Вторник, 21 мая 2019

День: 04.05.2019

К 75-летию освобождения Беларуси. В момент поседевшие

К 75-летию освобождения Беларуси. В момент поседевшие

Великая Победа, Год малой Радзімы, Культура
«Хутка 9 мая… Вялікае свята, якое выклікае ў маёй душы асаблівыя пачуцці і ўспаміны. Я накуплю кветак і паеду ў Слабудку да брацкай магілы, дзе знайшлі апошні прытулак тысячы байцоў Чырвонай Арміі, мірных жыхароў і падпольшчыкаў. Сярод іх ляжыць і мой навечна 39-гадовы бацька, бязлітасна забіты фашыстамі», — са слязамі на вачах пачынае нашу размову Мікалай Мацвеевіч Казловіч. Пажылы мужчына, дарэчы, былы школьны інспектар раёна, прыйшоў у рэдакцыю, каб праз газету ўшанаваць памяць свайго роднага героя. Шмат гадоў мой суразмоўца шукаў якія-небудзь дакументальныя звесткі пра падпольную дзейнасць былога кіраўніка ячэйкі КПЗБ у в.Загор’е Мацвея Еўдакімавіча Казловіча, перапісваўся з іншымі былымі падпольшчыкамі, апытваў старажылаў, каб разабрацца ва ўсіх абставінах жудаснай смерці б