Гаражные массивы: место, где заканчивается благоустройство
Можна доўга спрачацца наконт прыгажосці нашага райцэнтра, але ні адзін жыхар горада або яго госць не скажуць, што добраўпарадкаванне ў Пружанах не вядзецца. Штогод упрыгожваюцца цэнтр і мікрараёны, узводзяцца новыя жылыя дамы, высаджваюцца кветкі і дэкаратыўныя расліны. Але ёсць на «целе» Пружан некалькі незагойных язваў, якія не змяняюцца з году ў год, псуючы агульны знешні выгляд. Маюцца на ўвазе гаражныя масівы.
Днямі прадстаўнікі райвыканкама разам з работнікамі санітарнай службы правялі агляд участкаў гаражнай забудовы, каб на месцы прааналізаваць тыя праблемы, што перашкаджаюць навесці парадак. Спачатку варта сказаць, што ў нашым райцэнтры для жадаючых пабудаваць свой гараж створаны належныя ўмовы. Па-першае, выдзяленне ўчасткаў працягваецца і зараз, няхай і не паблізу ад дом