
Успомнім сваіх герояў! Пружанцы далучаюцца да акцыі “Беларусь памятае. Родныя твары Перамогі”
Чарнуха Аляксей Фёдаравіч
Пра свайго прадзеда расказвае Валерыя Кудрэйка, студэнтка Брэсцкага дзяржуніверсітэта імя А.С.Пушкіна:
— Пазнаёміцца са сваім прадзедам мне, на жаль, не пашчасціла: я бачыла яго толькі на фотаздымках і ведаю па расказах бабулі.
Аляксей Фёдаравіч Чарнуха нарадзіўся ў вёсцы Лазоўка. Яму было ўсяго 14 гадоў, калі пачалася вайна і яго адправілі на прымусовыя работы ў Германію. Пра нялёгкія чатыры гады на чужыне я даведалася з пажаўцелых лістоў, якія ён адпраўляў родным з Усходняй Прусіі: іх знайшлі падчас разборкі старой хаты ў Лазоўцы.
Калі быў вызвалены
Кёнігсберг, прадзядулю забралі ў армію. Аляксей Чарнуха быў кулямётчыкам, а
пасля Перамогі служыў у будаўнічым батальёне. Падымаў з руінаў нашу сталіцу, у
тым ліку ўдзельнічаў ва ўзвядзенні знакамітых М