Воскресенье, 21 июля 2019

День: 02.07.2019

Последствия грозового фронта. Наш фоторепортаж.

Последствия грозового фронта. Наш фоторепортаж.

Происшествия
У першы дзень ліпеня праз Пружанскі раён прайшоў моцны навальнічны фронт, які не абышоўся без наступстваў. Трывожныя паведамленні на цэнтральны дзяжурны пульт райаддзела па надзвычайных сітуацыях пачалі паступаць у 16.45. Больш усяго здарэнняў было звязана з падзеннем дрэў, якія ламаў або вырываў з коранем моцны вецер. У райцэнтры на гарадскім кальцы дрэвам быў перакрыты рух па дарозе Р-85 і пашкоджана апора ліній электраперадач.Моцна пацярпелі гарадскія могілкі па вул. Горка. Бура зламала некалькі дрэў, у тым ліку, два вялізныя вязы непадалёк ад Спаса-Праабражэнскага храма. У выніку былі разбіты шматлікія надмагільныя помнікі, паламаны агороджы. Нямала паведамленняў паступіла і з сельскіх населеных пунктаў, асабліва пацярпелі аграгарадкі Лінова, Мурава, Шані, Калядзіч
Успомнім сваіх герояў! Пружанцы далучаюцца да акцыі “Беларусь памятае. Родныя твары Перамогі”

Успомнім сваіх герояў! Пружанцы далучаюцца да акцыі “Беларусь памятае. Родныя твары Перамогі”

Великая Победа, Новости
Зялевіч Сцяпан Васільевіч Пра свайго дзеда ўспамінае Юрый Зялевіч, дырэктар музея- сядзібы “Пружанскі палацык”: — Пра баявы шлях майго дзядулі Сцяпана Васільевіча Зялевіча вядома няшмат. Прызваны ён быў у Чырвоную армію Пружанскім райваенкаматам 26 ліпеня 1944 года – праз дзевяць дзён пасля вызвалення Пружан. Бабуля Ганна засталася адна з двума маленькімі сынамі – шасцігадовым Мішам і Паўлам, якому споўнілася толькі чатыры гады. Служыў дзед Сцяпан санінструктарам 1174 стралковага палка 348 стралковай дывізіі 2-га Беларускага фронту. Як сведчыць яго ўзнагародны ліст, 28 студзеня 1945 года ён сярод першых увайшоў у горад Вальтэнбург (Усходняя Прусія), упарта змагаўся і быў цяжка паранены ў правую руку аўтаматным агнём. За мужнасць і адвагу, праяўленыя ў баях з нямецка-фашыс