Понедельник, 21 октября 2019

День: 18.09.2019

Меломаны, вам в Шени!

Меломаны, вам в Шени!

Год малой Радзімы, Культура
Неяк у электрычцы міжволі падслухала жвавую гамонку дзвюх сябровак. Адна дзялілася з другой незабыўнымі ўражаннямі ад канцэрта папулярных выканаўцаў у Мінску. Але… з размовы мне стала зразумела, што канцэрт, які выклікаў столькі эмоцый у фанатаў, ішоў пад «плюсавую» фанаграму.У кожнага свае музычныя перавагі. А паколькі мае можна пазначыць словамі «жывая музыка», то параіла б за канцэрты гуртоў, якія спяваюць пад фанаграму, плаціць абгорткамі ад цукерак. У лепшым выпадку на такія прадстаўленні не ездзіць зусім… Ці, як я, завітаць у Шаняўскі сельскі клуб, дзе кожную нядзелю апоўдні “ўжывую” іграюць музыканты новага кавер-бэнда “Знаходка”. Як прызналася загадчыца клуба, а па сумяшчальніцтве яшчэ і салістка гурта, Таццяна Фёдараўна Кабрынец, сваю назву музыкі апраўдваюць спаўна: клавіш
«Директор» магазина и «администратор» кафе. Знакомьтесь: кот Андрей и кот Степан

«Директор» магазина и «администратор» кафе. Знакомьтесь: кот Андрей и кот Степан

Профессия
Кот Стабс ні многа, ні мала, а 20 гадоў займаў пост мэра ў мясцовасці Талкітна на Алясцы. Кот Фрэдзі таксама значыцца мэрам і з’яўляецца талісманам горада Шарон у штаце Вісконсін. У ката Лары пасада больш сціплая – ён выконвае абавязкі галоўнага мышалова ў рэзідэнцыі брытанскіх прэм’ераў на Даўнінг-стрыт, 10. Прыкладна на такой “пасадзе” працуюць у Мірскім замку каты Князь і Граф. А Пружаны ўзімку праславіў рыжы кот, які пераходзіць дарогу згодна з Правіламі дарожнага руху. Але ёсць у нашым горадзе яшчэ дзве знакамітасці, якім хоць працоўную кніжку выдавай! Белы кот Андрэй з’явіўся ля магазіна “Заамаркет” больш, за год таму. Худы і брудны, ён не адразу даверыўся гаспадарам, якія яго прыкмецілі і накармілі ўсімі кашачымі далікатэсамі, што ёсць у асартыменце. Але да добрага хутка пр
Арт-прастора «Птах» арганізавала на Пружаншчыне першы міжнародны керамічны пленэр

Арт-прастора «Птах» арганізавала на Пружаншчыне першы міжнародны керамічны пленэр

Год малой Радзімы, Культура, Палацык
З 3 па 12 верасня ў вёсцы Залессе, якая надзейна схавалася сярод запаветных балот і лясоў, на базе гасціннай арт-прасторы “Птах” адбыўся першы міжнародны керамічны пленэр. На яго з’ехаліся майстры з Беларусі, Польшчы (Вроцлаўская акадэмія прыгожых мастацтваў) і нават Бельгіі (Каралеўская акадэмія). Пад чулым кіраўніцтвам гаспадыні арт-рэзідэнцыі Наталлі Грыцко – натхніцеля і галоўнага арганізатара кампаніі – маладыя люді выраблялі малыя скульптурныя формы па ўнікальнай тэхналогіі “чорназадымленай керамікі”. Вынікі сваёй плённай працы яны прадэманстравалі ў сераду ў музеі-сядзібе “Пружанскі палацык”. – У нашым залесскім павільёне праца кіпела з вялікай хуткасцю, – сказала на адкрыцці выставы Наталля Грыцко. – Гэта было сапраўднае царства галоўных зямных стыхій – гл