Пятница, 29 марта 2024

День: 12.04.2019

Призеры областных предметных олимпиад рассказали о своем пути к успеху

Призеры областных предметных олимпиад рассказали о своем пути к успеху

Прадметны алімпіядны рух у Беларусі заўсёды быў вельмі папулярным у школьным асяроддзі, паколькі дазваляў дзецям не толькі праверыць свае веды ў «экстрэмальных» умовах, але і атрымаць пэўны бонус пры паступленні ва ўніверсітэт. Не стаў выключэннем і гэты год: больш за 7 тысяч беларускіх школьнікаў прыняло ўдзел у абласных этапах рэспубліканскай алімпіяды. Прадэманстравалі свае глыбокія веды ў розных навуковых сферах і пружанскія вучні. Пра тое, як стаць прызёрам і нават пераможцам алімпіяды, наша гутарка з лепшымі з іх.Лізавета Люсцібер, вучаніца 10 «А» класа СШ № 5, атрымала дыплом I ступені на абласной алімпіядзе па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе», якая ўпершыню прайшла ў краіне: — Упершыню я выступала не за гонар ДЮСШ, а за сваю адукацыйную школу, таму падве
Ольга Стасевич победила на VII чемпионате Белорусской федерации модельного фитнеса и культуризма «START CUP 2019»

Ольга Стасевич победила на VII чемпионате Белорусской федерации модельного фитнеса и культуризма «START CUP 2019»

Шостага красавіка ў Гомелі прайшлі рэспубліканскія спаборніцтвы — VII чэмпіянат Беларускай федэрацыі мадэльнага фітнесу і культурызму «START CUP 2019». Наша зямлячка Вольга Стасевіч стала лепшай сярод 12 удзельніц і заваявала першае месца ў намінацыі «Мадэльны фітнес». Вольга прызнаецца, што вельмі задаволена перамогай, але, на самай справе, галоўнае — перамога над сабой. Дзяўчына не збіраецца спыняцца на дасягнутым і ўжо плануе наступныя спаборніцтвы. Бліжэйшыя з іх адбудуцца ў Брэсце і ў Маскве.
В ОАО «Мурава» в разгаре сев сахарной свеклы

В ОАО «Мурава» в разгаре сев сахарной свеклы

Сёлетняя вясна выдалася ранняй, але зусім не шчодрай на цяпло і дажджы. Таму, каб пакласці насенне ў вільготную глебу, сельскія працаўнікі вымушаны, як заўсёды, працаваць з напружаннем. У ААТ «Мурава» сёлетняй вясной яравыя культуры неабходна пасеяць на плошчы 1720 гектараў. Першы этап пасяўной ужо паспяхова завершаны: раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя пасеяны на плошчы 520 гектараў. — Пад аўсом у нас занята 50 гектараў, ячменем — 300, а зернебабовыя пасеяны на плошчы 170 гектараў, — гаворыць галоўны аграном таварыства М.М.Гаўра. Механізатар В.С.Рудчык уносіць глебавы гербіцыд. Паколькі ААТ «Мурава» з’яўляецца гаспадаркай, якая спецыялізуецца на вытворчасці элітнага насення збожжавых і зернебабовых, то пасяўная тут мае свае адметныя асаблівасці.Неабходна закладваць гадавальнік
Семейное дело Анатолия и Светланы Пучинских

Семейное дело Анатолия и Светланы Пучинских

Сямейная справа Анатоля і Святланы Пучынскіх добра вядома многім жыхарам горада. Паслугамі масажнага кабінета гэтых спецыялістаў карыстаюцца штогод сотні людзей. А пачынаўся такі бізнес амаль сем гадоў таму з рашэння Анатоля зарэгістравацца індывідуальным прадпрымальнікам і аказваць прыватныя масажныя паслугі.З аднаго боку, рашэнне займацца ўласнай справай, як успамінае Анатоль Аляксеевіч, далося нялёгка: шмат было сумненняў. Акрамя таго, што ў «вольным плаванні» неабходна шчыра працаваць на сваю рэпутацыю, заваёўваць кліентаў, трэба было ўкладваць і нямала фінансавых сродкаў у абсталяванне кабінета і набыццё расходных матэрыялаў. Давялося самому вырашаць усе арганізацыйныя моманты. А разам з тым асвойваць новыя прафесіі — бухгалтара і будаўніка. — Стымулявала толькі тое, што я са
Рэцэпты на Біс: гарбуша ў грыбным соусе

Рэцэпты на Біс: гарбуша ў грыбным соусе

Рэцэпт ад візажыста Юліі Вакульскай. ІНГРЭДЫЕНТЫ: філе гарбушы, грыбы, смятана, цыбуля, алей, мука, сухі кроп, соль, перац, куркума молатая. ПРЫГАТАВАННЕНарэзаныя грыбы абсмажыць на алеі, дадаць паўкольцы цыбулі і смажыць яшчэ 5 мінут. У масу ўсыпаць сталовую лыжку мукі, куркуму (на кончыку нажа) і смажыць, пакуль мука не набудзе залацісты колер. Дадаць смятану і добра перамяшаць, пасля даліць вады, пасаліць і паперчыць, давесці да кіпення. Соус трэба ўвесь час памешваць, каб не атрымліваліся камячкі. Рыбу нарэзаць на невялікія кавалкі, запаніраваць у муцэ і абсмажыць. Кавалачкі смажанай рыбы апусціць у гатовы соус, добра перамяшаць і патрымаць на агні яшчэ некалькі мінут. Смачна есці!