Среда, 11 декабря 2019

День: 04.06.2019

Как воспитать будущего священника? Совет от Зинаиды Сысолятиной

Как воспитать будущего священника? Совет от Зинаиды Сысолятиной

Новости
Да нядаўняга часу яна была для мяне звычайнай, нічым не адметнай прыхаджанкай, якая ціхенька прадавала свечкі ў Спаса-Праабражэнскім храме. Я нават імя яе не ведала… Але пачуўшы пра тое, што гэтая сціплая жанчына ў шэрым ажурным шаліку — мама святара, я прыйшла да яе не толькі па свечкі… — Дайце мне, калі ласка, свечку і… параду. Як трэба выхоўваць сына, каб ён паімкнуўся стаць святаром? — У сына майго была свая — што тут крывіць душой — вельмі звілістая і доўгая дарога да Бога, — шчыра адказвае мне Зінаіда Мікалаеўна Сысаляціна. — Я нічога не магла яму падказаць, паколькі сама доўгі час была духоўна сляпым чалавекам. Праўда, амаль падсвядома хапалася за ласку Божую, як за выратавальную нітачку, і заўсёды сваімі словамі малілася: “Выратуй і барані сына!” Нядаўна сын нават з сумам
Осторожно: «грибная» угроза!

Осторожно: «грибная» угроза!

Здоровье, Новости
Грыбы — смачныя і ўнікальныя па сваіх уласцівасцях расліны, якія падабаюцца людзям у любым выглядзе: салёным, смажаным, вараным. Але нярэдка гэтая страва ўяўляе сабой пагрозу. Пра гэта нагадвае ўрач-гігіеніст Пружанскага РЦГЭ Людміла Бяліцкая. З-за чаго грыбы бываюць небяспечнымі? — Грыбы — гэта асобнае царства жывой прыроды, якое ўключае ў сябе вялікую разнастайнасць ядомых і неядомых экзэмпляраў. З аднаго боку —усім вядомыя белы грыб, чырвонагаловікі і падбярозавік, якія лёгка пазнаць. Але нярэдка аматары «ціхага палявання» збіраюць грыбы, якія, хаця і лічацца ядомымі, нясуць патэнцыйную небяспеку. А іншы раз здараецца так, што нават дасведчаныя грыбнікі памыляюцца і замест ядомых грыбоў збiраюць абсалютна непрыдатныя для ежы, — гаворыць Людміла Бяліцкая. — Трэба таксама памя
Экскурсии, эко-квизы и конкурсы… В Пружанах прошли «Дни энергии»

Экскурсии, эко-квизы и конкурсы… В Пружанах прошли «Дни энергии»

Актуально, Новости
Мінулы тыдзень, прысвечаны «Дням энергіі ў Пружанах», быў даволі насычаным на мерапрыемствы. І сёлета ўдзел у іх прынялі не толькі арганізацыі горада. Круглы стол «Энергазберажэнне і бяспека» Менавіта гэтым тэмам была прысвечана сустрэча з вучнямі гімназіі, якая прайшла ў райвыканкаме. У форуме прынялі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама С.М.Гук, прадстаўнікі раённых службаў і энергагазнагляду. Юным слухачам была даведзена даволі цікавая інфармацыя. Як паведаміў С.М.Гук, у рамках Пагаднення мэраў гарадоў па клімаце і энергіі, да якога летась далучылася Пружан-шчына, было падлічана: штогод раён выкідвае ў атмасферу амаль 160 тысяч тон вуглякіслага газу. Складана ўявіць, што на кожнага з нас «прыпадае» больш за тры тоны шкодных выкідаў. І згодна з узятымі абавязацельствамі, да
На вершине «Лестницы успеха»: свое мастерство продемонстрировали самые талантливые юные пружанцы

На вершине «Лестницы успеха»: свое мастерство продемонстрировали самые талантливые юные пружанцы

Актуально, Молодёжный клуб
На працягу года ўсе творчыя калектывы, спевакі, танцоры, мастакі, а таксама іх настаўнікі імкнуліся да новых вышынь, удзельнічалі ў разнастайных мерапрыемствах, атрымлівалі ўзнагароды. Словам, цэлы год адольвалі чарговую лесвічную прыступку на шляху да вяршынь славы. Не ўсім удалося выйсці на новы ўзровень, але прыемна тое, што лідараў аказалася нямала. Што і пацвердзіла раённае свята «Лесвіца поспеху», на якім у мінулую суботу былі падведзены вынікі гадавой работы самых таленавітых юных жыхароў Пружаншчыны. Сёлета прадэманстраваць свае лепшыя нумары на гарадской сцэне былі запрошаны 17 вакалістаў і танцавальных груп, а побач была арганізавана выстава работ тых, хто ствараў прыгажосць уласнымі рукамі. Забягаючы наперад варта сказаць, што свята атрымалася сапраўды маштабным. З удз