Среда, 21 августа 2019

День: 04.02.2019

Эхо эпохи. В редакцию попала 1 из 12 тетрадей с автобиографическими заметками нашего земляка

Эхо эпохи. В редакцию попала 1 из 12 тетрадей с автобиографическими заметками нашего земляка

Год малой Радзімы, Культура
Гэты старэнькі сшытак пад агульнай назвай «Маё жыццё» прынесла ў рэдакцыю Вольга Канстанцінаўна Яўсеева з Пружан. А належаў ён яе дзядзьку Васілю Сямёнавічу Раўнейку, які пражываў у вёсцы Хвалава і да выхаду на пенсію працаваў паштальёнам. У сшытках (а іх, як сцвярджае Вольга Канстанцінаўна, было 12) дзядзька апісваў сваё жыццё ад нараджэння да апошніх дзён. На жаль, застаўся толькі самы першы з іх, урыўкі з якога мы прапануем нашым чытачам. Частка першая. Чувашыя, горад Чэбаксары. Нарадзіўся я па старым стылі 15 красавіка 1916 года на Вялікдзень у горадзе Чэбаксары. Бацькі мае былі простыя сяляне і да 15 жніўня 1915 года жылі ў вёсцы Хвалава Сухопальскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. Сям’я налічвала пяць чалавек: бацька Сямён Паўлавіч 1873 г.н., маці Анта