Понедельник, 21 октября 2019

День: 13.08.2019

Гісторыя з фатаграфіяй. «Белыя лаўкі» ў перыяд застою

Гісторыя з фатаграфіяй. «Белыя лаўкі» ў перыяд застою

Год малой Радзімы, Культура
Зараз бывае часам цяжка ўявіць, што некалі Пружаны былі вось такімі: шэранькімі, з разбітымі дарогамі і гразкімі ў непагадзь вуліцамі, нязручнымі і для пешаходаў, і для аўтамабілістаў. Затое ў цэнтры горада раслі дрэвы, галіны на якіх увесну камунальшчыкі бязлітасна абстрыгалі пад самыя ствалы. Не ўсе памятаюць і нашы знакамітыя «Белыя лаўкі» да таго, як да іх датыкнулася рука рэстаўратара. Гэтае фота зроблена не раней пачатку 1970-х гадоў (можна меркаваць аб гэтым па пяціпавярхоўках на заднім плане, узведзеных у 1971-72 годзе). Разваленыя месцамі прыступкі, шмат разоў залатаны дах. Тут тады яшчэ працавалі крамы райспажыўтаварыства: прадавалі гаспадарчыя тавары, бакалею, кнігі… А яшчэ з гэтага боку, прыкладна там, дзе на здымку стаіць дзіцячая каляска, была незразумелая цяпераш
В ЗАГС прошла сотая регистрация новорожденного. Знакомьтесь: Ева

В ЗАГС прошла сотая регистрация новорожденного. Знакомьтесь: Ева

Новости
Юбілейная, сотая з пачатку гэтага года, рэгістрацыя нованароджанага прайшла ў аддзеле ЗАГС райвыканкама. У сям’і Алены і Яраслава Венска нарадзілася дачка. Гэта першае дзіця ў сям’і. Маладыя бацькі назвалі дзяўчынку Евай — імем прамаці ўсяго чалавецтва. Цікава, але гэта не першая знакавая падзея ў гэтай пружанскай сям’і: летась Алена і Яраслаў аказаліся першай парай, якая зарэгістравала шлюб у абноўленым пасля капітальнага рамонту ЗАГСе. Акрамя родных і сяброў, радасць сям’і Венска раздзялілі і работнікі ЗАГСа: яны ва ўрачыстай абстаноўцы павіншавалі маладых бацькоў і ўручылі ім памятны падарунак.Марына Вакульская. Фота Сяргея ТАЛАШКЕВІЧА.
А где вы делаете покупки к школе?

А где вы делаете покупки к школе?

Актуально
Зборы ў школу — справа хоць і звычайная, але кожны год хвалюючая. Прыгожа выглядаць жадаюць усе: ад першакаласнікаў да выпускнікоў. І перад бацькамі паўстае праблема: як задаволіць патрэбы дзіцяці і зберагчы пры гэтым сямейны бюджэт. Кожная сям’я з часам набывае шэраг уласных сакрэтаў, якія дазваляюць зрабіць падрыхтоўку менш затратнай па часе і сродках. Падзяліцца сваімі лайфхакамі мы папрасілі і жыхароў Пружан. У сям’і Курачынскіх дзве дачкі. Старэйшая Вікторыя сёлета стане першакласніцай СШ №5. Па першую школьную форму Курачынскія прыйшлі ўсёй сям’ёй у «Дзіцячы свет». Бацькі прызналіся, што пакуль прыглядаюцца да цэн, але ўжо дакладна ведаюць, што частку экіпіроўкі набудуць у Пружанах. Для першакласніцы, лічаць яны, тут ёсць нядрэнны выбар. Зразумела, кожны з бацькоў імкнецц