
У Палацыку пачала работу выстава мастака Васіля Грыневіча
24 жніўня ў Пружанскім палацыку сабралася шмат гасцей. Нагодай паслужыла адкрыццё выставы беларускага мастака, удзельніка творчай суполкі “Слонім-Арт”, майстра кніжнай і станковай графікі Васіля Грыневіча.
Імя спадара Васіля добра вядома тым, хто цікавіцца культурным жыццём нашага райцэнтра. Ён з’яўляецца актыўным удзельнікам пленэраў і мастацкіх выстаў, якія праходзяць у нашым горадзе, а таксама ў Гродне, Слоніме, Жыровічах і Марачоўшчыне. Нагадаем, што летась у палацыку ладзілася выстава “У водары жніўня”, якая з’яўлялася своеасаблівым вынікам творчай дзейнасці ўдзельнікаў арт-суполкі “Абуджэнне”. Сярод эцюдаў былі работы і Васіля Грыневіча. На сёлетняй персанальнай выставе слонімскага мастака, якая атрымала назву “Лінія і колер”, прадстаўлена 23 творы жывапісу і графікі. А