Понедельник, 21 октября 2019

День: 13.09.2019

15 сентября — День работников леса

15 сентября — День работников леса

Актуально, Профессия
У лясной гаспадарцы Пружаншчыны працуе больш за 80 леснікоў, на чые плечы і ўскладзена выкананне прыярытэтнага накірунку галіны — ахова, абарона і аднаўленне лясоў. У кожнага з іх свой абход, які яны патрулююць, які трымаюць у парадку. Без малога трыццаць гадоў прысвяціў гэтай рабоце Мікалай Дайнэка. Абход лесніка Пружанскага лясніцтва складае каля 845 гектараў. Вырасшы ў вёсцы, на ўлонні прыроды, Мікалай Яўгенавіч адносіцца да лесу, як да жывога арганізма: у яго баліць душа за неахайныя адносіны з боку чалавека да прыроды, яго багаццяў і прыгажосці. І невыпадкова сёлета напярэдадні прафесійнага свята лесніка знайшла ўзнагарода — медаль «20 гадоў бездакорнай службы». У яго калегі Юрыя Плескі абход хаця і меншы па плошчы — 538 гектараў, але самы рэкрэацыйна нагружаны. Так званае ў
30 лет отданных любимому делу. Библиотекарь Татьяна Ракицкая о любви к книгам и людям

30 лет отданных любимому делу. Библиотекарь Татьяна Ракицкая о любви к книгам и людям

Актуально, Профессия
У нядзелю будзе адзначацца Дзень бібліятэк. Але чым жа была б бібліятэка без душы? І я зараз не пра кнігі. Напісаць пра бібліятэкара Таццяну Сяргееўну Ракіцкую папрасілі чытачы гарадской бібліятэкі (філіял №5). Яны адзначылі яе ўважлівасць, уменне знайсці падыход да кожнага і, зразумела, ветлівасць. Таццяна Сяргееўна працуе па спецыяльнасці ўжо звыш 30 гадоў. З выбарам прафесіі вызначылася яшчэ ў школе: любоў да кніг прывіла былая супрацоўніца Белавусаўшчынскай бібліятэкі Людміла Уладзіміраўна Дземідовіч (пасля шмат гадоў жанчына ўзначальвала раённы аддзел ЗАГС).Пасля заканчэння Магілёўскага бібліятэчнага тэхнікума Таццяна Сяргееўна доўгі час працавала ў Мокрым. А апошнія 10 гадоў гаспадарыць у чытальнай зале філіяла №5. Сёння залу наведвае больш за 700 чытачоў. Здаецца, усіх іх Т
Рэцэпты на Біс: пячэнне «Бабуліна»

Рэцэпты на Біс: пячэнне «Бабуліна»

Профессия, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад адказнага сакратара газеты «Раённыя будні» Вольгі БАСАК — маладой мамы ў дэкрэтным адпачынку. У маёй кулінарнай кнізе ёсць асаблівы рэцэпт пячэння. Што незвычайнага ў ім? Не толькі смак (хаця наўрад ці нешта падобнае можна набыць у магазіне): гэтае пячэнне проста пахне дзяцінствам і з’яўляецца своеасаблівай памяццю пра маю бабулю Ліду. Яна была сапраўднай чараўніцай на кухні, таму па просьбах аднавяскоўцаў часта дапамагала гатаваць на вяселлі. У шэрагу фірменных страў абавязкова было і пячэнне, якое я называю проста – «Бабуліна». Ды толькі гатаваць гэты ласунак мяне навучыла не яна: бабулі не стала вельмі рана… Ужо ад мамы я даведалася, што, аказваецца, фігуркі вавёрачак і зайчыкаў, лісак і пеўнікаў можна выціскаць не толькі з пластыліну ці мокрага пяску, але і з самага