Вторник, 16 июля 2019

День: 12.03.2019

Более 60 учеников района приняли участие в соревнованиях по шашкам и шахматам

Более 60 учеников района приняли участие в соревнованиях по шашкам и шахматам

Молодёжный клуб, Спорт
Нядаўна на базе СШ № 4 прайшлі раённыя спаборніцтвы па шашках і шахматах, у якіх прынялі ўдзел больш за 60 навучэнцаў з 19 устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі Пружаншчыны.У спаборніцтвах па шашках у індывідуальным заліку пераможцай сярод дзяўчынак аказалася Аліна Курыльчук з Шаняўской СШ. Ульяна Матусевіч з Ружан стала сярэбраным прызёрам, а замкнула тройку лідараў Кацярына Аўдзейчык з Магілявецкага ВПК. Сярод хлопчыкаў лепшым стаў Арсеній Радзівончык з СШ № 1, трохі саступіў яму вучань СШ № 3 Максім Нагорны, на трэцім месцы аказаўся Максім Архуцік з Параслянскай СШ. У камандным заліку лепшай была прызнана каманда шашыстаў СШ № 1, другое месца — у гімназістаў, трэцяе — у навучэнцаў Слабадской СШ. У шахматах сярод дзяўчынак пераможцамі сталі Сафія Кузьміч з Мураўск
Зима не сдавалась, но пружанцы отметили Масленицу

Зима не сдавалась, но пружанцы отметили Масленицу

Актуально
У гэту нядзелю, калі праходзіла народнае гулянне, зіма, нібы адчуваючы, што пружанцы развітваюцца з ёй, вырашыла паказаць свой характар. Літаральна зранку ішоў снег, дзьмуў моцны вецер. Аднак гэтыя прыродныя выбрыкі не спалохалі гараджан, якія сабраліся на святкаванне. І тыя, хто вырашыў прыйсці на гарадскую плошчу, не пашкадавалі. Гасцей свята прыцягвалі гандлёвыя палаткі філіяла «Прадтавары», якія прапаноўвалі і салодкую прадукцыю, і гарачыя прысмакі — ад варанай бульбачкі да смажаных шашлыкоў. І, безумоўна, бліны. Дарэчы, як толькі дзяўчаты-прадаўцы пачалі выпякаць першы блін, які ў старадаўнія часы лічыўся сімвалам сонца, то адразу пасвятлела і неба ачысцілася ад хмарак. І са сцэны самадзейныя артысты гарадскога Палаца культуры пачалі запрашаць на Масленіцу.
55 килограмм за 4 недели сбросили во время «Марафона стройности» приверженцы системы табата

55 килограмм за 4 недели сбросили во время «Марафона стройности» приверженцы системы табата

Здоровье, Спорт
З надыходам вясны і першымі цёплымі сонечнымі праменьчыкамі прачынаецца і асаблівы гарэзлівы настрой. Хочацца дастаць з шафы самае прыгожае адзенне, туфлікі на абцасах і з усмешкай пакараць свет. Толькі часта пасля доўгай зімы здаецца, што нехта нібы ўшыў спадніцы і сукенкі… Сустрэць Дзень жанчын у поўным узбраенні вырашылі наведвальнікі трэніровак па сістэме табата, якія за чатыры тыдні да свята аб’явілі “Марафон стройнасці”. Выхаванцы Андрэя Мухі, які прынёс у горад новы спосаб спартыўных заняткаў і выкладае іх ў ДЮСШ №1, кінулі выклік самі сабе і 28 дзён не толькі ўзмоцнена займаліся спортам, але і карэкціравалі сваё харчаванне. Наогул у дасягненні мэты — скінуць лішнія кілаграмы і зменшыць аб’ёмы праблемных зон — усе сродкі добрыя, і кожная з больш чым 30 удзельніц (і адзін