Четверг, 14 ноября 2019

Месяц: октября 2019

«Вы будете в шоколаде»… Горьком. Раскрываем еще одну схему обмана

«Вы будете в шоколаде»… Горьком. Раскрываем еще одну схему обмана

Происшествия
Дзейсным спосабам павышэння продажаў тавару лічацца прэзентацыі. Адны прадаўцы і вытворцы выкарыстоўваюць іх для таго, каб сапраўды пазнаёміць са сваёй прадукцыяй. А іншыя імкнуцца атрымаць прамы доступ для ўплыву на наіўных пакупнікоў. Не ўсе купляюцца на розныя методыкі вербальнага ўздзеяння, але нядобрасумленным гандлярам і адзінак хопіць з улікам завоблачных цэн на прапануемыя імі тавары. Часцей за ўсё ў якасці сваіх ахвяр яны выбіраюць вясковых жыхароў, аб чым сведчаць хвалі распаўсю-джання «фільтраў для вады», якія праходзяць праз наш раён штогод. Іншыя робяць стаўку на пенсіянераў, якіх спецыяльна запрашаюць на прэзентацыю «коўдраў з поўсці ламы», «цуду-посуду» або розных сродкаў «для аздараўлення і амаладжэння». Адну з такіх гісторый нам расказаў жыхар горада Васіль. Яго
Команда ОАО «Журавлиное» победила в районной спартакиаде среди сельхозорганизаций

Команда ОАО «Журавлиное» победила в районной спартакиаде среди сельхозорганизаций

Новости, Сельское хозяйство, Спорт
Стала добрай традыцыяй правядзенне раённай спартакіяды сярод сельскагаспадарчых арганізацый. Вось і ў мінулую суботу на базе ДЮСШ №1 сабраліся сельскія аматары спорту, каб выявіць мацнейшых. На старт выйшла 11 каманд сельгаспрадпрыемстваў (не прынялі ўдзел у спаборніцтвах толькі ААТ «Велікасельскае Агра», «Роўбіцкае», «Эксперыментальная база «Белавусаўшчына», філіял РУП «Брэстэнерга» «Аграэнерга Зеляневічы»). Падчас урачыстага адкрыцця спартакіяды да яе ўдзельнікаў са словамі прывітання звярнуўся намеснік старшыні райвыканкама Р.В.Супрыновіч. Прагучаў гімн Рэспублікі Беларусь. У праграме было 10 відаў спорту: валейбол, шашкі, шахматы, дартс, гіравы спорт, армрэстлінг, перацягванне каната, настольны тэніс, плаванне, стральба з пнеўматычнай вінтоўкі. Адначасова на некалькіх пл
Каждый пишет, как он слышит. «Раённыя будні» отметили 80-летие

Каждый пишет, как он слышит. «Раённыя будні» отметили 80-летие

Актуально, Профессия
Рабочыя будні рэдакцыі значна адрозніваюцца ад будняў іншых устаноў: зразумець вялікую, нават “звышгукавую”, хуткасць журналісцкага працоўнага працэсу не кожнаму пад сілу. А вось святкуем мы, прызнацца, як усе – з вясёлымі песнямі, шчырымі вершамі, цікавымі падарункамі, ганаровымі ўзнагародамі і цёплымі віншаваннямі ад калег і сяброў. 80-гадовы юбілей газеты не стаў выключэннем. Прыгожая і ўтульная гасцёўня музея-сядзібы “Пружанскі палацык”, дзе адбывалася ўрачыстасць, ледзь умясціла ўсіх гасцей. Раздзяліць з юбілярамі радасць выдатнай падзеі з’ехаліся калегі-журналісты з розных раёнаў вобласці. У якасці ганаровых гасцей прысутнічалі прадстаўнікі раённых і абласных уладаў, а таксама кіраўнікі мясцовых службаў, прадпрыемстваў і гаспадарак, з якімі доўгі час супрацоўнічае і дапамага
Старшеклассники школы искусств выступили для первоклашек

Старшеклассники школы искусств выступили для первоклашек

Культура, Молодёжный клуб
Па традыцыі ў канцы кастрычніка ў Пружанскай ДШМ імя Рыгора Шырмы наладжваецца шэраг святочных праграм, прысвечаных першакласнікам установы. Нядаўна свае віншаванні юным музыкантам дарылі лепшыя выхаванцы народнага аддзялення, на якое сёлета паступіла 18 дзяцей. Гэта было сапраўднае свята душы для ўсіх, хто прыйшоў падтрымаць будучых баяністаў і акардэаністаў. Утульная актавая зала, упрыгожаная гірляндамі з пажаўцелага лісця, з парога настройвала ўсіх на асаблівы, лірычны лад.Першакласнікі з задавальненнем прымалі цудоўныя музычныя падарункі ад старэйшых выхаванцаў школы мастацтваў Паўла Залогі, Арцёма Абрамчука, Паліны Шаўчэнка, Яна Чаюка, Мікіты Зубені, Крысціны Крысевіч і Анастасіі Кабрынец. Парадаваў віноўнікаў урачыстасці і ўзорны баянны аркестр “Імпрэс” (кіраўнік – Валянцін
В агрогородке Лысково произошел пожар в жилом доме

В агрогородке Лысково произошел пожар в жилом доме

Происшествия
Днём 27 октября спасателям поступило сообщение о пожаре в жилом доме агрогородка Лысково. Воспламенилась изоляция электрической проводки в электрическом щите на веранде. Хозяин в это время находился рядом с верандой на улице и когда увидел дым, сообщил о пожаре в службу спасения и принял меры по тушению. Жену с ребенком, которые были в доме, вывел на улицу. Благодаря быстрым действиям пожар не успел распространиться и был потушен хозяином до прибытия пожарной машины. В результате пожара пострадал только электрический щит, сажей покрылись стены и потолок в веранде дома. Самое главное -- никто не пострадал. Это очередной раз показывает, насколько важно правильно действовать в случае пожара. Позвонить в пожарную службу по телефону 101 или 112, организовать эвакуацию людей и по возм
В Белом Леске из-за кормозапарника возник пожар. Соблюдайте правила эксплуатации!

В Белом Леске из-за кормозапарника возник пожар. Соблюдайте правила эксплуатации!

Происшествия
В субботу, 26 октября, в деревне Белый Лесок Шерешевского сельсовета произошел пожар в хозяйственной постройке. Спасателям о случившемся сообщил житель деревни, который увидел зарево и сразу понял – у соседей случилась беда. После звонка в МЧС оповестил о пожаре хозяев постройки и принялся выгонять из сарая живность. На момент прибытия к месту вызова спасателей хозяйственная постройка была полностью охвачена огнём, была угроза распространения огня на соседние строения. Для локализации и ликвидации пожара спасателям понадобилось более получаса и гораздо больше понадобилось времени для проливки уничтоженного огнем имущества, чтобы избежать повторного загорания. В данной постройке находился котел-кормозапарник, который накануне пожара топился и в какой-то момент был оставлен без пр
Рэцэпты на Біс: бісквіт на ўсе выпадкі жыцця

Рэцэпты на Біс: бісквіт на ўсе выпадкі жыцця

Профессия, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад Таццяны БАЙКО, кіраўніка аматарскага аб’яднання «Кулінарныя замарочкі» пры Шарашоўскім цэнтры культуры і вольнага часу. ІНГРЭДЫЕНТЫ: яйкі — 4 шт., цукар — 1 шклянка, мука — 1 шклянка. ПРЫГАТАВАННЕ Аддзяліць бялкі ад жаўткоў. Бялкі ўзбіць — вельмі павольна. Паступова дадаваць цукар і працягваць узбіваць. Калі маса будзе добра ўзбіта, дадаць жаўткі і працягнуць узбіванне. Дадаць муку і вымешваць масу лыжкай у адным накірунку. Атрыманую масу выліць у форму і адправіць у духавую шафу на 30 мінут (пры тэмпературы 180-200 градусаў). Бісквіт павінен атрымацца спружыністым. Яго неабходна пакінуць у спакоі на 5 гадзін, а вось пасля з ім можна рабіць усё, на што хопіць вашай фантазіі. Смачна есці!
1450 долларов перечислила мошенникам жительница Шерешево, которой нужны были деньги

1450 долларов перечислила мошенникам жительница Шерешево, которой нужны были деньги

Происшествия
У Следчым камітэце -- Як паведамляе в.а.намесніка начальніка РАСК А.М.Марчук, за мінулы тыдзень следчымі было ўзбуджана 8 крымінальных спраў. -- Жыхарцы г.п.Шарашэва тэрмінова былі патрэбны грошы, але банкі ў выдачы крэдыту адмовілі. Таму жанчына вырашыла скарыстацца прапановай, якую знайшла ў інтэрнэце. Нейкая замежная банкаўская ўстанова абяцала крэдытаваць саіскальніцу на суму ў 10 тысяч долараў ЗША. Спачатку ад яе запатрабавалі копіі дакументаў, а потым пачалі выцягваць грошы. Першы плацёж у памеры 400 долараў ЗША спатрэбіўся каб "павялічыць суму крэдыту". Другі -- за "разблакаванне пераводу на беларускай мяжы". Трэці -- за "кур'ерскую дастаўку". У выніку жанчына пералічыла "банку" амаль паўтары тысячы долараў, а чакаемы крэдыт, зразумела, так і не атрымала. Што і прымусіла зв
Самоед Вайс проявил характер и попал в… школу

Самоед Вайс проявил характер и попал в… школу

Профессия
Самаед Вайс адразу стаў усеагульным любімцам у сям’і Купрэевых. Нягледзячы на памеры, ён сапраўды больш падобны на мяккую цацку, чым на сабаку, які можа праявіць характар. Як і ў людзей, так і ў сабак знешнасць бывае падманлівай. Неўзабаве сям’я, у якой гадуюцца двое дзетак, сутыкнулася з сапраўднай праблемай: калі яшчэ дома Вайсу можна было даць рады, то падчас прагулак ён не выконваў ні адну каманду! Таццяне падказалі, што дапамагчы можа толькі кінолаг. На сямейным савеце было прынята рашэнне аддаць Вайса ў “выпраўленчую ўстанову”. Але перашкодай стаў узрост: кінолагі звычайна працуюць з сабакамі да 1,5-2 гадоў — і ў некалькіх месцах ад трохгадовага хулігана адмовіліся. Пагадзіўся папрацаваць з дарослым сабакам Арцём Дрозд з Баранавіч. Забягаючы наперад, скажам, што працавац
Вільня: маці-і-мачаха

Вільня: маці-і-мачаха

Культура, Туризм
Пачну з біблейскай прытчы.Аднойчы да цара Саламона прыйшлі дзве жанчыны і прынеслі маленькае дзіця. Кожная з іх сцвярджала, што маці — яна. Каб даведацца праўду, Саламон прапанаваў рассекчы немаўля напалам і даць кожнай жанчыне па палове. Вядома, ён і не думаў забіваць дзіця, але сказаў гэта для іх выпрабавання. Тады адна з жанчын сказала: “Сячыце: хай нікому не дастанецца!” Другая ж закрычала: “Лепш аддайце немаўля чужой жанчыне, але толькі не забівайце яго”… Роўна 80 гадоў таму Сталін перадаў Вільню літоўцам. І яна стала Вільнюсам… Старажытны беларускі горад, заснаваны восем стагоддзяў таму, сустрэў мяне нібы пасынак, выхаваны на свой лад даволі стрыманай мачахай Літвой. І толькі ў апошні дзень гасцявання горад нарэшце “ўзяў” мяне за руку і, здаецца, не хацеў адпускаць… Вільня сучасная
Гісторыя з фатаграфіяй. Водаправод на вуліцы Савецкай

Гісторыя з фатаграфіяй. Водаправод на вуліцы Савецкай

Год малой Радзімы, Культура
Злева — заасфальтаваная вуліца, справа — брукаваная плошча, а якраз пасярэдзіне экскаватар траншэю капае. Не, гэта не брукоўку на вуліцы Савецкай здымаюць: падобная падзея адбылася не намнога, але пазней. Шчыра кажучы, з датаваннем фота вызначыцца было складана. Зразумела, што зроблена яно не раней, чым у сярэдзіне 1960-х: ужо стаяць будынкі і ўнівермага, і рэстарана. А мяркуючы па тэхніцы, напэўна, і пазней… Гісторыю расказала былая старшыня гарвыканкама Ніна Рыгораўна Васечка. Калі напачатку 1970-х на Савецкай пабудавалі першую пяціпавярхоўку (дом №4, каля Свята-Аляксандра-Неўскага храма) і падвялі туды ваду, пачаў ірвацца водаправод. Гэтага варта было чакаць: не вытрымалі старыя водаправодныя сеткі, калі на іх далі высокі ціск. Але ціск змяншаюць – на верхнія паверхі дома вад
Как кошка с собакой. История необычной дружбы британца и чихуахуа

Как кошка с собакой. История необычной дружбы британца и чихуахуа

Молодёжный клуб
Спачатку ў сям’і Котавых з’явіўся кот па мянушцы Малыш. Як прызнаюцца гаспадары, заводзілі яго, каб паціскаць, пагладзіць, папесціць. Але «брытанец» аказаўся з характарам і стаў проста ўпрыгожаннем кватэры, да якога лепш нават не дакранацца. Жаданне гаспадароў завесці ласкавага гадаванца не знікла. Так у кватэры з’явілася чыхуахуа Белка. Вольга прызнаецца, што вельмі боязна было браць шчаня менавіта з-за характару ката. Тым больш, што Белка на той момант поўнасцю змяшчалася ў далоні. Усе засцярогі аказаліся дарэмнымі: Белка стала адзінай жывой істотай, якая пакарыла сэрца “брытанца”. Незвычайнаму сяброўству ўжо чатыры гады. У ката і сабакі агульныя гульні: забегі па калідоры адзін за другім, хованкі — любімая забава ката, які хаваецца ў ваннай і назірае, як перапалоханы сабака яг
Сотрудники «Рб» в честь юбилея посадили деревья

Сотрудники «Рб» в честь юбилея посадили деревья

Год малой Радзімы, Новости, Подписка
У рэдакцыі газеты яшчэ шмат планаў і задумак, пра якія журналісты, вядома ж, раскажуць на старонках “Раённых будняў”. Хаця адну з іх ужо ўдалося рэалізаваць. Да 80-гадовага юбілею газеты побач з будынкам рэдакцыі супрацоўнікі высадзілі сквер дуба. Колькасць высаджаных дрэўцаў – 15 – адпавядае колькасці працуючых у рэдакцыі работнікаў. Няхай пазіцыі раённай газеты застаюцца такімі ж трывалымі, як і гэтыя моцныя дрэўцы!