Понедельник, 24 июня 2019

День: 16.04.2019

Победный кубок уехал в Березу. На втором благотворительном турнире «Ў» помогли птицам

Победный кубок уехал в Березу. На втором благотворительном турнире «Ў» помогли птицам

Молодёжный клуб
Ужо другі раз у нашым горадзе ў актавай зале СШ №4 прайшоў дабрачынны інтэлектуальны турнір “Ў”. На гэты раз арганізатары мерапрыемства вырашылі адгукнуцца на бяду, якая здарылася ў птушыным прытулку “Ахова прыроды”, што размешчаны ў Асіповіцкім раёне. Там у канцы сакавіка адбыўся пажар. Менавіта ў ім аказвалася дапамога параненым і хворым дзікім птушкам. Сабраныя сродкі (260 рублёў) ужо пералічаны на рахунак прытулку.Другі турнір прайшоў у некалькі іншым фармаце. Усе пытанні для трох тураў “Свая гульня”, “Тройка” і “Што? Дзе? Калі?” напісаў мясцовы знаўца Андрэй Смоляр, ён жа выступіў і ў якасці вядучага. Былі на турніры і відэапытанні ад знакамітых беларусаў. Капітаны каманд павінны былі прадэманстраваць веданне беларускіх рок-гуртоў, каб адказаць музыканту і знаўцу Сяргею Башлыкевічу (
В Пружанах заложили сквер семейных пар

В Пружанах заложили сквер семейных пар

Новости, Экология
Сквер сямейных пар быў закладзены ў горадзе як напамін пра тое, што чалавек павінен не толькі стварыць сям’ю, пабудаваць дом, але і пасадзіць дрэва. Цяпер 15 клёнаў, высаджаных па-над рэчкай уздоўж вуліцы Янкі Купалы ў Пружанах, будуць нагадваць пра выкананую місію як мінімум такой жа колькасці сямейных пар. І гэта толькі пачатак добрай справы, якую ініцыяваў РК БРСМ і раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя. Пасадка дрэў будзе працягвацца. Як адзначыў напачатку такога пазітыўнага мерапрыемства лідар маладзёжнай арганізацыі Аляксандр Бабігорац, арганізатары былі нават прыемна здзіўлены энтузіязму, з якім адгукнуліся на прапанову пасадзіць сваё дрэва сямейныя пары. А садзілі клёны людзі розных сфер дзейнасці, узросту і стажу сямейнага жыцця,
Команда колледжа не оставила соперникам шансов на первой спартакиаде среди предприятий и организаций города

Команда колледжа не оставила соперникам шансов на первой спартакиаде среди предприятий и организаций города

Спорт
Сёлета ў Беларусі з вялікім размахам адзначаецца 115-годдзе прафсаюзнага руху. Да шэрага мерапрыемстваў, прымеркаваных да гэтай даты, далучылася і масавае спартыўнае свята, якое адбылося ў мінулую суботу ў Пружанах. Першая спартакіяда сярод работнікаў прадпрыемстваў і арганізацый горада, якая сабрала больш за сотню спартсменаў, была арганізавана раённым фізкультурна-спартыўным клубам «Мухавец» сумесна з раённым аб’яднаннем прафсаюзаў.Распачалося мерапрыемства цудоўнай музычнай мунуткай ад салістак узорнай эстраднай студыі «Меладзін» Валянціны Іванцовай і Ангеліны Шумскай, пасля якой да ўдзельнікаў спартакіяды звярнуўся з афіцыйнай прадмовай намеснік старшыні райвыканкама Р.В.Супрыновіч. — Сёння займацца спортам, а значыць — быць здаровым, стала модным ва ўсім свеце, паколькі здаровы лад
Восемь королев получили титулы на первом в Пружанах «Queens-шоу»

Восемь королев получили титулы на первом в Пружанах «Queens-шоу»

Актуально, Культура
У Палацы культуры прайшоў конкурс прыгажосці, грацыі і таленту «Queens-шоу». Восем прыгажунь ва ўзросце ад 30 да 38 гадоў адважы-ліся пазмагацца за карону і тытул каралевы. Адразу адзначу, што шоу, якое арганізавалі работнікі культуры і якое ўпрыгожылі мясцовыя дзяўчаты, было годна рэспубліканскай сцэны. Выдатна падабраная музыка, светлавое афармленне, разнастайныя эфекты і дэкарацыі разам з прафесійнымі мастацкімі нумарамі — усё было зроблена з густам.Да ўдзельніц конкурсу яшчэ пры адборы было прад’яўлена адно важнае патрабаванне – яны не павінны быць работніцамі культуры. Аб гэтым у пачатку мерапрыемства з жалем паведамілі вядучыя Алена Жмайлік і Марыяна Строк. І, трэба заўважыць, што нашы прадстаўніцы сферы культуры сапраўды маглі скласці канкурэнцыю не толькі канкурсанткам, але і вяду
В Беларуси появилась футбольная лига для девочек до 13 лет. Пружанки в теме!

В Беларуси появилась футбольная лига для девочек до 13 лет. Пружанки в теме!

Спорт
Настаў час для вялікай будучыні жаночага футбола. Беларуская федэрацыя футбола пры тэхнічнай і фінансавай падтрымцы ФІФА на тэрыторыі Беларусі запусціла футбольную лігу для дзяўчат, узрост якіх не перавышае 13 гадоў. У футбольную лігу дзяўчат заявілася больш за 60 калектываў з усёй Беларусі. Каманды падзелены на 8 зон па тэрытарыяльным прынцыпе. Пры падзеле ўлічваліся два фактары: у кожнай групе павінна быць прыблізна аднолькавая колькасць калектываў і ўсе яны павінны знаходзіцца на зручнай адлегласці адзін ад аднаго. Наша пружанская каманда трапіла ў сёмы дывізіён разам з камандамі Мінска, Навагрудка, Клецка, Дзяржынска, Івацэвіч, Баранавіч, Моталя.Сістэма розыгрышу наступная: каманды ў красавіку-маі з’язджаюцца ў адно месца і гуляюць паміж сабой па двухкругавой сістэме. Пераможцы