Вторник, 21 мая 2019

День: 19.04.2019

Внимание! Новое мошенничество! Будьте осторожны при продаже вещей

Внимание! Новое мошенничество! Будьте осторожны при продаже вещей

Происшествия
Калі прааналізаваць махлярскія схемы, то будзе відавочна адна акалічнасць: дзевяць з дзесяці спосабаў даволі праставатыя, разлічаныя на няўважлівасць і давер патэнцыяльных ахвяраў. Іншымі словамі, падман можна было б адразу выкрыць, калі б чалавек асцярожна ставіўся да розных здзелак і захоўваў пільнасць. Як гэта адбылося і з жыхаркай нашага горада Юліяй. Дзяўчына ў сацыяльнай сетцы размясціла аб’яву аб продажы мабільнага тэлефона, на якую адгукнуўся зацікаўлены пакупнік. Са сваёй старонкі мужчына напісаў прадаўцу асабістае паведамленне, у якім выказаў жаданне набыць апарат за ўказаную цану і цікавіўся, ці зможа прадавец прывезці тэлефон у Брэст, дзе ён абавязкова забярэ пакупку. Здаецца, звычайная працэдура, у якой практычна немагчыма схаваць падман. Так палічыла і Юлія, калі напі
В Ружанах состоялся уникальный футбольно-исторический турнир «Кубок Канцлера Льва Сапеги»

В Ружанах состоялся уникальный футбольно-исторический турнир «Кубок Канцлера Льва Сапеги»

Актуально, Ружанские мотивы, Спорт
У Ружанах прайшоў «Кубак Канцлера Льва Сапегі» — унікальны футбольна-гістарычны турнір у рамках сумеснага праекта «Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» і школьнага футбольнага клуба «Чэстар» пад назвай «Гістарычны футбол». Ініцыятарам і арганізатарам гэтых спартыўных баталій стаў жыхар гарадскога пасёлка, малады настаўнік фізічнай культуры і проста заўзяты аматар футбола Ігар Шамяцюк. Згодна з яго задумкай, турнір стаў не звычайным спаборніцтвам, а культурным мерапрыемствам, здольным не толькі «падагрэць» любоў да футбола, даць штуршок да здаровага ладу жыцця, але яшчэ і абудзіць інтарэс да гісторыі роднага краю. Да слова, гэтую ідэю падтрымалі не толькі мясцовыя ўлады, але і ФК «РУХ» г.Брэста і Брэсцкая федэрацыя футбола. Касцюміраванае шоу, якое адкрыла турнір, стала той сам
Готовимся к купальному сезону. Водолазы убрали за «отдыхающими»

Готовимся к купальному сезону. Водолазы убрали за «отдыхающими»

Новости, Профессия
Як пачысціць возера? Дакладна ведаюць спецыялісты групы вадалазаў з Кобрына, якія днямі праводзілі такую работу на пружанскіх вадаёмах.Штогод напярэдадні адкрыцця чарговага купальнага сезона праводзіцца шэраг мерапрыемстваў дзеля бяспекі адпачываючых. У гэты спіс уваходзяць не толькі добраўпарадкаванне ўзбярэжжа і пляжаў, устаноўка кабінак для пераапранання, але і абследаванне дна акваторыі. Для такіх работ на Брэстчыне таварыствам выратавання на водах створаны міжраённыя групы вадалазаў на выратавальных станцыях: напрыклад, наш раён абслугоўваюць кобрынскія спецыялісты. На гэтым тыдні яны абследавалі ўсе вызначаныя на Пружаншчыне вадаёмы для купання. Як расказвае начальнік Кобрынскай выратавальнай станцыі С.М.Родзькін, пружанскія азёры нельга назваць недагледжанымі. Асабліва га
Рэцэпты на Біс: курачка ў кока-коле

Рэцэпты на Біс: курачка ў кока-коле

Профессия, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад пераможцы конкурсу «Queens-шоу» Алены Рэпіхі. ІНГРЭДЫЕНТЫ: курыца (сцёгны ці галёнка) — 1 кг, соевы соус — 100 г, кетчуп — 100 г, кока-кола — 100 г, вашы любімыя спецыі (па жаданні, у класічным рэцэпце яны адсутнічаюць). ПРЫГАТАВАННЕСтрава гатуецца вельмі проста: атрыманым марынадам заліваецца курыца. Яе трэба марынаваць не менш за гадзіну. Пасля ўсё трэба перакласці ў глыбокую бляху і запякаць да гатоўнасці. Соус, які атрымаецца пры запяканні, можна выкарыстоўваць з любым гарнірам. Я пакаштавала гэтую страву ў Ізраілі, там яе звычайна падаюць з рысам. Смачна есці!