Вторник, 19 ноября 2019

День: 29.07.2019

Фоторепортаж из ОАО «Ружаны-Агро». Именно в этом хозяйстве самые большие уборочные площади в районе

Фоторепортаж из ОАО «Ружаны-Агро». Именно в этом хозяйстве самые большие уборочные площади в районе

Актуально, Год малой Радзімы, Ружанские мотивы
ААТ «Ружаны-Агра» мае самую вялікую хлебную ніву сярод гаспадарак нашага раёна. Збожжавыя і зернебабовыя культуры тут неабходна ўбраць на плошчы каля 6 тысяч гектараў, што складае 19% ад усёй уборачнай плошчы ў раёне. Сярод злакавых культур найбольш зямель адведзена пад трыцікале і пшаніцу, адпаведна 2,2 тысячы і 1,2 тысячы гектараў. Штодзень на ўборцы задзейнічаны 22 камбайнавыя экіпажы, з якіх шэсць — сямейных і два — маладзёжныя. Сімвалічна, што адзін з сямейных экіпажаў носіць самае хлебаробнае прозвішча — Хлебнік. Бацька і сын не першы год разам убіраюць збожжавыя культуры, заўсёды паказваюць добрыя вынікі. Сёлета таварыства на лізінгавай аснове набыло два новыя камбайны «КЗС-1218», якія ўключыліся ў жніво. Такім чынам, нагрузка на адзін камбайн складае 273 гектары.