
Московский театр на льду «АЛЕКО» стал чемпионом мира и благодарит за это … Пружаны
Летась мы ўжо распавядалі пра маскоўскі тэатр на лёдзе “АЛЕКО”, які на працягу некалькіх гадоў выкарыстоўвае базу ДЮСШ №2 для сваіх летніх збораў. Галоўнай гераіняй той публікацыі была артыстка Кацярына Старшова, добра вядомая гледачам па ролі Пугаўкі ў серыяле “Бацькавы дочкі”. А сёлета нас запрасілі, каб паведаміць выдатную навіну: “АЛЕКО” стаў чэмпіёнам свету сярод танцавальных балетаў на лёдзе! Мастацкі кіраўнік тэатра Вольга Кандрашова ўпэўнена, што гэты поспех звязаны з магчымасцю трэніравацца ў Пружанах:
— Мы задаволены ўсім. У вас выдатная
матэрыяльна-тэхнічная база, прыгожыя мясціны і, мабыць, галоўнае — вельмі
паважлівыя адносіны да нашых патрэб. Адміністрацыя спартыўнай школы дапамагае
размеркаваць заняткі ў зручны для нас час. Такім чынам, кожная мінута, праведзеная
ў в