
Грозовой фронт 1 июля повредил 440 га льна. «Сады Прибужья» пострадали от града
Апошнія некалькі гадоў не шанцуе калектыву ААТ «Пружанскі льнозавод». Засушлівае летняе надвор’е не дазваляе атрымаць годны ўраджай трасты. Сёлета, здавалася б, усё складвалася някепска, лён радаваў яшчэ ў чэрвені. Ураджайнасць ільнотрасты спецыялісты перапрацоўчага прадпрыемства прагназавалі на ўзроўні 4,5-5 тон з гектара. Але, на жаль, зноў усе планы пераблытала надвор’е.
Шквалісты вецер, які пранёсся над ільнянымі палеткамі 1 ліпеня, нанёс велізарны ўрон ільнозаводу. Вецер літаральна раскідаў, скруціў стужкі даўгунцу ў кучы на плошчы каля 440 гектараў. Як лічыць дырэктар ільнозавода М.С.Жогал, з пашкоджаных участкаў ужо не будзе належнай аддачы. Пацвердзіў факт гібелі лёну ў Пружанскім раёне і «Белдзяржстрах»: прадпрыемства атрымае кампенсацыю.Льняныя палеткі, якія пацярпелі