Суббота, 23 марта 2019

День: 07.03.2019

Бібліятэка запрашае на выставу карцін Вольгі Гумен

Бібліятэка запрашае на выставу карцін Вольгі Гумен

Афиша
Напярэдадні жаночага свята ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М.Засіма адкрылася выстава Вольгі Гумен «Бліскучыя фарбы». Карціны, выкананыя ў тэхніцы алмазнай мазаікі, захапляюць сваёй рэальнасцю, каляровымі эфектамі. Дзякуючы стразам, якія адлюстроўваюць і праламляюць святло, работы ў любы час дня прыцягваюць да сябе. Запрашаем гараджан і гасцей горада на сустрэчу з дзіўнай творчасцю. Выстава, размешчаная на 2 паверсе бібліятэкі, будзе працаваць да канца сакавіка.
Не пропустите профилактический проект «Предотврати болезнь – выбери жизнь!»

Не пропустите профилактический проект «Предотврати болезнь – выбери жизнь!»

Здоровье, Новости
У Беларусі колькасць хворых на рак малочнай залозы з кожным годам расце. Сумна, але, на жаль, гэта так. Больш за тое, у структуры анкалагічных захворванняў жаночай паловы насельніцтва краіны сёння рак грудзей займае другое месца, саступаючы лідарства толькі раку скуры. Штогод дыягназ «рак малочнай залозы» ўпершыню ставіцца больш як чатыром тысячам беларусак. Поспех лячэння раку малочнай залозы напрамую залежыць ад стадыі захворвання. Вось чаму загадчыца рэнтгеналагічнага аддзялення ЦРБ Ганна Калач так настойвае пільна ставіцца да ўласнага здароўя і своечасова рабіць прафілактычныя агляды ў вузкага спецыяліста. — Рак малочнай залозы, выяўлены на ранніх стадыях, мае высокі шанец на лячэнне, — звяртае ўвагу Ганна Сцяпанаўна. — Мяркуйце самі: як сведчыць медстатыстыка, выжывальнасць ж
97% работающих состоят в профсоюзе. В Пружанах прошло заседание совета районного объединения

97% работающих состоят в профсоюзе. В Пружанах прошло заседание совета районного объединения

Новости, Профессия
На мінулым тыдні ў вялікай зале райвыканкама прайшло пасяджэнне савета раённага аб’яднання прафсаюзаў. Акрамя прафсаюзных лідараў раёна, удзел у пасяджэнні прынялі намеснік старшыні абласнога аб’яднання прафсаюзаў Алена Гурына, намеснік старшыні райвыканкама Руслан Супрыновіч, пракурор раёна Аляксандр Вярбіцкі.Варта адзначыць, сёння раённае аб’яднанне прафсаюзаў уяўляе чатыры галіновыя райкамы, у якія ўваходзіць 137 пярвічак 13 галіновых прафсаюзаў. Прафсаюзным рухам ахоплена без малога 15 тысяч чалавек — гэта 97% ад агульнай колькасці працуючых. Самым масавым з’яўляецца райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, які аб’ядноўвае больш за шэсць тысяч чалавек. Да слова, прафсаюзным рухам ахоплена яшчэ і каля 700 навучэнцаў Пружанскага аграрна-тэхнічнага каледжа. Пад
В канун женского праздника о «неженской» профессии. Знакомьтесь, пружанские следователи

В канун женского праздника о «неженской» профессии. Знакомьтесь, пружанские следователи

Актуально, Профессия
Стагоддзе таму жанчына за рулём аўтамабіля або ў форменным адзенні была сапраўдным цудам і абавязкова прыцягвала позіркі прахожых. У паўсядзённым ужытку мы і цяпер выкарыстоўваем назвы мноства прафесій, якія маюць толькі мужчынскі род: вадзіцель, урач, токар, праграміст, прафесар і нават кіраўнік. Хаця зараз лёгка можна ўбачыць жанчыну, якая сядзіць за рулём камбайна, наладжвае станкі або кіруе прадпрыемствам ці арганізацыяй. І нават служыць следчым. У райаддзеле Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь зараз следчымі служаць тры жанчыны на пастаяннай аснове і яшчэ адна праходзіць практыку. Здаецца, гэта нялёгкая работа па ўсіх параметрах — не жаночая справа, але ж…Наталія Гурская прыйшла на гэту службу амаль тры дзесяцігоддзі таму. Як яна ўспамінае, пачынала служыць у даволі вялікім
Рэцэпты на Біс: асарці на грылі

Рэцэпты на Біс: асарці на грылі

Профессия, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад повара кафэ «Посиделки» Аляксандра Вража. ІНГРЭДЫЕНТЫ: цукіні — 2 шт., салодкі перац — 2 шт., памідоры «чэры» — 4 шт., цыбуля — 3 шт., свініна — 500 г, шампіньёны — 300 г, мінеральная вада — 1 л, зеляніна, соль, перац, аліўкавы алей. ПРЫГАТАВАННЕ Гародніну і мяса нарэзаць буйнымі кавалкамі. Усё скласці ў глыбокі посуд, заліць мінеральнай вадой, дадаць крышачку алею, соль і перац. Пакінуць марынавацца на 1-2 гадзіны. На рашотцы для грыля (папярэдне змазаць алеем) злёгку абсмажыць мяса, гародніну і смажыць да гатоўнасці. Перад падачай упрыгожыць зелянінай. Смачна есці!
Жительница района обокрала брестчанина, с которым познакомилась в интернете

Жительница района обокрала брестчанина, с которым познакомилась в интернете

Происшествия
У Следчым камітэце -- Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Д.М.Мацаюк, на мінулым тыдні супрацоўнікамі райаддзела было ўзбуджана 12 крымінальных спраў. -- Жыхарка раёна вырашыла знайсці сваё шчасце праз віртуальную сетку, з дапамогай якой хутка пазнаёмілася з брастаўчанінам. Мужчына ахвотна адгукнуўся на запрашэнне пазнаёміцца ў рэальнасці і прыехаў на Пружаншчыну. Два дні ён гасцяваў і ўсім застаўся задаволеным. Пакуль па ад'ездзе не выявіў, што з кашалька знікла 145 рублёў. Іх і прыхапіла інтэрнэт-сяброўка: жанчына бачыла, куды госць клаў кашалёк, і вырашыла, што "жаніху" трэба дзяліцца. У выніку ў дачыненні да яе была ўзбуджана крымінальная справа па ч.1 арт.205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (да 3 гадоў пазбаўлення волі).