Вторник, 21 мая 2019

День: 03.05.2019

Двое жителей района получили Памятные знаки в честь 75-летия снятия блокады Ленинграда

Двое жителей района получили Памятные знаки в честь 75-летия снятия блокады Ленинграда

Великая Победа, Новости
Віцэ-консул Генеральнага консульства Расіі ў Брэсце Аляксандр Шыдлоўскі ўручыў Памятныя знакі ў гонар 75-годдзя поўнага вызвалення Ленінграда ад фашысцкай блакады двум жыхарам нашага раёна: Генадзю Іванавічу Арлову і Юліі Леанідаўне Кузняцовай. І Генадзь Іванавіч, і Юлія Леанідаўна былі зусім маленькімі ў той страшны час. — І пасляваеннае дзяцінства было цяжкім. Але ж дзецьмі ўсё ўспрымаецца інакш, таму я не захавала горкіх успамінаў, — падзя-лілася Юлія Леанідаўна. — Зразумела, мама расказвала пра блакаду, але не надта многа. Думаю, ёй цяжка было зноў перажываць тыя падзеі. У Ленінградзе загінулі маміны родныя, і яна так і не змагла вярнуцца ў гэты горад, каб жыць там. Праз многа гадоў мы з ёй наведвалі Ленінград, яна паказвала, дзе стаяў наш дом, які быў зруйнаваны падчас бамб
В День призывника повестки получили всего 25 молодых жителей района

В День призывника повестки получили всего 25 молодых жителей района

Молодёжный клуб
На пачатку гэтага тыдня ў райваенкамаце ў рамках вясенняга прызыву юнакоў на тэрміновую службу ў армію прайшоў Дзень прызыўніка, падчас якога павесткі атрымалі 25 маладых жыхароў раёна. На жаль, штогод колькасць прызыўнікоў меншае ў выніку дэмаграфічнай сітуацыі. Але, тым не менш, папаўненне беларускія Узброеныя Сілы атрымаюць з Пружаншчыны годнае. Юнакам давядзецца служыць у пагранічных, унутраных войсках, а таксама ў часцях ваенна-паветраных сіл і супрацьпаветранай абароны, некаторых чакае курс мужчынскай загартоўкі ў падраздзяленнях спецыяльнага прызначэння. Павесткі будучым салдатам уручыў старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» В.М.Гарахавіцкі, які пажадаў юнакам выдатнай службы, сапраўдных камандзіраў і дабрабыту ў сем’ях, якія
Праграма святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Перамогі

Праграма святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Перамогі

Афиша, Великая Победа
4 мая 2019 г.12.00 — гісторыка-патрыятычны аўтапрабег «Дарогамі Перамогі. Сувязь пакаленняў»;14.30 — мітынг каля брацкай магілы ахвярам фашызму ў Белавежскай пушчы (мемарыял «Падаючыя крыжы»). 9 мая 2019 г. 10.30 — ускладанне вянкоў і кветак ад працоўных калектываў да помнікаў і абеліскаў горада; 11.00 — мітынг каля брацкай магілы на гарадскіх могілках; 12.00 — пачатак святочнага шэсця ад райвыканкама да помніка «Спаленым вёскам»; 12.15 — мітынг каля помніка «Спаленым вёскам». Гарадскі парк (перад музеем-сядзібай «Пружанскі палацык»): 13.00-14.30 — інтэрактыўная зона «Паласа перашкод»; 16.00, 17.30 — вечар танцаў пад духавы аркестр. Пляцоўка перад цэнтральнай раённай бібліятэкай: 12.30 — выстава-віктарына «Гарады воінскай славы». Сцэна эстрады гарадскога парку: 13.00-16.00 — свят
Надо выжить. Детские воспоминания о войне

Надо выжить. Детские воспоминания о войне

Великая Победа, Культура
Жыхары Белавусаўшчыны прачнуліся ад кананады, якая даносілася з боку вёскі Засімавічы. У пакоі ўжо пачало прабівацца святло. Паглядзелі ў вокны — там зарыва, штосьці гарэла і бухала. Заснуць ужо не атрымалася, хоць на досвітку ўсё заціхла. Людзі выйшлі на вуліцу і пачалі абмяркоўваць здарэнне. — Ты чуў начную кананаду? — Не толькі чуў, але і бачыў, што там нешта гарэла. — Напэўна, гэта былі вайсковыя вучэнні, а вы тут узнялі паніку. — Хлопцы, гэта ж вайна, немцы на нас палезлі! — Якая вайна, калі ў нас з Германіяй заключаны дагавор аб ненападзенні? — Ты што, газет не чытаеш?У паветры пачуўся гул самалётаў. Усе заціхлі і пачалі ўглядацца ў неба. «Глядзіце, глядзіце, гэта ж не нашы: на крылах крыжы! Гэта нямецкія самалёты», — вымавіў нехта з мужчын.Усе зразумелі: пачалася вайна з Германія
Мир. Труд. Май. Районная Доска почета пополнилась новыми именами

Мир. Труд. Май. Районная Доска почета пополнилась новыми именами

Актуально, Профессия
Напярэдадні першамайскага свята на гарадской плошчы адбылося мерапрыемства, на якім былі ўручаны пасведчанні аб занясенні на раённую Дошку гонару. Віншавальнымі словамі ў адрас прысутных на канцэрце, а таксама ўсіх жыхароў раёна адкрылі цырымонію ўшанавання лепшых арганізацый і працаўнікоў вядучыя ўрачыстасці Таццяна Гаманчук і Аляксандр Бабігорац. Глабальныя лічбы, маштабныя паказчыкі, валавыя паступленні… За гэтымі словамі — намаганні работнікаў і кіраўнікоў, якія добрасумленным стаўленнем да сваіх абавязкаў, стварэннем належных умоў працы і імкненнем да новых вяршынь уносяць уклад у агульную скарбонку дабрабыту Пружаншчыны. Са слоў удзячнасці пачаў сваё выступленне старшыня райвыканкама М.М. Крэйдзіч: за адданую працу, за яскравыя прыклады добрасумленных адносін да даруч
Рэцэпты на Біс: піца «Мінутка»

Рэцэпты на Біс: піца «Мінутка»

Профессия, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад брыгадзіра хлебазавода Святланы Аўсюк. ІНГРЭДЫЕНТЫ:мука -- 9 ст.л.,яйка -- 2 шт.,смятана -- 4 ст.л.,маянэз -- 4 ст.л.,начынка -- любая (каўбаса, сасіскі, грудзінка),памідоры -- 2 шт.,сыр цвёрды -- 150 г.ПРЫГАТАВАННЕЗмяшаць яйкі, смятану і маянэз. Дадаць муку і замясіць цеста (яно павінна атрымацца, як смятана). Патэльню змазаць алеем, выліць цеста. Зверху выкласці начынку, нарэзаныя колцамі памідоры, зрабіць сетачку з маянэзу, пасыпаць сырам. Патэльню паставіць на сярэдні агонь і гатаваць 5 мінут без накрыўкі і яшчэ 5 мінут -- пад накрыўкай, пакуль не расплавіцца сыр.Смачна есці!
Учащийся Слонимского колледжа приехал в наш район на практику и ограбил дом. Практикант «заработал» 12 рублей

Учащийся Слонимского колледжа приехал в наш район на практику и ограбил дом. Практикант «заработал» 12 рублей

Происшествия
Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Д.М.Мацаюк, напрыканцы красавіка супрацоўнікамі райаддзела было ўзбуджана 4 крымінальныя справы. -- Навучэнец Слонімскага каледжа атрымаў накіраванне на праходжанне вытворчай практыкі ў Пружанскім раёне. Але вырашыў на гэты раз сумясціць "карыснае з прыемным" і не толькі выконваць свае працоўныя абавязкі, а і… рабаваць пустуючыя дамы. Ахвярай "практыканта" стаў дом у в.Ліберполь, які належыць жыхару в.Магілёўцы. Злодзей разбіў бытавую тэхніку, што захоўвалася ў доме, і дастаў запчасткі, каб пабагацець на… 12 рублёў. Ацэнку такой "практыцы" цяпер дасць суд, згодна з ч.2 арт.205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, якая пагражае пазбаўленнем волі да чатырох гадоў.