
Гісторыя з фатаграфіяй. Ад Сталіна да Леніна — адзін крок
Быў час, калі на цэнтральнай плошчы Пружан было адразу два помнікі правадырам: Леніну і Сталіну. Ленін — з традыцыйна працягнутай у светлую будучыню рукой. Помнікі з‘явіліся амаль адразу пасля вызвалення Пружан ад фашыстаў. Насупраць іх спачатку стаяла Прачысценская царква са знесенай снарадам званіцай, лёс якой вырашаўся больш за дзесяць гадоў. Нарэшце царкву знеслі, з яе цэглы пабудавалі ўнівермаг (цяперашні «Дзіцячы свет»), а на рагу Савецкай і Камсамольскай — будынак, дзе размясціліся магазін «Гастраном» і рэстаран. Рука Леніна якраз накіроўвалася ў гэты бок.
Дырэктарам гастранома працавала Фаіна Пятроўна Майстар, і вострыя на язык пружанцы сачынілі прыпеўку: «Стаіць Ленін на бруку, на высокім «каблуку» і паказвае рукой — ідзі да Фані за мукой». У сярэдзіне 1970-х месцам пра