Воскресенье, 21 июля 2019

Месяц: июня 2019

Программа празднования Дня Независимости в Пружанах

Программа празднования Дня Независимости в Пружанах

Афиша, Новости
9.30-10.00 – ускладанне вянкоў і кветак ад працоўных калектываў да помнікаў і абеліскаў горада. 10.00 – акцыя “Беларусь памятае” (шэсце працоўных калектываў ад будынка райвыканкама да помніка “Спаленым вёскам”. 10.15 – мітынг каля помніка “Спаленым вёскам”.Пляцоўка перад Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя М.Засіма 10.00 — акцыя “Выпускаем у неба жураўлёў”; краязнаўчая віктарына “Яны прайшлі па той вайне”. Будуць працаваць кніжная выстава “Дзякуй за мірнае неба” і фотазона “75 год вызвалення Беларусі”. Пружанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Засіма 10.45 – выстава-віктарына “Ваенна-палявая кухня”; літаратурны квэст, прысвечаны 95-годдзю з дня нараджэння В.Быкава; адкрыты мікрафон “Песні і вершы ваенных гадоў”; гістарычны пазл “Партызанскі парад 1944 года”. Гарадс
Вязень фашызму Вольга Іванаўна Старун: «Плач людзей — у сэрцы маім»

Вязень фашызму Вольга Іванаўна Старун: «Плач людзей — у сэрцы маім»

Великая Победа, Новости
Пушчанская вёсачка Старуны – калі можна назваць вёскай некалькі раскіданых у зарослым лесе хат — нагадвае сапраўдны партызанскі прыстанак. Развілка на тры вузкія лясныя дарогі канчаткова збівае нас з толку — наперадзе ж балота. Куды ехаць, у каго спытаць? Арыентуемся па лініі электраперадач… У рэшце рэшт, яна прывяла нас да патрэбнага доміка, дзе ў поўнай адзіноце бавіць свой век былы вязень вайны Вольга Іванаўна Старун. Рой рыжаватых шэршняў, якія абступілі з усіх бакоў нашу машыну, даў зразумець, што чужакам тут не рады… Але работа ёсць работа — трэба бегчы ў “атаку”… Прарваліся — уваходныя дзверы прычынены кіёчкам — значыць, бабуля дзесьці ў двары. — Вольга Іванаўна! — заглядваю ў маленькія акенцы склепа — няма! Бягу на агарод: буйное бурачковае бацвінне, цыбулька, морквачк
«Зажинки — 2019»: Колоски, на старт!

«Зажинки — 2019»: Колоски, на старт!

Актуально, Профессия
Гарачае чэрвеньскае надвор’е сёлета садзейнічала хуткаму выспяванню збожжавых культур. Першымі ў раёне вывелі камбайны на палеткі камбайнеры ААТ «Жураўлінае». Жніво ў гэтай гаспадарцы пачалося 25 чэрвеня з уборкі азімага ячменю. Першае збожжа новага ўраджаю з бункера камбайна КЗС-1218 выдалі камбайнеры Аляксей Ашмянка і Міхаіл Ляўчук. Таму невыпадкова месцам правядзення пазаўчора раённага свята «Зажынкі-2019» быў выбраны адзін з палеткаў ААТ «Жураўлінае», паблізу вёскі Ляжайка. Яго ўдзельнікамі стала кіраўніцтва раёна, кіраўнікі, галоўныя аграномы і інжынеры сельгаспрадпрыемстваў, спецыялісты райсельгасхарчу. На залацістым палетку ў адну шарэнгу выстраіліся камбайны, побач з імі — камбайнеры. Традыцыйна прагучала абрадавая жніўная песня ў выкананні народнага фальклорнага гурта
Итоги Дня Великосельского сельсовета

Итоги Дня Великосельского сельсовета

Новости
У мінулую сераду прайшло раённае мерапрыемства — Дзень Велікасельскага сельсавета. У Велікасельскім Доме культуры на выніковае пасяджэнне ў рамках Дня сельсавета сабралася кіраўніцтва раёна на чале са старшынёй райвыканкама Ю.Ю.Бісуном і старшынёй раённага Савета дэпутатаў М.П.Кудраўцом, члены прэзідыума раённага Савета дэпутатаў, старшыні сельскіх Саветаў дэпутатаў, начальнікі ўпраўленняў і аддзелаў райвыканкама, кіраўнікі структурных падраздзяленняў і службаў раёна, актыў Велікасельскага сельсавета. Перад пасяджэннем была арганізавана работа пяці аналітычных груп, якія вывучалі становішча спраў на тэрыторыі Велікасельскага сельсавета па розных накірунках дзейнасці: добраўпарадкаванне і землекарыстанне, адукацыя і медыцына, гандаль і бытавое абслугоўванне, сацыяльнае абслугоўванне
Хотите почувствовать себя профессиональным строителем — посетите  мероприятие «День BOSCH»!

Хотите почувствовать себя профессиональным строителем — посетите мероприятие «День BOSCH»!

Новости, Реклама
Зрабіць рамонт у кватэры, павесіць паліцы або карніз, а можа гэта і многае іншае? Сёння мы не можам уявіць сабе, як закруціць доўгі самарэз звычайнай адвёрткай або адрэзаць кавалак дошкі ручной нажоўкай. Электраінструмент, у тым ліку і акумулятарныя мадэлі, істотна аблягчае нам выкананне гэтых задач і дазваляе зэканоміць час. Мноства функцый, характарыстык прылады і велізарны выбар абсталявання — біты, свердзелкі, дыскі і г.д… Як правільна выбраць неабходнае? Што праслужыць даўжэй? Адказаць на гэтыя і многія іншыя пытанні дапамагаюць мерапрыемствы, якія праводзіць індывідуальны прадпрымальнік Юрый Ярашук сумесна з вытворцам прафесійнай будаўнічай тэхнікі BOSCH. У гэты дзень вас чакаюць майстар-класы па рабоце з прафесійным інструментам, рэкамендацыі спецыялістаў па правільным выба
Паэтка Таісія Худавец: «Я добра ведаю, што каранямі з Беларусі…»

Паэтка Таісія Худавец: «Я добра ведаю, што каранямі з Беларусі…»

Год малой Радзімы, Культура
Часта даводзіцца чуць ад ганарлівых гараджан, што культурнае жыццё ў вёсках ледзь цепліцца, маўляў, і культработнікі ўжо не тыя, і апладзіраваць практычна няма каму, ды і наогул, што цікавага на сяле можна даведацца ў нашыя дні. Аднак мерапрыемствы, падобныя на тое, што прайшло нядаўна ў Шаняўскім сельскім клубе, даказваюць адваротнае. Арганізаваная тут сустрэча з ураджэнкай вёскі, а цяпер вядомай на Магілёўшчыне паэткай Таісіяй Худавец, без перабольшання, заслугоўвае таго, каб яе паўтарыць на галоўных гарадскіх сцэнах і ў прысутнасці лепшых творчых людзей раёна. Мы сустрэліся з таленавітай жанчынай і пагаварылі, быццам даўнія сябры, ад душы пра ўсё: пра шаняўскую сустрэчу, пра жыццёвы і творчы яе шляхі. — Апошні раз я была ў родным Доме культуры больш за паўстагоддзе таму, — пр
Бывший пружанец, а ныне настоятель православного храма в г.Росток (Германия) поделился своими воспоминаниями о родителях и родном городе

Бывший пружанец, а ныне настоятель православного храма в г.Росток (Германия) поделился своими воспоминаниями о родителях и родном городе

Год малой Радзімы, Культура
Ад рэдакцыі: "Цікавасць да лёсу людзей, якія ў розныя часы жылі на Пружаншчыне, нечакана прывяла мяне ў Германію. Падарожжа, на жаль, было віртуальным. Тым не менш, дазволіла пазнаёміцца з іерасхіманахам Рафаілам, па нараджэнні — Барысам Львовічам Кранштадтам. Шмат гадоў таму былы выпускнік Пружанскай СШ №2 назаўсёды з‘ехаў з малой радзімы, але засталіся трывалыя нітачкі-карані, якія звязваюць яго з горадам, дзе нарадзіўся і рос: успаміны дзяцінства і юнацтва, сяброў і настаўнікаў, магілка мамы на гарадскіх могілках...  Айцец Рафаіл не толькі адказаў на пытанні журналіста, але і даслаў свае нататкі пра жыццё ў Пружанах. Мне хочацца пачаць яго аповед з расказу пра бацькоў. Тым больш, што зусім нядаўна, 10 чэрвеня, споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння яго бацькі, Льва Абрамавіча Кр
Рэцэпты на Біс: салата «Чафан»

Рэцэпты на Біс: салата «Чафан»

Профессия
Рэцэпт ад настаўніцы пачатковых класаў СШ №5 Соф’і Анатольеўны Кратко ІНГРЭДЫЕНТЫ: бульба — 3 шт., морква (буйная) — 1 шт., капуста пекінская — 200 г, бурак сталовы (буйны) — 1 шт., салямі – 200 г, маянэз – 200 г. Прыгатаванне * Сырыя моркву і бурак нацерці на тарцы саломкай, «па-карэйску». Капусту тонка нашынкаваць. * Бульбу наразаем саломкай, прамываем, абсушваем сурвэткай і смажым у алеі да залацістай скарыначкі. Ад-кідваем на друшляк, солім і астуджаем. Пры жаданні бульбу «фры» можна замяніць звычайнымі чыпсамі. * Каўбасу таксама наразаем саломкай. * На вялікую сервіровачную талерку раскладваем па крузе горкі:   капусту, бурак, моркву, бульбу і каўбасу. У сярэдзіну заліваецца маянэз. * Салата змешваецца перад самым ужываннем. Сма
II Европейские игры: яркая церемония награждения победителей соревнований по легкой атлетике

II Европейские игры: яркая церемония награждения победителей соревнований по легкой атлетике

Спорт
Впервые в ходе II Европейских игр медалистов соревнований награждали не после их окончания, а на следующий день. Яркая и красочная церемония вручения наград состоялась на главной фан-зоне у Дворца спорта и впервые за пределами спортивного объекта. Неслучайно, ее главными героями стали триумфаторы состязаний по легкой атлетике. Впервые на крупных мультиспортивных форумах они состоялись в новом формате – DNA. Белорусские болельщики пришли разделить минуты триумфа с отечественными мастерами королевы спорта, которые накануне завоевали три золотые и три серебряные медали, а сегодня еще раз пережили эмоции ярких побед вместе болельщиками. На большой сцене в главной фан-зоне, являющейся площадкой проведения мероприятий культурной программы Игр, награды высшего достоинства п
Во вторник нотариусы проведут акцию «День бесплатного консультирования»

Во вторник нотариусы проведут акцию «День бесплатного консультирования»

Новости
Во вторник, 2 июля 2019 года, нотариусы Брестчины примут участие в республиканской акции «День бесплатного консультирования», приуроченной ко Дню независимости Республики Беларусь и к 75-летию освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков. В течение рабочего дня граждане могут обратиться в любую нотариальную контору и нотариальное бюро Брестской области и получить консультацию нотариуса по вопросам, входящим в его компетенцию,  в том числе оформления наследственных прав, составления завещаний, брачных договоров, отчуждения недвижимости, совершения исполнительных надписей и иным. В этот же день в акции по бесплатному консультированию, которая будет проводиться в здании Брестской областной нотариальной палаты, специалистами  главного управления юстиции Брестск
Соревнования санитарных дружин: Три сюрприза…

Соревнования санитарных дружин: Три сюрприза…

Актуально, Профессия
Традыцыйныя раённыя спаборніцтвы санітарных дружын, якія прайшлі на мінулым тыдні, сёлета прыпаднеслі некалькі сюрпрызаў. Па-першае, істотна пашырылася кола ўдзельнікаў. Да каманд з акцыянерных таварыстваў «Жураўлінае», «Агра-Калядзічы», «Мурава», «Шані-аграпрадукт», «Айчына», «Э/база «Белавусаўшчына» і «Пружанскі малочны камбінат» сёлета далучылася пяць новых удзельнікаў: свае сандружыны падрыхтавалі ААТ «Велікасельскае Агра», «Пружанскі льнозавод», «Пружанскі райаграсэрвіс», ДЛГУ «Пружанскі лясгас» і КУВП «Камунальнік». Другім сюрпрызам можна лічыць змену тактыкі некаторых удзельнікаў. Калі раней было відавочна, што ўсур’ёз да падобных выпрабаванняў ставіліся адзінкі, кіруючыся пастулатам «Галоўнае — не перамога, а ўдзел», то ў бягучым годзе многія вырашылі змагацца ўпарта і дабівац
В Пружанах прошел митинг-реквием

В Пружанах прошел митинг-реквием

Новости
22 чэрвеня… Колькі будзе існаваць беларуская нацыя, роўна столькі людская памяць будзе вяртаць нас у самую кароткую і самую страшную ноч 1941 года, калі войскі фашысцкай Германіі парушылі пакт аб ненападзенні і перайшлі мяжу Савецкага Саюза. І настаў час усенароднага смутку і шматмільённых крывавых ахвяраў… У памяць аб жудаснай падзеі, якая назаўжды змяніла гісторыю чалавецтва, па ўсёй Беларусі прайшлі памятныя мерапрыемствы. Далучыліся да іх і Пружаны. Вось ужо чацвёрты год запар каля аднаго з журботных сімвалаў звярынай сутнасці фашызму – помніка “Спаленым вёскам” – адбыўся жалобны вечар-рэквіем. На алеі, якая вядзе да парку, сабралася каля сотні гараджан рознага ўзросту, каб аддаць даніну памяці ўсім, хто ў тыя суровыя дні паўстаў на абарону роднай зямлі. Прадстаўнікі р
На страже прав человека: Работники прокуратуры  отмечают свой профессиональный праздник

На страже прав человека: Работники прокуратуры отмечают свой профессиональный праздник

Актуально, Профессия
Вось ужо амаль стагоддзе, як на варце выканання законаў і інтарэсаў беларусаў стаяць пракурорскія работнікі. 26 чэрвеня яны традыцыйна адзначаюць сваё прафесійнае свята. На здымку: пракурор раёна Аляксандр Міхайлавіч Вярбіцкі (у цэнтры), яго намеснік Андрэй Ігаравіч Хвалько, старшы памочнік Соф’я Уладзіміраўна Зайцава і памочнік Аляксей Андрэевіч Крупскі. Пералік пытанняў і задач, якія ўваходзяць у кампетэнцыю гэтых ахоўнікаў закона, з гадамі толькі пашыраўся. А разам з тым, удасканальвалася работа па кожным з пунктаў і надавалася значнасць найбольш важным аспектам. Сёння ў кампетэнцыі пракуратуры — наглядная дзейнасць за выкананнем заканадаўства, каардынацыя супрацьдзеяння карупцыі і злачыннасці, стабілізацыя крымінагеннай абстаноўкі… Асаблівы ўпор цяпер робіцца на адстойванне пару