Среда, 20 ноября 2019

День: 30.09.2019

1 кастрычніка — Дзень пажылых людзей

1 кастрычніка — Дзень пажылых людзей

Новости
Ніне Сяргееўне і Леаніду Ігнатавічу Раўнейкам не падабаюцца стэрэатыпы, якія гадамі складваліся ў грамадстве ў дачыненні да пажылых: маўляў, гэта нямоглыя, хваравітыя людзі, якія не могуць абысціся без старонняй дапамогі… «Наадварот, толькі цяпер, калі ўжо не першы год знаходзімся на заслужаным адпачынку, мы зразумелі, што маем дастаткова часу для таго, каб не толькі завіхацца на агародзе», — гавораць пенсіянеры. Муж і жонка вядуць актыўны лад жыцця: катаюцца на веласіпедах, ходзяць на канцэрты і разнастайныя гарадскія культурна-масавыя мерапрыемствы, бавяць час з праўнукам. Адным словам, сядзець у хаце і думаць пра хваробы, — гэта не пра іх. Але Раўнейкі лічаць, што Дзень пажылых людзей патрэбны: каб нагадаць пра змену пакаленняў, пра неабходнасць паважлівага стаўлення да ста