Понедельник, 24 июня 2019

День: 27.04.2019

Бой в небе за мир на земле. Виталий Нелихов выяснил обстоятельства гибели летчиков, похороненных в Пружанах за несколько дней до Победы

Бой в небе за мир на земле. Виталий Нелихов выяснил обстоятельства гибели летчиков, похороненных в Пружанах за несколько дней до Победы

Актуально, Великая Победа, Профессия
На гарадскіх праваслаўных могілках вось ужо некалькі дзесяцігоддзяў узвышаецца абеліск воінам Чырвонай Арміі, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Ёсць сярод іх і лётчыкі, абставіны смерці якіх мне, авіяцыйнаму інжынеру, хацелася высветліць перш за ўсё. У пошуках пачатковай інфармацыі я звярнуўся да самай даступнай і выверанай, як мне на той момант здавалася, крыніцы — гісторыка-дакументальнай хронікі Пружанскага раёна «Памяць». І вось які факт з кнігі мяне асабліва зацікавіў: у брацкай магіле пахавана 12 служачых 17-га гвардзейскага бамбардзіровачнага авіяпалка (ГБАП), якія загінулі за лічаныя дні да Перамогі. А пры якіх абставінах гэта здарылася? Пра гэта ў хроніцы ні слова. Ёсць толькі невялічкі ўспамін былога механіка 6-га гвардзейскага бамбардзіровачнага авіяпалка (сам