Среда, 11 декабря 2019

День: 07.06.2019

Мишка косолапый в гости к нам пришел… И оставил большой след в Беловежской пуще

Мишка косолапый в гости к нам пришел… И оставил большой след в Беловежской пуще

Новости
Упершыню за апошнія амаль дваццаць гадоў у Белавежскай пушчы былі заўважаны сляды бурага мядзведзя. Фота Аляксандра Пекача Адбіткі лапаў драпежніка заўважылі напрыканцы мая паміж вёскамі Брады і Шчарбы — на дарозе, што непадалёк ад рэчкі Левая Лясная. На падобныя сляды была звернута ўвага яшчэ ў некалькіх месцах. Апошні раз мясцовыя жыхары бачылі іх літаральна ўчора, пра што паведамілі ў рэдакцыю. Хіба ў нашай мясцовасці ёсць мядзведзі? Мядзведзяў не стала ў Белавежскай пушчы яшчэ напрыканцы XIX стагоддзя. У тым ліку «дзякуючы» паляванню. Як сведчаць гістарычныя звесткі, апошні мядзведзь тут загінуў яшчэ ў 1878 годзе — ён быў застрэлены падчас царскага палявання. Праз некаторы час польскія ўлады спрабавалі аднавіць папуляцыю, але вопыт перасялення мядзведзяў з заапарка пацярпеў ф
Есть такая профессия — Родину защищать! Есть такая династия… — Полянские!

Есть такая профессия — Родину защищать! Есть такая династия… — Полянские!

Профессия
"Калі ёсць перад табой прыклад афіцэраў — бацькі і дзедаў, то з дзяцінства становіцца зразумела: самая лепшая прафесія — Радзіму абараняць”, — выразна пазначае сваё жыццёвае крэда начальнік радыёлакацыйнай сістэмы пасадкі самалётаў 210-га авіяцыйнага палігона, што за Ружанамі, старшы лейтэнант Арцём Станіслававіч Палянскі. Малады чалавек — прадстаўнік трывалай афіцэрскай дынастыі, члены якой служылі і служаць Айчыне, якой прысягалі, на працягу ўжо многіх гадоў. Заснавальнікам дынастыі лічыцца прадзядуля майго суразмоўцы — адстаўны падпалкоўнік авіяцыі Фёдар Палянскі. — Гэта наш галоўны сямейны герой, пра якога мне нястомна распавядаў бацька. Прадзед Фёдар прайшоў усю Вялікую Айчынную вайну і кожны год на 9 Мая, апранаючы свой непад’ёмны ад узнагарод парадны мундзір, ён са слязьмі н
Жыватворныя крыніцы Смаляніцы

Жыватворныя крыніцы Смаляніцы

Год малой Радзімы, Культура
Заціхлі гукі “Пеўчага поля”. Але мілагучныя песні, прыгожыя народныя строі і этнадыскатэка з заліхвацкімі рытмамі і танцамі, наладжаная на фестывалі аматарскім аб’яднаннем “Смаляначка”, надоўга застануцца ў памяці ўдзячных гледачоў. Вось ужо амаль сорак гадоў харызматычныя музыкі гэтага калектыву зачароўваюць прыхільнікаў беларускага фальклору неверагоднай энергетыкай і пазітывам. Смаляніцкае аб’яднанне вядзе свой пачатак з 1981 года, калі апантаная высакароднай ідэяй жыхарка вёскі Зінаіда Карпыза згуртавала вакол сябе самых таленавітых аднавяскоўцаў і арганізавала фальклорны гурт “Смаляначка”. У ім не проста спявалі і танцавалі, а, у першую чаргу, па крупінках збіралі мясцовы фальклор: запісвалі спевы, байкі і казкі, пераймалі старажытныя танцы і абрады. А яшчэ дасталі з “бабу
Программа молодёжного марафона «75»

Программа молодёжного марафона «75»

Афиша, Великая Победа
Да 75-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь  ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў з 11 чэрвеня па 3 ліпеня 2019 года Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі сумесна з Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі, Беларускім дзяржаўным музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны пры падтрымцы Беларускай чыгункі і іншых зацікаўленых праводзяць Маладзёжны марафон «75» Маршрут марафона пройдзе па месцах баявой славы. Сімвалічнымі акцэнтамі яго стануць: правядзенне адкрытых дыялогаў, стварэнне палатна і альбома «Беларусь памятае», опен-эйраў «Кветкі Вялікай Перамогі», функцыянаванне мабільнай экспазіцыі «Вызваленне Беларусі». 12 чэрвеня  2019 года сустракаць удзельнікаў марафона будуць на Пружанскай зямлі. Чакаем Вас 12.06 у 15.00 гадзін каля музея-сядзібы «Пружанскі палацык» (вул. Савецкая,
Готовимся к «Дожинкам-2019»: новости из Ружан

Готовимся к «Дожинкам-2019»: новости из Ружан

Актуально
Шматлюдна было ў Ружанах у чацвер на адыходзячым тыдні. Нагодай стала чарговая нарада па падрыхтоўцы г.п.Ружаны да правядзення абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў сяла “Дажынкі-2019” з удзелам намесніка старшыні аблвыканкама В.І.Альшэўскага. Пэўны тон нарадзе адразу задаў старшыня райвыканкама Ю.Ю.Бісун, які сказаў, што з гэтага моманту і да дня правядзення абласных “Дажынак” (а гэта – апошнія выхадныя жніўня), такія мерапрыемствы будуць праходзіць тут рэгулярна. Каб як след правесці “Дажынкі”, на нарадах будзе разглядацца падрыхтоўка да іх кожнага без выключэння аб’екта з мэтай прывядзення гарадскога пасёлка ў належны парадак і максімальнага асваення выдзеленых дзеля гэтага сродкаў. “Надвор’я дрэннага не бывае, ёсць няправільна выбраная вопратка”, — вобразна рэзюмаваў сваю
Наливные яблоки и ягоды от фермера Петровича!  Налетай!

Наливные яблоки и ягоды от фермера Петровича! Налетай!

Профессия
Першыя сялянскія (фермерскія) гаспадаркі на Пружаншчыне з’явіліся ў пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя. Цяпер у раёне налічваецца 32 такія гаспадаркі, якія атрымалі зямельныя ўчасткі. Фермерская гаспадарка «Ягады Пятровіча» адносна «маладая»: была ўтворана толькі восенню 2015 года, хаця яе кіраўнік Мікалай Пятровіч Дэйка — жыхар Шчарчова — доўгі час марыў заняцца ўласнай справай. Нарадзіўся Мікалай Пятровіч у вёсцы Масявічы, але бацькі пераехалі на пастаяннае месца жыхарства ў Заполле, тут прайшлі дзіцячыя і юнацкія гады будучага фермера. — Пасля заканчэння Поланскай школы набыў у Слоніме прафесію механіка, — успамінае Мікалай Пятровіч. А неўзабаве юнака прызвалі ў войска. Службу праходзіў у групе савецкіх войскаў у Германіі. Вайсковая служба падабалася і нават падумваў