Понедельник, 24 июня 2019

Месяц: марта 2019

Знакомьтесь: певец, фрезеровщик, делегат XXVI съезда комсомола БССР и просто хороший человек Виктор Валюшко

Знакомьтесь: певец, фрезеровщик, делегат XXVI съезда комсомола БССР и просто хороший человек Виктор Валюшко

Культура
Фрэзероўшчык і спявак? Станок і сцэна? Пра тое, што гэтыя паняцці не проста сумяшчальныя, а здольныя нават арганічна дапаўняць адно аднаго, сваім жыццёвым прыкладам даказвае жыхар в. Крыніца Віктар Васільевіч Валюшка, без сольных выступленняў якога сёння не абыходзіцца ні адзін мясцовы канцэрт. Сам артыст-аматар родам з в.Харава. Менавіта там ён упершыню выйшаў на сцэну, праўда, школьную, і менавіта там, у мясцовай школе на ўроках працы, выявіліся яго тэхнічныя здольнасці. Па заканчэнні школы Віктар без праблем паступіў у радыётэхнічнае вучылішча г. Маладзечна, а праз два гады быў прызваны ў войска, дзе, забыўшыся на некаторы час пра станкі, працягнуў спяваць і па святах забаўляць публіку, стомленую цяжкай вайсковай службай.У 1975 годзе Віктар Валюшка, фрэзероўшчык III разраду, ула
Рэцэпты на Біс: курыныя кішэнькі з агароднінай

Рэцэпты на Біс: курыныя кішэнькі з агароднінай

Профессия, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад загадчыцы сектара вучэбна-выхаваўчай работы аддзела па адукацыі Юліі Пасько. ІНГРЭДЫЕНТЫ: курынае філе — 3 шт., аліўкавы алей — 3 ч. л., памідор — 1-2 шт., балгарскі перац — 1 шт., зялёны гарошак (замарожаны) — 50 г (можна замяніць на ананасы — 2 колцы), сыр — 80 г, грэчаскі ёгурт — 80 г (можна замяніць любым мяккім тварагом або густым ёгуртам), прыправа для курыцы, соль, перац. ПРЫГАТАВАННЕ У курыным філе зрабіць надрэзы ў выглядзе кішэні. Змяшаць соль, перац, прыправу, алей і замарынаваць філе на 10-15 мінут. Для начынкі змяшаць парэзаныя кубікамі памідор, перац, гарошак (або ананас), дадаць ёгурт, цёрты сыр (50 г), пасаліць і паперчыць. Выкласці начынку ў кішэнькі і адправіць у духоўку на 35 мінут пры тэмпературы 200 градусаў. Пасыпаць сырам, які застаўся, і пак
Сок идет хуже, чем в прошлом году, но в лесхозе говорят: «Хватит всем!»

Сок идет хуже, чем в прошлом году, но в лесхозе говорят: «Хватит всем!»

Актуально
Поўным ходам ідзе нарыхтоўка бярозавага соку ў лясніцтвах Пружанскага лясгаса. Сок, сабраны на дзялянках Ліноўскага лясніцтва, сёлета, у першую чаргу, разлічаны на задавальненне патрэб насельніцтва. Не паспелі падсочыць бярозы, як гаворыць ляснічая Ганна Траццяк, — і ўжо ў выхадныя дні жадаючых купіць бярозавік было, бадай, больш, чым самога напою. Толькі ў нядзелю людзям было рэалізавана каля 4 тон соку. — Нельга прадбачыць, наколькі ўдалым будзе сезон, — зазначае Ганна Аляксандраўна. — У мінулыя гады пачыналі нарыхтоўку і ў самым пачатку сакавіка, і ў красавіку. Але тэрміны ніякім чынам не ўплывалі на аб’ёмы нарыхтоўкі: калі больш збіралі, калі — менш. Сёлета, напрыклад, сок цячэ горш, чым летась, адназначна. Надвор’е быццам бы і спрыяльнае для нарыхтоўкі, але неабходнага для фот
На Ружанщине произошло два пожара: горел дом и спецтехника

На Ружанщине произошло два пожара: горел дом и спецтехника

Происшествия
За прошедшую неделю на территории Ружанского сельисполкома произошло два пожара. Огнем повреждена спецтехника и комната жилого дома. Вечером 24 марта, от работника ОАО «Ружаны - Агро» поступило сообщение о том, что на территории мастерских горит погрузчик, рядом находятся трактора. По прибытии к месту вызова было установлено, что кабина спецтехники полностью охвачена огнем. В результате – у трактора «Маниту», 2010 года выпуска, повреждена кабина и моторный отсек. Соседний транспорт не пострадал. Причина пожара устанавливается. Днем 26 марта тревожный звонок поступил от жителя деревни Ворониловичи, который сообщил о задымлении в доме своего соседа. Хозяин домовладения в это время находился на работе. По прибытии подразделения пожарного аварийно-спасательного поста №18 гп.Ружаны
Специалисты призывают местных жителей искать остатки метеорита. И просят не тянуть с этим!

Специалисты призывают местных жителей искать остатки метеорита. И просят не тянуть с этим!

Год малой Радзімы, Новости
Навіна пра метэарыт, што праляцеў над Пружаншчынай у калядную ноч 7 студзеня ў 3.33 (па дадзеных камер відэаназірання ў Брэсцкім раёне), распаўсюдзілася ў сродках масавай інфармацыі з хуткасцю святла. Адразу ж “пасыпаліся” заклікі шукаць месца падзення нябеснага госця. І, як аказалася, нездарма.Днямі наш раён наведала група навукоўцаў — супрацоўнікаў Польскай лабараторыі камет і метэораў, якія збіралі аповеды магчымых відавочцаў рэдкай з’явы, паколькі некалькі польскіх фотакамер таксама зафіксавалі пралёт метэарыта ў бок Пружан. Як адзначаюць замежныя даследчыкі, метэарыт пры пралёце праз атмасферу мог важыць да 500 кг, а пры падзенні — да 100 кг. Ён таксама мог раздрабніцца на меншыя кавалкі — ад 50 кг да 100 г. Па навуковых разліках была вызначана прыкладная зона падзення метэарыта. А
В Пружанском районе объявлен месячник по благоустройству и озеленению

В Пружанском районе объявлен месячник по благоустройству и озеленению

Актуально, Год малой Радзімы
З 25 сакавіка пачаўся месячнік па добраўпарадкаванні, азеляненні і навядзенні парадку на тэрыторыях населеных пунктаў раёна. Ён будзе праводзіцца па 26 красавіка. Такое рашэнне было прынята на чарговым пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, якое прайшло ў панядзелак. Дзеля таго, каб чысціня і парадак былі паўсюдна, выяўлены праблемныя тэрыторыі, на якіх работа па добраўпарадкаванні будзе весціся першачаргова. Распрацаваны планы мерапрыемстваў па прывядзенні адміністрацыйных тэрыторый у належны санітарны стан. Ажыццяўляць задуманае, каб прыгажосць панавала там, дзе працуюць жыхары райцэнтра і сельскіх населеных пунктаў, будуць члены працоўных калектываў. Адметна, што ўдзел у месячніку прымуць работнікі прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый, незалежна ад формаў уласнасці. У гэт
Начальник сада Ирина Черепенько рассказала о яблочном рекорде «Журавлиного» и своей жизни

Начальник сада Ирина Черепенько рассказала о яблочном рекорде «Журавлиного» и своей жизни

Профессия
Мінулы год выдаўся багатым на ўраджай яблыкаў у прамысловых садах сельгаспрадпрыемстваў нашага раёна. Садаводы ААТ «Жураўлінае» атрымалі 3424 тоны вітамінных пладоў, што з’яўляецца самым высокім паказчыкам за ўсю гісторыю саду. Безумоўна, у гэтым вялікая заслуга начальніка саду І.К.Чарапенька, якая тут працуе з моманту яго закладкі. Нарадзілася Ірына Канстанцінаўна Чарапенька ў вёсцы Кулікі, што непадалёку ад Пружан.Бацька працаваў вадзіцелем, а маці — цялятніцай на эксперыментальнай базе «Белавусаўшчына».У сям’і, акрамя Ірыны, выхоўваліся яшчэ старэйшая сястра і малодшы брат. — Нарадзілася я ў сапраўдным бараку, — успамінае жанчына. — Калі мне споўнілася чатыры гады, наша сям’я пераехала ў Белавусаўшчыну, дзе атрымала кватэру ў доме без зручнасцей.Пачатковую школу дзяўчынка законч
Во время поминок жительница Пружан обокрала родственника умершей

Во время поминок жительница Пружан обокрала родственника умершей

Происшествия
Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Д.М.Мацаюк, на мінулым тыдні супрацоўнікамі райаддзела было ўзбуджана 3 крымінальныя справы. На працягу некалькіх дзён гараджанін ладзіў памінкі ў гонар памерлай сваячкі, на якія запрашаў усіх жадаючых, знаёмых і незнаёмых. У адзін з дзён да гасціннага гаспадара завітала і жыхарка горада, якая раней была неаднаразова судзімая за крадзяжы. Госця скарысталася момантам, калі мужчына перастаў кантраляваць як абстаноўку навокал, так і самога сябе, і выцягнула з кішэні беспрытомнага 240 рублёў. Але страту такой сумы грошай гаспадар усё-такі заўважыў і звярнуўся па дапамогу ў праваахоўныя органы. Факт крадзяжу быў выкрыты, і ў дачыненні да абвінавачваемай узбуджана крымінальная справа па ч.2 арт.205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (да 4 гадоў па
«Бассейн» не место для отдыха? В районе по-прежнему всего 4 места для купания

«Бассейн» не место для отдыха? В районе по-прежнему всего 4 места для купания

Новости
У параўнальна недалёкія часы вадаём у паркавай зоне г.Пружаны, так званы «басейн», быў улюбёным месцам для купання гараджан. Сажалка папаўнялася прыроднай крыніцай, дзейнічала помпавая станцыя, прыбярэжная зона і зона адпачынку рэгулярна добраўпарадкоўваліся. Але зараз купацца там забаронена, аб чым сведчыць адпаведная шыльда, а супрацоўнікі міліцыі штрафуюць тых, хто ігнаруе забарону. Чаму б не вярнуць тыя часы, не навесці там належны парадак, даручыць ДУВП «Пружанскае ПМС» правесці ачыстку і зрабіць яшчэ адзін вадаём літаральна ў цэнтры гарадской забудовы для цывілізаванага адпачынку і купання гараджан і гасцей Пружан?В.С.Нікалайчук, жыхар горада.Як зазначыў намеснік старшыні райвыканкама Р.В.Супрыновіч, гэта на першы, павярхоўны, погляд дадзенае пытанне здаецца даволі простым і вырашал
Команда интеллектуалов из СШ №5 представит область на республиканском турнире по «Что? Где? Когда?»

Команда интеллектуалов из СШ №5 представит область на республиканском турнире по «Что? Где? Когда?»

Новости
16 сакавіка ў Брэсцкім абласным цэнтры творчасці дзяцей і моладзі адбыўся чарговы штогадовы абласны фінал па інтэлектуальнай гульні "Што? Дзе? Калі?" сярод вучняў 7-9 класаў (ювеналы). Наш раён прадстаўлялі дзве каманды: "Бліцкрыг" (СШ №5) і "Школьцы" (СШ №3). Усяго ў турніры прыняло ўдзел 46 лепшых каманд з усіх раёнаў вобласці, а таксама з Брэста, Пінска, Баранавіч. Канкурэнтная барацьба была ўпартай і годнай. У выніку другое месца ў абласным фінале заняла каманда інтэлектуалаў СШ №5 "Бліцкрыг", якая саступіла ўсяго 1 бал камандзе г. Кобрына. Гэта дало нам права ўдзельнічаць у рэспубліканскім фінале па інтэлектуальных гульнях у сваёй узроставай катэгорыі, які пройдзе ў г. Магілёве ў канцы сакавіка. Да поспеху каманду прывялі яе ўдзельнікі: Ганна Сахарук, Вячаслаў Канашэвіч (кап
В здоровом теле — здоровый дух. Семья врачей рассказала о своем пути в храм

В здоровом теле — здоровый дух. Семья врачей рассказала о своем пути в храм

Профессия
Вернікі… Дзясяткі, сотні, тысячы… — колькі б іх не прыйшло ў храм, ніхто і ніколі не асмеліцца назваць іх хаатычным натоўпам. Таму што яны жывуць па адным маральна-этычным кодэксе — Святым Евангеллі, і звязаныя адной крывёй, хрысціянскай. Толькі вось шлях у храм у кожнага з іх свой… Вось спяшаецца маладая мама, якая з радасцю нясе да Бога свайго першынца, за ёй, шоргаючы нагамі, — адзінокая згорбленая бабулька, малітвамі якой, нябось, жыве ўвесь яе род. А вось ідзе сям’я вядомых у горадзе ўрачоў. Цікава, а вас, паважаных, якая патрэба прывяла сюды? Вы ж самі паспяхова лечыце хваробы, а ў здаровым целе, як той казаў, здаровы дух! — На самай справе, адно з двух, — адказваючы на маё правакацыйнае пытанне, абвяргае вядомы выраз загадчык інфекцыйнага аддзялення Пружанскай раённай бальн
Отбелить зубы=навредить себе? Отвечает врач-стоматолог

Отбелить зубы=навредить себе? Отвечает врач-стоматолог

Здоровье
Сёння стаматалогія развітая настолькі, што дазваляе, напрыклад, не сапсаваць здаровыя зубы, калі патрэбна пратэзіраванне, для чаго можна скарыстацца метадам імплантацыі. Эстэтычная стаматалогія дазваляе адрэстаўрыраваць зуб, змяніць яго форму, а артадонты дапамагаюць выраўняць зубы і без брэкетаў… Хацелася б даведацца, якім чынам можна вярнуць белізну зубам і як да працэдуры адбельвання адносяцца самі стаматолагі. Са званка ў рэдакцыю. На пытанне адказвае ўрач-стаматолаг Павел Крачко: — Сёння магчыма і адбельванне зубоў, і іх асвятленне. Як у першым, так і ў другім выпадку дасягаецца станоўчы вынік: паверхня зубоў сапраўды становіцца святлейшай. Але ў чым адрозненне? Адбельванне зубной эмалі ўяўляе сабой хімічнае ці фотахімічнае разбурэнне афарбаваных злучэнняў у яе паверхневым слоі на п
Ученица Хоревской школы стала лауреатом республиканского конкурса фотографий-мотиваторов

Ученица Хоревской школы стала лауреатом республиканского конкурса фотографий-мотиваторов

Молодёжный клуб
Вучаніца Хараўской СШ Галіна Астудзіна стала лаўрэатам рэспубліканскага конкурсу фатаграфій-матыватараў «Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь». Арганізатарамі конкурсу выступілі Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь і рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Выдавецтва «Пачатковая школа». Усяго на конкурс было прадстаўлена больш за 900 работ. Фота-матыватар Галіны адзначана дыпломам ва ўзроставай катэгорыі 11-13 гадоў у намінацыі «Малая радзіма». Узнагароджанне праходзіла 15 сакавіка ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці ў г. Мінску.