
Что изменилось в Ружанах?
А.В.Ліс, старшыня аблвыканкама: —“Дажынкі” мяняюць аблічча малых гарадоў. І Ружаны — таму пацвярджэнне. Гарадскі пасёлак змяніўся ў лепшы бок. Да фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі рэканструяваны і добраўпарадкаваны 131 аб’ект. Работы вяліся амаль што на кожнай вуліцы. У абноўленым выглядзе знаходзяцца цяпер многія адміністрацыйныя і жылыя будынкі. Пасёлак гатовы да прыёму гасцей. (З прэс-канферэнцыі для журналістаў 22.08.2019г.).
*Усяго на падрыхтоўку Ружан да свята “Дажынкі-2019” выдзелена 4,554 млн. руб. У тым ліку з раённага бюджэту – 4,225 млн. руб., з абласнога – 0,329 млн. руб.
*Пабудаваны 40-кватэрны жылы дом, 3 аднакватэрныя жылыя дамы ААТ “Ружаны-Агра”, завершана рэканструкцыя адміністрацыйнага будынка гэтага таварыства пад інтэрнат. Прырост агульнай плошчы жылых па