Среда, 20 ноября 2019

День: 11.10.2019

Ко Дню работников культуры. Знакомьтесь: самый молодой директор

Ко Дню работников культуры. Знакомьтесь: самый молодой директор

Актуально, Культура, Профессия
Алёна Вакульчык – самы малады дырэктар установы культуры ў Пружанскім раёне. Ганаровую пасаду Алёне Вячаславаўне прапанавалі ўсяго праз год работы ў Шарашэўскім цэнтры культуры і вольнага часу. Пра свае першыя крокі ў прафесійнай дзейнасці малады кіраўнік кажа так: “Ад лёсу не збяжыш”. — Я з вёскі Дабучын, вучылася ў Хараўской СШ і, колькі сябе памятаю, прымала ўдзел у многіх школьных канцэртах. Мне вельмі падабалася быць вядучай, рыхтаваць сцэнарыі, «прымяраць» розныя ролі. Тым не менш, думала, што стану гісторыкам ці настаўнікам гісторыі. Пры паступленні мне не хапіла некалькіх балаў для бясплатнага навучання. І тут  зразумела, што гэта проста знак: мне неабходна звязаць лёс з тым, аб чым  марыла з дзяцінства. Так я стала студэнткай Пінскага каледжа мастацтваў. Падчас в
Готовь печку летом. Журналисты отправились в рейд вместе с работниками РОЧС

Готовь печку летом. Журналисты отправились в рейд вместе с работниками РОЧС

Новости, Профессия
Думаю, што няма ніводнага чалавека, які не ведае, чаму небяспечна купацца ў недазволеных месцах, лезці ў ваду ў нецвярозым стане, пераходзіць дарогу на забараняючы сігнал святлафора... Аднак... і купаюцца, і лезуць, і выходзяць: практычна кожны лічыць, што бяда абміне яго. Не выключаю, што менавіта так меркавалі і тыя, па чыёй віне сёлета папоўнілася сумная статыстыка пажараў. У бягучым годзе з-за парушэння правілаў карыстання пячным ацяпленнем вогненныя здарэнні зафіксаваны ў Лінова, Доўгае, Гарадняны, Краснае, Ружанах і Пружанах. Каб у чарговы раз папярэдзіць жыхароў прыватных дамоў аб захаванні правілаў бяспекі, напярэдадні халоднага перыяду работнікі МНС праводзяць абходы жылля ва ўсіх населеных пунктах. Асаблівая ўвага надаецца домаўладанням, дзе жывуць шматдзетныя сем’і, саст
Рэцэпты на Біс: «шпроты» з кількі

Рэцэпты на Біс: «шпроты» з кількі

Профессия, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад  галоўнага бухгалтара УРГ «Раённыя будні» Таццяны ПЯТРАНЬ. Гэты рэцэпт з’явіўся ў нашай сям’і ў гады татальнага дэфіцыту 80-х гадоў, калі звычайныя шпроты было немагчыма «дастаць». Прайшло шмат гадоў, і на паліцах сучасных магазінаў, не кажу ўжо пра супер- і гіпермаркеты, можна знайсці  любы тавар і прадукт. Тыя ж шпроты — ад любога вытворцы. Я з задавальненнем карыстаюся рознымі навінкамі на сваёй кухні, люблю эксперыментаваць з прадуктамі. Але «маміны шпроты» засталіся ў нас адной з самых любімых страў. Яшчэ адзін «плюс» хатняга іх прыгатавання: смачнай рыбы атрымліваецца многа. ІНГРЭДЫЕНТЫ: кілька марожаная — 1,2 кг, сухая чайная заварка (можна выкарыстоўваць шалупінне цыбулі) — 1 ст.л. на шклянку кіпеню, алей — 100 г, соль — 1 ч.л.,
Гісторыя з фатаграфіяй. Пасляваеннае будаўніцтва

Гісторыя з фатаграфіяй. Пасляваеннае будаўніцтва

Год малой Радзімы, Культура
Гэтае фота даслаў для рубрыкі «Гісторыя з фатаграфіяй» Руслан Вітко. Ён піша:  «На фотаздымку першы злева — мой дзядуля Іван Аляксандравіч Булаўскі, будаўнік, ветэран Вялікай Айчыннай вайны. На жаль, яго ўжо няма ў жывых.  Адлюстраваны пасляваенны час: ідзе будаўніцтва аднаго з дамоў па вуліцы, якая цяпер носіць імя Рыгора Шырмы. На заднім плане Белыя лаўкі, справа — агароджа Аляксандра-Неўскага сабора».  Зразумела, што на здымку — пачатак будаўніцтва двухпавярхоўкі адразу за былым Домам быту (цяпер гандлёвы цэнтр «Алена») . Фота магло быць зроблена ранняй вясной 1956 або 1957 года:  згодна з інфармацыяй у газеце «Чырвоны сцяг», дом здалі ў эксплуатацыю ў апошнія дні 1957-га. У гэты час, як узгадваюць родныя, І.А.Булаўскі працаваў мулярам у Пружанскай рамбудканторы. Цікава
Простае шчасце людское. Максім і Марына Вяжбіцкія расказалі пра сваю сям’ю

Простае шчасце людское. Максім і Марына Вяжбіцкія расказалі пра сваю сям’ю

Актуально
Тэмп жыцця становіцца ўсё больш імклівым, і сучасная жанчына не павінна адставаць ад яго. Але, на думку Марыны Вяжбіцкай, у любыя часы жанчына — гэта, у першую чаргу, любімая і любячая жанчына, жонка і, вядома, шчаслівая мама. Як знаходзіць час і на будзённыя клопаты, і на работу, і на захапленні і пры гэтым заставацца дружнай і згуртаванай сям’ёй? Сваёй формулай шчасця дзеляцца Марына і Максім Вяжбіцкія. Марына — з Шарашэва, Максім — з Ялова. Пазнаёміліся маладыя людзі, дзякуючы агульнай сяброўцы. Яшчэ ў юнацкія гады была магчымасць праверыць свае пачуцці на трываласць: спачатку вучыўся Максім (атрымаў прафесію лесніка ў Высокаўскім сельскагаспадарчым каледжы), затым — Марына. Гаваркая маладая жанчына ўдакладняе: — Кім хачу стаць, я не магла вырашыць  доўга. Усё — с

Белорусскую оппозицию жизнь не учит

Выборы - 2019
Проходят очередные выборы в белорусский парламент, а ошибки у желающих стать законодателями прежние. Как показывает опыт прошлой избирательной компании, для победы очень мало быть просто оппозиционером. Трудности, которые испытывают представители белорусской оппозиции при сборе подписей среди населения, которое они собираются представлять весьма прозаичны. Избиратель, прежде чем доверить свои паспортные данные в поддержку кандидата в депутаты часто задает простые вопросы. А именно, большинству избирателей хочется знать, что кандидат сделал в своей жизнь такого полезного для общества, чтобы получить право стать законодателем. И тут начинаются проблемы у профессиональных оппозиционных политиков, ведь сказать, то особо и нечего. Не будут же они рассказывать, что все эти годы они
Умей крутиться. Рискнула и отказалась … от шампанского

Умей крутиться. Рискнула и отказалась … от шампанского

Профессия
Штогод на Пружаншчыне адкрываюцца новыя прыватныя прадпрыемствы. Гэта вельмі радуе: тут і стварэнне працоўных месцаў, і здаровая канкурэнцыя. А яшчэ ўласная справа дае магчымасць рэалізавацца прадпрымальным людзям. Адна з іх — Вольга Севасцьянчык, уладальніца кафэ «Овертайм», якое не так даўно адкрылася ў Лядовым палацы. Як расказвае Вольга Міхайлаўна, ёй даўно хацелася рэалізавацца як прадпрымальніцы. Пасля заканчэння гандлёва-кулінарнага каледжа жанчына працяглы час працавала ў якасці наёмнага работніка. Работу спецыяліста кафэ ААТ «Жураўлінае», дзе раней працавала, высока ацэньвалі кіраўніцтва і кліенты. Але самастойна займацца справай усё ж было боязна. Рызыкнуць В.М.Севасцьянчык вырашыла пасля таго, як агучыла сваю мару ў коле сваякоў і… атрымала гарачую падтрымку: маўляў, не