дзень хвалявалася, ці стрымаю эмоцыі пры сустрэчы з дзесяцігадовай Веранікай Анташок, якая з-за дрэннага зроку амаль не бачыла гэты свет. А яна з усмешкай сустрэла мяне каля парога, узяла за руку і павяла за сабой у пакой, дзе на прафесійным сінтэзатары без запінкі сыграла “Адажыа” з балета “Лебядзінае возера” Чайкоўскага… Тады, як шчыра кажучы, і зараз, для паўнацэннага жыцця Веранікі патрабаваліся спецыяльнае абсталяванне і кваліфікаваныя спецыялісты, але яна ніколі не адчувала і не адчувае сябе ў чымсь
В Пружанской ЦРБ прошел Единый день информирования

В Пружанской ЦРБ прошел Единый день информирования

Новости, Профессия
У рамках Адзінага дня інфармавання з удзелам старшыні райвыканкама Ю.Ю.Бісуна ў Пружанскай цэнтральнай раённай бальніцы ў мінулую пятніцу абмеркавалі развіццё сацыяльнай інфраструктуры рэгіёна ў інтарэсах камфортнага пражывання грамадзян.Пра становішча спраў у галіне медыцыны, сістэмах адукацыі, культуры, а таксама спорту і турызму, складаючых сацыяльную інфра-структуру, аўдыторыі расказаў намеснік старшыні райвыканкама Руслан Супрыновіч. Як ідуць справы на Пружаншчыне па кожным з гэтых накірункаў, Руслан Васільевіч растлумачыў даволі падрабязна. Рэалізацыя разнастайных праектаў, у тым ліку пілотных, укараненне новага абсталявання, дасягненні ў гэтых галінах і многае іншае стала прадметам гаворкі ў калектыве, з якім сустрэлася інфармацыйна-прапагандысцкая група. «Акрамя раённага бюджэту,
У районного профсоюза АПК новый лидер

У районного профсоюза АПК новый лидер

Актуально, Профессия
У панядзелак у вялікай зале райвыканкама прайшла IX справаздачна-выбарная канферэнцыя раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграрна-прамысловага комплексу (далей — ПР АПК). На мерапрыемстве ў прысутнасці ганаровых гасцей, сярод якіх былі намеснік старшыні райвыканкама Р.В.Супрыновіч і старшыня абласнога камітэта ПР АПК М.І.Юхімук, вялася ажыўленая гутарка пра тое, чым жыла і як працавала раённая арганізацыя на працягу апошніх пяці гадоў. Таксама былі вызначаны задачы на перспектыву, выбраны новы старшыня і новыя склады райкама і іншых працоўных органаў галіновага прафсаюза. Са станоўчымі момантамі ў рабоце прафарганізацыі прысутных азнаёміла член прэзідыума райкама, галоўны бухгалтар ААТ “Пружанскі льнозавод” Вольга Канстанцінаўна Ляўчук. Паводл
Хозяйка девяти котов: «Мы никого не искали специально»

Хозяйка девяти котов: «Мы никого не искали специально»

Профессия
Ля брамкі нас сустракае велізарная нямецкая аўчарка па мянушцы Туман. Пакуль гаспадыня не адводзіць Тумана, на двор заходзіць боязна. А вось кот Рыжык некалі не пабаяўся. Дакладней, у маленькага кацяняткі не было іншага выйсця: з апошніх сіл ён дапоўз да міскі Тумана і нарэшце наеўся, а пасля знайшоў дапамогу і выратаванне ў сям’і, дзе ўжо “гадавалася” некалькі катоў. — Нікога з дзевяці маіх катоў я не шукала спецыяльна, — тлумачыць Вольга. – Усе яны самі траплялі мне на вочы, і ўсе яны на момант нашага “знаёмства” былі ў вельмі дрэнным стане. Амаль кожнага ратавалі з дапамогай ветэрынараў і выходжвалі тыднямі, а то і месяцамі. Вольга сама сабе здзіўляецца: маўляў, раней ніколі не трымала шмат хатніх жывёл адразу, і смяецца, што сентыментальнасць з’яўляецца з узростам. У сям’і в
Хотите просыпаться под красивое пение? Заведите канарейку (а точнее кенара)

Хотите просыпаться под красивое пение? Заведите канарейку (а точнее кенара)

Профессия
Канарэйка — адна з самых папулярных птушак, якіх утрымліваюць дома. Яны падыдуць нават тым, у каго ніколі не было крылатых гадаванцаў. Іх прыручылі больш за 500 гадоў таму. Больш за ўсё канарэйкі вядомыя сваімі цудоўнымі спевамі. Акрамя чароўнага галаску, гэтыя птушачкі маюць прывабную афарбоўку. Цяпер прадаюцца канарэйкі розных колераў — пачынаючы ад класічных і заканчваючы яркімі кіслотнымі на радасць дзецям.У сям’і музыканта Юліі Сядовай кенар з’явіўся, калі ў доме ўжо жыў ёркшырскі тэр’ер Лана. Як прызнаецца Юлія, пра пеўчую птушку яна марыла з дзяцінства. Знаёмыя бацькоў трымалі птушак, а маленькая Юля атрымлівала асалоду ад іх прыгожых спеваў. Потым птушыныя спевы заўсёды вярталі ва ўспаміны пра бесклапотнае дзяцінства. Таму як толькі з’явілася магчымасць стаць гаспадыняй ула