Понедельник, 19 августа 2019

День: 17.07.2019

Эка-торбы супраць пластыку, або Мода па-пружанску

Эка-торбы супраць пластыку, або Мода па-пружанску

Актуально, Год малой Радзімы, Экология
3 ліпеня адзначаўся Міжнародны дзень без пластыкавага пакета, закліканы звярнуць увагу людзей на глабальныя экалагічныя праблемы. І вельмі прыемна, што да сусветнага руху, які імкнецца да змяншэння абароту пластыку ў прыродзе і ўвогуле ўвасабляе ў жыццё ідэю “экалагічнага” ладу жыцця, з нядаўніх пор далучыліся і Пружаны. У Пружанскім раёне штогод збіраецца і адпраўляецца на перапрацоўку ў сярэднім каля 300 тон пластыкавага смецця. Вось ужо некалькі месяцаў у гарадскім Палацы культуры поўным ходам ідзе вытворчасць беларускіх эка-торбачак. Узначальвае “пашывачны цэх” галоўны ініцыятар арыгінальнай экалагічнай акцыі, дыпламант абласнога конкурсу “Жанчына года-2018”, народны майстар Рэспублікі Беларусь Марыя Мікалаеўна Кулецкая. А дапамагаюць ёй увасабляць ідэю “чыстых” аксесуараў цу