Среда, 26 июня 2019

День: 10.01.2019

Светлай песняй хвалы славяць збаўцу зямлі

Светлай песняй хвалы славяць збаўцу зямлі

Актуально, Культура
Божае Нараджэнне — падзея сусветнага маштабу, якая падзяліла час чалавечай гісторыі на дзве эпохі — «да» і «пасля» нараджэння на свет Збавіцеля. Таму і святкаванне з нагоды такой падзеі не абмяжоўваецца адным днём, а працягваецца аж да Вадохрышча. Дванаццаць асаблівых дзён календара — роўна столькі доўжацца Святкі, святыя вечары, напоўненыя асаблівай радасцю. Гэта дні міласэрнасці, дабрыні і ўсёдаравання, калі людзі, нібы па маўклівай згодзе, свабодна раскрываюць адзін перад адным сэрцы і шчыра спяваюць асаблівыя песні – калядкі. Калядкі найлепшым чынам апісваюць славу той цудоўнай ночы, падобнай на якую яшчэ не было на зямлі: калі нябёсы схіліліся над зямлёй, калі анёлы сваімі песнямі ўславілі бясконцую любоў Збавіцеля да грэшнага чалавека і калі цуд увайшоў у звычайнае жыццё.
В первом Рождественском турнире по интеллектуальным играм победила команда СШ №1

В первом Рождественском турнире по интеллектуальным играм победила команда СШ №1

Молодёжный клуб
Напярэдадні Новага года ў гарадскім Палацы культуры ўпершыню прайшоў Калядны турнір па інтэлектуальных гульнях. У спаборніцтвах прыняло ўдзел сем падлеткавых каманд з розных адукацыйных і культурных устаноў раёна. Арганізаваў турнір аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама пры садзейнічанні ўзорнага падлеткавага клуба “Юніёр-эрудыт-клуб”, якім кіруе Ганна Солад. Яна ж выступіла ў якасці вядучай, а яе падапечныя – у ролі галоўных ахоўнікаў дысцыпліны ў гульнявой зале. Турнір складаўся з 6 тураў, якія змяшчалі самыя розныя пытанні. Правільныя адказы ацэньвала журы пад старшынствам намесніка начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Т.І.Пура. У першым туры — размінцы пад назвай «Веру — не веру» — гульцам трэба был