Понедельник, 9 декабря 2019

День: 28.06.2019

Вязень фашызму Вольга Іванаўна Старун: «Плач людзей — у сэрцы маім»

Вязень фашызму Вольга Іванаўна Старун: «Плач людзей — у сэрцы маім»

Великая Победа, Новости
Пушчанская вёсачка Старуны – калі можна назваць вёскай некалькі раскіданых у зарослым лесе хат — нагадвае сапраўдны партызанскі прыстанак. Развілка на тры вузкія лясныя дарогі канчаткова збівае нас з толку — наперадзе ж балота. Куды ехаць, у каго спытаць? Арыентуемся па лініі электраперадач… У рэшце рэшт, яна прывяла нас да патрэбнага доміка, дзе ў поўнай адзіноце бавіць свой век былы вязень вайны Вольга Іванаўна Старун. Рой рыжаватых шэршняў, якія абступілі з усіх бакоў нашу машыну, даў зразумець, што чужакам тут не рады… Але работа ёсць работа — трэба бегчы ў “атаку”… Прарваліся — уваходныя дзверы прычынены кіёчкам — значыць, бабуля дзесьці ў двары. — Вольга Іванаўна! — заглядваю ў маленькія акенцы склепа — няма! Бягу на агарод: буйное бурачковае бацвінне, цыбулька, морквачк
«Зажинки — 2019»: Колоски, на старт!

«Зажинки — 2019»: Колоски, на старт!

Актуально, Профессия
Гарачае чэрвеньскае надвор’е сёлета садзейнічала хуткаму выспяванню збожжавых культур. Першымі ў раёне вывелі камбайны на палеткі камбайнеры ААТ «Жураўлінае». Жніво ў гэтай гаспадарцы пачалося 25 чэрвеня з уборкі азімага ячменю. Першае збожжа новага ўраджаю з бункера камбайна КЗС-1218 выдалі камбайнеры Аляксей Ашмянка і Міхаіл Ляўчук. Таму невыпадкова месцам правядзення пазаўчора раённага свята «Зажынкі-2019» быў выбраны адзін з палеткаў ААТ «Жураўлінае», паблізу вёскі Ляжайка. Яго ўдзельнікамі стала кіраўніцтва раёна, кіраўнікі, галоўныя аграномы і інжынеры сельгаспрадпрыемстваў, спецыялісты райсельгасхарчу. На залацістым палетку ў адну шарэнгу выстраіліся камбайны, побач з імі — камбайнеры. Традыцыйна прагучала абрадавая жніўная песня ў выкананні народнага фальклорнага гурта
Итоги Дня Великосельского сельсовета

Итоги Дня Великосельского сельсовета

Новости
У мінулую сераду прайшло раённае мерапрыемства — Дзень Велікасельскага сельсавета. У Велікасельскім Доме культуры на выніковае пасяджэнне ў рамках Дня сельсавета сабралася кіраўніцтва раёна на чале са старшынёй райвыканкама Ю.Ю.Бісуном і старшынёй раённага Савета дэпутатаў М.П.Кудраўцом, члены прэзідыума раённага Савета дэпутатаў, старшыні сельскіх Саветаў дэпутатаў, начальнікі ўпраўленняў і аддзелаў райвыканкама, кіраўнікі структурных падраздзяленняў і службаў раёна, актыў Велікасельскага сельсавета. Перад пасяджэннем была арганізавана работа пяці аналітычных груп, якія вывучалі становішча спраў на тэрыторыі Велікасельскага сельсавета па розных накірунках дзейнасці: добраўпарадкаванне і землекарыстанне, адукацыя і медыцына, гандаль і бытавое абслугоўванне, сацыяльнае абслугоўванне
Хотите почувствовать себя профессиональным строителем — посетите  мероприятие «День BOSCH»!

Хотите почувствовать себя профессиональным строителем — посетите мероприятие «День BOSCH»!

Новости, Реклама
Зрабіць рамонт у кватэры, павесіць паліцы або карніз, а можа гэта і многае іншае? Сёння мы не можам уявіць сабе, як закруціць доўгі самарэз звычайнай адвёрткай або адрэзаць кавалак дошкі ручной нажоўкай. Электраінструмент, у тым ліку і акумулятарныя мадэлі, істотна аблягчае нам выкананне гэтых задач і дазваляе зэканоміць час. Мноства функцый, характарыстык прылады і велізарны выбар абсталявання — біты, свердзелкі, дыскі і г.д… Як правільна выбраць неабходнае? Што праслужыць даўжэй? Адказаць на гэтыя і многія іншыя пытанні дапамагаюць мерапрыемствы, якія праводзіць індывідуальны прадпрымальнік Юрый Ярашук сумесна з вытворцам прафесійнай будаўнічай тэхнікі BOSCH. У гэты дзень вас чакаюць майстар-класы па рабоце з прафесійным інструментам, рэкамендацыі спецыялістаў па правільным выба
Паэтка Таісія Худавец: «Я добра ведаю, што каранямі з Беларусі…»

Паэтка Таісія Худавец: «Я добра ведаю, што каранямі з Беларусі…»

Год малой Радзімы, Культура
Часта даводзіцца чуць ад ганарлівых гараджан, што культурнае жыццё ў вёсках ледзь цепліцца, маўляў, і культработнікі ўжо не тыя, і апладзіраваць практычна няма каму, ды і наогул, што цікавага на сяле можна даведацца ў нашыя дні. Аднак мерапрыемствы, падобныя на тое, што прайшло нядаўна ў Шаняўскім сельскім клубе, даказваюць адваротнае. Арганізаваная тут сустрэча з ураджэнкай вёскі, а цяпер вядомай на Магілёўшчыне паэткай Таісіяй Худавец, без перабольшання, заслугоўвае таго, каб яе паўтарыць на галоўных гарадскіх сцэнах і ў прысутнасці лепшых творчых людзей раёна. Мы сустрэліся з таленавітай жанчынай і пагаварылі, быццам даўнія сябры, ад душы пра ўсё: пра шаняўскую сустрэчу, пра жыццёвы і творчы яе шляхі. — Апошні раз я была ў родным Доме культуры больш за паўстагоддзе таму, — пр
Бывший пружанец, а ныне настоятель православного храма в г.Росток (Германия) поделился своими воспоминаниями о родителях и родном городе

Бывший пружанец, а ныне настоятель православного храма в г.Росток (Германия) поделился своими воспоминаниями о родителях и родном городе

Год малой Радзімы, Культура
Ад рэдакцыі: "Цікавасць да лёсу людзей, якія ў розныя часы жылі на Пружаншчыне, нечакана прывяла мяне ў Германію. Падарожжа, на жаль, было віртуальным. Тым не менш, дазволіла пазнаёміцца з іерасхіманахам Рафаілам, па нараджэнні — Барысам Львовічам Кранштадтам. Шмат гадоў таму былы выпускнік Пружанскай СШ №2 назаўсёды з‘ехаў з малой радзімы, але засталіся трывалыя нітачкі-карані, якія звязваюць яго з горадам, дзе нарадзіўся і рос: успаміны дзяцінства і юнацтва, сяброў і настаўнікаў, магілка мамы на гарадскіх могілках...  Айцец Рафаіл не толькі адказаў на пытанні журналіста, але і даслаў свае нататкі пра жыццё ў Пружанах. Мне хочацца пачаць яго аповед з расказу пра бацькоў. Тым больш, што зусім нядаўна, 10 чэрвеня, споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння яго бацькі, Льва Абрамавіча Кр
Рэцэпты на Біс: салата «Чафан»

Рэцэпты на Біс: салата «Чафан»

Профессия
Рэцэпт ад настаўніцы пачатковых класаў СШ №5 Соф’і Анатольеўны Кратко ІНГРЭДЫЕНТЫ: бульба — 3 шт., морква (буйная) — 1 шт., капуста пекінская — 200 г, бурак сталовы (буйны) — 1 шт., салямі – 200 г, маянэз – 200 г. Прыгатаванне * Сырыя моркву і бурак нацерці на тарцы саломкай, «па-карэйску». Капусту тонка нашынкаваць. * Бульбу наразаем саломкай, прамываем, абсушваем сурвэткай і смажым у алеі да залацістай скарыначкі. Ад-кідваем на друшляк, солім і астуджаем. Пры жаданні бульбу «фры» можна замяніць звычайнымі чыпсамі. * Каўбасу таксама наразаем саломкай. * На вялікую сервіровачную талерку раскладваем па крузе горкі:   капусту, бурак, моркву, бульбу і каўбасу. У сярэдзіну заліваецца маянэз. * Салата змешваецца перад самым ужываннем. Сма