
9 кастрычніка — Сусветны дзень пошты
АПС Пружаны-1 па сваім сённяшнім адрасе «прапісалася» ў 2012 годзе. З гэтага часу яго нязменным начальнікам з’яўляецца Аксана Велікаселец. Увогуле ў сістэме паштовай сувязі жанчына працуе ўжо дваццаць гадоў: прыйшла на падмену водпускаў спецыялістаў і, дзякуючы сваёй адказнасці і кампетэнтнасці, змагла ўзначаліць адно з гарадскіх паштовых аддзяленняў.
У паштальёна Тамары Суляк адлік стажу на АПС Пружаны-1 ідзе ўсяго толькі з 2016 года, але яе характарызуюць як працавітую, ініцыятыўную і старанную работніцу. За кароткі тэрмін жанчыне ўдалося дабіцца высокіх вытворчых паказчыкаў і па падпісцы, і па тавараабароце і пры гэтым трымаць на належным узроўні якасць аказання паштовых паслуг. Да слова, у зоне абслугоўвання паштальёна больш за тысячу адрасоў. Аксана Пятроўна падкрэслівае: «Н