Воскресенье, 21 июля 2019

День: 18.06.2019

Пружанскі палацык: «спякотная» ЭТНАвечарына

Пружанскі палацык: «спякотная» ЭТНАвечарына

Культура, Палацык
У спякотную пятніцу на мінулым тыдні музей-сядзіба “Пружанскі палацык” запрашаў усіх на не менш “спякотную” вечарыну, якая была прымеркавана да Года малой радзімы. “ЭТНАбачанне” – такую неадназначную назву атрымала гэтае мерапрыемства, на якім прысутных запрасілі дакрануцца да “зорнай” беларускай народнай спадчыны. Адкрывалі свята танцамі. Народны ансамбль танца “Спадчына” гарадскога Палаца культуры (кіраўнік Валянціна Іскаліева) пад чароўныя гукі ансамбля народнай музыкі “Акарына” (кіраўнік Дзмітрый Кавалевіч) зладзілі сапраўдны харэаграфічны “палёт” з майстар-класам на тэму побытавых танцаў. На прапанову павучыцца рухам “падэспані” смела адгукнуліся і маладыя, і сталыя гледачы. Праграма прадоўжылася ў прахалодзе салона чароўнымі спевамі народнага аматарскага аб
Рэцэпты на біс: Рыбны пірог

Рэцэпты на біс: Рыбны пірог

Молодёжный клуб, Рэцэпты на Біс
Настаўніца гімназіі Яна Савіч Рэцэпт ад настаўніцы гімназіі Яны Савіч ІНГРЭДЫЕНТЫ: Для цеста смятана — 1 шклянка, маянэз — 100 г, яйка — 2 шт., мука — 1 шклянка, гашаная сода — 0,5 ч.л.; Для начынкі рыбныя кансервы (1 бляшанка гарбушы, а можна і шпротаў), цыбуля — 3 шт., бульба — 3 шт. ПРЫГАТАВАННЕ Для цеста змяшаць усе інгрэдыенты. Маса павінна быць як густая смятана. Для начынкі абсмажыць цыбулю, крыху яе падсаліць. Бульбу нацерці на буйной тарцы і таксама пасаліць. У форму выліць палову цеста, на яго выкласці частку цыбулі і бульбы, усе кансервы, зноў цыбулю і бульбу. Заліць другой паловай цеста. Паставіць у духавую шафу. Выпякаць да гатоўнасці. Смачна есці!
На водоеме в Рудниках утонул житель Столинского района

На водоеме в Рудниках утонул житель Столинского района

Происшествия
Вечарам 15 чэрвеня ў райаддзел міліцыі паступіла паведамленне, што ў Рудніках знік жыхар Столінскага раёна, які прыехаў на Пружаншчыну ў камандзіроўку. У апошні раз 36-гадовага мужчыну бачылі на беразе мясцовага вадаёма, дзе ён у кампаніі распіваў спіртныя напоі. На наступны дзень цела загінулага было знойдзена за некалькі метраў ад берага. Пакуль абставіны здарэння высвятляюцца, вядома, што прыкмет гвалтоўнай смерці не выяўлена. Мінулы тыдзень мог бы істотна папоўніць сумную статыстыку бягучага купальнага сезона. Толькі дзякуючы рашучым дзеянням дзяжурных матросаў, удалося папярэдзіць магчымыя трагедыі. Адзін з выратавальнікаў выцягнуў з вады двух дзяцей, якія наглыталіся вады. А другі завярнуў ад берага кампанію з чатырох дзяцей ва ўзросце ад 5 да 10 гадоў, якія вырашылі пакупац
Полным ходом идет сбор клубники в д.Казаки. Приглашаются все желающие!

Полным ходом идет сбор клубники в д.Казаки. Приглашаются все желающие!

Актуально, Новости
Чэрвень невыпадкова называюць самым салодкім месяцам лета: менавіта ў гэты час у садах і на плантацыях даспяваюць духмяныя клубніцы. Поўным ходам ідзе іх збор і ва ўгоддзях сельскагаспадарчай фірмы “Сады Прыбужжа”, што ў в. Казакі Шчарчоўскага сельсавета. Кожную раніцу на палеткі ў Казаках прыязджаюць дзясяткі зборшчыкаў духмянага ўраджаю. Агульны збор работнікаў працягваецца з пятай да шостай гадзіны раніцы. Пасля атрымання адпаведнага інструктажу кожны зборшчык становіцца на радок і пачынае беражліва збіраць, укладваючы ў спецыяльную тару, спелую духмяную ягаду. Напаўняльнасць з горачкай — борцікі не бачныя. Кожная ягадка як на падбор: без зялёнага носіка і з пладаножкай. Напоўненыя ёмістасці ставяцца ў скрыню, якая пасля поўнага запаўнення ўзважваецца інструктарам. Усе дадзены
Автостанция в Пружанах: реалии сегодняшнего дня

Автостанция в Пружанах: реалии сегодняшнего дня

Новости
Аўтастанцыя ў Пружанах — напэўна, адзінае месца ў горадзе, дзе людскі гоман амаль ніколі не сціхае. Літаральна на некалькі гадзін апоўначы тут выключаецца святло і спыняецца рух аўтобусаў і людзей. Каб пасля чатырох гадзін ночы, калі большасць гараджан яшчэ спіць, зноў ажыць, пачынаючы новы працоўны дзень. Як расказвае начальнік аўтастанцыі В.І.Смаль, так адбываецца ўжо больш за паўстагоддзя. Дакладнай храналогіі арганізацыя не вядзе, але Віталь Іванавіч сцвярджае, што цяперашні будынак быў узве-дзены напрыканцы 60-х гадоў мінулага стагоддзя, крыху раней за Ружанскую аўтастанцыю, якая пачала сваю дзейнасць у 1971 годзе. За мінулы час змен тут адбылося нямала, самым значным з якіх «споўнілася» 16 гадоў. Калі да рэспубліканскага свята «Дажынкі» і будынак, і платформы, і прылеглая тэр
Руководитель ансамбля волонтеров Красного Креста Людмила Новик: «Поем тихо. Душой»

Руководитель ансамбля волонтеров Красного Креста Людмила Новик: «Поем тихо. Душой»

Культура
Перафразуючы вядомы выраз, скажу, што менавіта “добры чалавек таленавіты ва ўсім”. І лепшым доказам гэтага з’яўляецца дзейнасць валанцёраў Пружанскай раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа. Прыгожыя людзі ў пазнавальных чырвоных шаліках у свой вольны час паспяваюць займацца не толькі дабрачыннасцю: з задавальненнем малююць, танцуюць, вышываюць… А з нядаўняга часу, ведаю, што некаторыя з іх яшчэ і вельмі душэўна спяваюць. На чарговым мерапрыемстве ў палацыку вакальны ансамбль валанцёраў пад кіраўніцтвам Л.М.Новік так уразіў публіку сваім рэпертуарам і вакальным майстэрствам, што нават самыя прыдзірлівыя гледачы прызналіся: пад беларускія спевы ногі самі ў скокі ішлі. – Як Вы лічыце, у чым сакрэт такога поспеху? – цікаўлюся ў кіраўніка ансамбля. – У куфэрку маёй бабулі Аніссі… –