Четверг, 18 июля 2019

День: 17.04.2019

Знакомьтесь: победители районного этапа конкурса «Лучшая многодетная семья года»

Знакомьтесь: победители районного этапа конкурса «Лучшая многодетная семья года»

Профессия
Ці думалі Таццяна і Мікалай Кунды, што будуць шматдзетнымі бацькамі? Абодва шчыра прызнаюцца, што не. А сёння ўжо і не ўяўляюць, што магло б быць інакш…Калі Таццяна і Мікалай сустрэліся, за плячыма ў маладой жанчыны ўжо быў няўдалы вопыт сямейнага жыцця. — Выйшла замуж вельмі маладзенькай, як тады думала, з-за вялікага кахання. Але сямейныя адносіны вельмі хутка далі трэшчыну, і я засталася адна з маленькай дачушкай на руках, — расказвае пра свой жаночы лёс Таня. — Як паказала жыццё, мая другая палавінка — Коля. Таццяна амаль усё сваё свядомае жыццё правяла ў Клепачах, за выключэннем гадоў вучобы ў Пружанскім аграрна-тэхнічным каледжы і курсаў у Віцебску. Свой працоўны стаж пачала ў мясцовай гаспадарцы. Туды накіравалі на адпрацоўку і дыпламаванага спецыяліста Мікалая Кунду з Юхнавіч.