Среда, 20 ноября 2019

День: 14.06.2019

Пружаны принимали участников молодежного марафона «75»

Актуально, Молодёжный клуб
У сераду наша гасцінная пружанская зямля сустракала ўдзельнікаў маладзёжнага марафону “75”, які акурат у гэтыя дні праходзіць па знакавых мясцінах баявой славы ў рамках рэспубліканскага патрыятычнага праекта “Кветкі Вялікай Перамогі” і плануе фінішаваць 3 ліпеня ў г.Мінску. Мэта маштабнай акцыі, прымеркаванай да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, – аддаць даніну павагі і ўдзячнасці героям, якія змагаліся за свабоду роднай зямлі, спыніць спробы фальсіфікацыі гісторыі і такім чынам умацаваць адзінства беларускага грамадства. Гасцей, а гэта — дваццаць пяць актывістаў БРСМ і лідараў прафсаюзных арганізацый ста-ліцы, на ўездзе ў г.Пружаны, каля льнозавода, сустракала пружанская дэлегацыя на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Р.В.Супрыновічам. Гасцям па