День: 04.07.2019

Юные пружанские футболистки заявили о себе на престижных республиканских соревнованиях
На працягу красавіка-чэрвеня па двухкругавой сістэме праходзілі матчы футбольнай лігі Рэспублікі Беларусь сярод дзяўчынак не старэй за 13 гадоў (U-13). Каманда Пружанскага раёна выступала ў сёмым дывізіёне разам з камандамі Мінска, Навагрудка, Клецка, Дзяржынска, Івацэвіч, Баранавіч, Моталя.
У першым крузе нашы футбалісткі з буйным лікам перайгралі ўсе каманды, акрамя Мінска. Мінчанкам саступілі з лікам 0:1, але змагаліся з больш старэйшымі і магутнымі саперніцамі да апошніх мінут матча. У другім крузе зноў саступілі толькі сталічным футбалісткам з лікам 0:4. У гэтай сустрэчы выдатна сябе праявіла варатар пружанскай каманды Ксенія Мармач, якая заслужыла павагу мясцовых балельшчыкаў. У выніку каманда Пружанскага раёна пад кіраўніцтвам трэнера Алены Адамчук у сваім дывізіёне занял

Успомнім сваіх герояў! Пружанцы далучаюцца да акцыі “Беларусь памятае. Родныя твары Перамогі”
Уроніч Анатоль Фёдаравіч
Пра бацьку ўспамінае Людміла Макарэвіч, жыхарка г.п.Ружаны.
— Мой тата — Анатоль Фёдаравіч Уроніч — ураджэнец вёскі Кабылаўка. Калі пачалася вайна, яго сям’я апынулася ў акупацыі. У 1944 го-дзе, калі тэрыторыю Пружаншчыны вызвалілі ад захопнікаў, яму якраз споўнілася 18 гадоў. У жніўні ён атрымаў армейскую павестку.
У складзе стралковага палка 3-га Беларускага фронту радавы Уроніч удзельнічаў у баях на тэрыторыі Усходняй Прусіі. У штурмавой роце браў крэпасць Кёнігсберг, мужна змагаўся з ворагам на касе Фрыш-Нерунг... «Выкурваў» праціўніка з крэпасці Пілау, дзе перад ім і яго баявымі таварышамі стаяла задача ўзяць умацаваную кропку праціўніка. І хаця сам у тым баі атрымаў раненне, але заданне выканаў, за што пазней яго знайшла ўзнагарода.
Баявы