Пятница, 20 сентября 2019

День: 05.07.2019

Па слядах вышытага “картэжа”: у Пружанах адбыўся парад “Калясак-вышыванак”

Па слядах вышытага “картэжа”: у Пружанах адбыўся парад “Калясак-вышыванак”

Актуально, Молодёжный клуб
Не памылюся, калі скажу, што парад “Калясак-вышыванак”, які праходзіў 3 ліпеня ў рамках святкавання Дня Незалежнасці, стаў сапраўдным упрыгожваннем святочнай праграмы. Хоць непасрэдных удзельнікаў было няшмат: зарэгістравалася ўсяго пяць сем’яў-каманд, аднак пазітыўнага настроя і аптымізму, які яны струменілі, хапіла, каб умомант заразіць шматлікую публіку, якая сабралася ў гэты вечар каля  палацыка.  На адкрыцці парада вядучая мерапрыемства прыгажуня Ганна Солад, якой самой, дарэчы, вельмі пасаваў беларускі строй, трапна заўважыла, што ўсе канкурсанты – прыгажуні матулі, мужныя татулі, шчаслівыя бабулі і вясёлыя дзеткі ў “вышыванках”, аб’яднаныя адзінай метай – адрадзіць, хоць на адзін вечар, наша роднае, аўтэнтычнае беларускае, – гэта годны прыклад для іншых гараджан. 
Закон семьи Защук из Ружан: Уважать и поддерживать выбор ближних

Закон семьи Защук из Ружан: Уважать и поддерживать выбор ближних

Спорт
Сем’і — як адбіткі пальцаў: усе розныя, індывідуальныя. У кожнай сваё ўяўленне аб ідэалах, нормах, традыцыях. Але галоўнае, каб супадалі погляды на пэўныя рэчы ўнутры сям’і. Менавіта так, як мне падалося, у сям’і Зашчук з г.п.Ружаны. Свой маленькі прытулак шчасця яны пабудавалі такім, якім сабе яго ўяўлялі: адкрытым, шчырым, поўным дзіцячых усмешак, дзе паважаюць і падтрымліваюць выбар кожнага члена сям‘і. Больш як праз пятнаццаць гадоў шлюбу Наталля шчыра прызнаецца: за пару гадоў да замужжа не магла нават уявіць сабе, што ў іх з Сашам можа скласціся сям’я. Чаго не скажаш пра галаву сям’і, упартасці якому, відавочна, не займаць. — Справа ў тым, што Саша малодшы за мяне, — тлумачыць жанчына. — З-за розніцы ва ўзросце нашы адносіны я ўсур’ёз не ўспрымала: як кажуць, сустракацца з
Профсоюзные активисты присоединились к акции «Беларусь помнит. Помним каждого»

Профсоюзные активисты присоединились к акции «Беларусь помнит. Помним каждого»

Великая Победа, Новости
Рэспубліканскую акцыю «Беларусь памятае. Памятаем кожнага», якая праходзіла ў гэтыя дні ў рамках святкавання 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў па ўсёй краіне, падтрымалі прафсаюзныя актывісты. Другога ліпеня, напярэдадні Дня Незалежнасці, яны сабраліся і ў Пружанах, каля брацкай магілы на гарадскіх могілках, каб аддаць даніну павагі тым, хто, не шкадуючы жыцця, заваёўваў сваім нашчадкам Вялікую Перамогу. Як звярнула ўвагу старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Таццяна Гаманчук, некаторыя прафсаюзныя лідары прыйшлі на мітынг з дзецьмі. І гэта невыпадкова: падрастаючае пакаленне не павінна забываць гэтую старонку гісторыі сваёй краіны. Напрыклад, самаму маленькаму ўдзельніку акцыі Максіму Верстаку, які прыйшоў са сваёй мамай, усяго два гадкі. Яму
Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь — для нашага дэпутата

Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь — для нашага дэпутата

Новости, Официально
Падчас чарговага пасяджэння Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь быў адзначаны Л.І.Качына, які прадстаўляе там інтарэсы жыхароў нашай выбарчай акругі. На здымку: Л.І.Качына і старшыня Палаты прадстаўнікоў У.П.Андрэйчанка. Дэпутат з’яўляецца членам Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы. За заслугі ў развіцці заканадаўства, парламентарызму і вялікі ўклад у фарміраванне і рэалізацыю сацыяльнай і эканамічнай палітыкі краіны Леанід Іванавіч атрымаў Ганаровую грамату Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Марына ВАКУЛЬСКАЯ
Новая медаль на кителе ветерана…

Новая медаль на кителе ветерана…

Великая Победа, Новости
– Служу Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь! – такімі словамі, у поўным парадным абмундзіраванні сустракае гасцей 92-гадовы ветэран Мікалай Уладзіміравіч Золатаў. – Вы як заўсёды трымаеце строй, Мікалай Уладзіміравіч! З надыходзячым святам Незалежнасці Вас! – з букетам кветак і падарункамі вітае ветэрана сакратар раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Таццяна Іванаўна Капіца. – Здароўя, шчасця і дабрабыту Вам і Вашым дзецям, унукам і праўнукам! Сардэчна дзякуем Вам за ратны подзвіг, за мірнае неба над галавой і радасць жыцця, – віншуе ветэрана старшыня раённага Савета дэпутатаў М.П.Кудравец і таксама ўручае падарункі. Далучаецца да віншаванняў і ваенны камісар раёна І.М.Рапейка: – Дазвольце выканаць давераную мне ганаровую місію – уручыць Вам асабістае п
Рэцэпт на Біс: «Летні пірог» (посны)

Рэцэпт на Біс: «Летні пірог» (посны)

Профессия
Рэцэпт ад пенсіянеркі Надзеі Шаўчэнка. ІНГРЭДЫЕНТЫ Для цеста: вада – 1 шклянка, дрожджы – 1/3 стаграмовага пачка, цукар – 1 шклянка, алей – 0,5 шклянкі, соль – 1 ч.л. (без верху), мука – 3-3,5 шклянкі, ванілін (на смак), Для начынкі: шчаўе, крухмал. Прыгатаванне Разводзім дрожджы ў цёплай вадзе з даданнем 2/3 шклянкі цукру і 1 шклянкі мукі. Даём рошчыне падняцца ў два разы.Дадаём алей, ванілін, соль і яшчэ адну шклянку мукі. Замешваем больш густое цеста. Паступова падсыпаючы астатнюю муку, вымешваем, пакуль цеста не пачне адліпаць ад рук. Яно павінна быць мяккім і эластычным. Даём цесту яшчэ пастаяць і падняцца. Пакуль цеста падымаецца, рыхтуем начынку: шчаўе прамываем, абсушваем сурвэткай, дробна наразаем, перасыпаем крухмалам, каб зеляніна не пусціла сок і не размякчылас
Ровбицкому СДК — 60!

Ровбицкому СДК — 60!

Культура
У той дзень у зале Роўбіцкага сельскага Дома культуры не было дзе яблыку ўпасці. 60-гадовы юбілей адной з найстарэйшых устаноў культуры Пружаншчыны жыхары аграгарадка адзначалі з вялікім размахам. У зале аншлаг, на сцэне — дзясяткі артыстаў, яркія і запальныя нумары, удзячная публіка, якая не шкадавала апладысментаў. Работнікі Дома культуры з задавальненнем сустракалі гасцей. Жадаючых павіншаваць шаноўнага “юбіляра” і ўручыць памятныя падарункі было нямала. Адным з першых віншаваў калектыў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама К.І.Панімаш. — Шэсцьдзясят гадоў — вялікі шлях. За гэтыя гады Роўбіцкі СДК стаў цэнтрам прыцягнення жыхароў усіх узростаў, якія атрымалі магчымасць жыць паўнавартасным і насычаным жыццём. Выдатна, калі ёсць такі гас
Игры, танцы и белые журавлики… Библиотекари района отметили День Независимости

Игры, танцы и белые журавлики… Библиотекари района отметили День Независимости

Актуально, Великая Победа, Культура
Не першы раз я станаўлюся сведкай яркай, насычанай і запамінальнай праграмы, якую ў рамках святкавання Дня Незалежнасці наладжваюць для жыхароў і гасцей горада супрацоўнікі раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы. Сёлетняя імпрэза не стала выключэннем. Белыя папяровыя жураўлікі, выпушчаныя ў неба з паветранымі шарыкамі акурат у той момант, калі міма бібліятэкі праходзіла калона, нечакана ўнеслі ва ўрачыстасць шэсця пяшчотныя ноткі. “Стомлены клін”, дзякуючы моцнаму ветру, затрымаўся на высокім дрэве і нібы “назіраў” зверху за работай тэматычных пляцовак, на кожнай з якіх госці, незалежна ад узросту, маглі знайсці для сябе шмат цікавага. Самыя маленькія чытачы абступілі пляцоўку, наладжаную “жаночым батальёнам” дзіцячай бібліятэкі імя Алены Лось. Тут можна было азнаёміцца з л
В Пружанах отпраздновали День Независимости

В Пружанах отпраздновали День Независимости

Актуально, Новости
Урачыстасці, прысвечаныя Дню Незалежнасці і 75-й гадавіне з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, пачаліся раніцай каля помнікаў і абеліскаў горада, да якіх прадстаўнікі працоўных калектываў ускладалі вянкі і кветкі. Потым усе дэлегацыі рушылі да райвыканкама, адкуль пачыналася ўрачыстае шэсце. У ім, акрамя працоўных дэлегацый, прымалі ўдзел прадстаўнікі ўладных структур раёна, сілавых ведамстваў і школьнікі. Дзеці, якія ўзначальвалі калону, неслі фотаздымкі сваіх родных ветэранаў, якія загінулі на фронце або не дажылі да гэтага святочнага юбілею. Дзеці, якія ўзначальвалі калону, неслі фотаздымкі сваіх родных ветэранаў, якія загінулі на фронце або не дажылі да гэтага святочнага юбілею. Гукі духавога аркестра прыцягвалі ўвагу прахожых, некаторыя з іх